Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Вторник, 19.03.2024, 10:24

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Аб праграме | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Каментары
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Форма ўваходу


Нам дапамагае
polska pomoc

Пошук

Агульныя звесткі аб праграме "Крок да роўнасці”
 
Гендэрная асвета – неабходны інструмент для пабудовы ў Беларусі свабоднага грамадства на прынцыпах прыярытэтнасці правоў чалавека (дэмакратыя павінна "усведамляць і адчуваць” асаблівасці полу). Акрамя гэтага, яна важна для падтрымання сапраўднай нацыянальнай бяспекі дзяржавы: краіна не можа дазволіць сабе раскошу працягваць ігнараваць ці недавыкарыстоўваць патэнцыял любога полу, у прыватнасці, жанчын ва ўсіх сферах жыцця.
Без гендэрнай асветы ў Беларусі немагчыма ні ўсвядомленая пабудова сапраўднай прадстаўнічай дэмакратыі, ні функцыянаванне прававой дзяржавы, якая ўлічвае інтарэсы ўсіх грамадзян – і жанчын,  і мужчын.
Таму міжнародная праграма "Крок да роўнасці: уключэнне элементаў гендэрнай асветы ў адукацыйную сістэму Беларусі” закліканая стварыць устойлівы механізм падрыхтоўкі мультыплікатараў, якія будуць працаваць з педагогамі, навучэнцамі і іх бацькамі, змяняючы распаўсюджаныя стэрэатыпы пра сацыяльныя ролі мужчын і жанчын на больш прагрэсіўныя светапоглядныя мадэлі. 
Асвета ўзброіць выкладчыкаў і выхавацеляў сучаснымі ведамі ў галіне раўнапраўя палоў. Яна будзе спрыяць больш глыбокаму разуменню педагогамі сацыяльных і эканамічных інтарэсаў разнастайных грамадскіх груп, уключаючы, перш за ўсё, жаночае насельніцтва як буйную сацыяльна-палавую супольнасць.
Паспяховая рэалізацыя праграмы стане штуршком для выкарыстання яе станоўчага досведу не толькі асобнымі педагогамі ці навучальнымі ўстановамі, але й сістэмай адукацыі на мясцовым, рэгіянальным ці нацыянальным узроўні.
 

 

Абвесткі

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Каляндар навінаў
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender-s.by. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender-s.by.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.