Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 09:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Март » 31 » Web-pэсурс “Нашы дзеткі” адзначае два гады
Web-pэсурс “Нашы дзеткі” адзначае два гады
15:30
За гэты час партал www.dzietki.org стаўся адной з найбольш папулярных у Беларусі Інтэрнет-пляцовак сямейнай тэматыкі, бо слоган “Расцем беларусамі!” актуальны для значнай колькасці наведвальнікаў Сеціва.
За два гады існавання сайта на ім з’явілася шмат сямейных гісторыяў, якія пачыналіся з паведамлення “Здаецца, я цяжарная” і працягваюцца пастамі пра пошук беларускамоўнай нянькі ці садочка, альбо стартавалі стварэннем тэмы “Як даведацца памер пальца дзяўчыны?” і працягваюцца аповедамі пра шлюб і пошукі недарагой кватэры. На форуме дзейнічаюць віртуальныя бацькоўскія камітэты беларускіх садкоў. Штодзённыя клопаты абмяркоўваюць сем’і з Менска і Горадні, Маладзечна і Магілёва, Прагі і Таронта, Варшавы і Нью-Ёрка. Нехта паспеў нарадзіць другое, трэцяе ці нават чацвёртае дзіцё, чыесьці малыя пайшлі ў школу і хутка пачнуць чытаць думкі сваіх бацькоў у Інтэрнеце, камусьці патрэбна дапамога ў пошуку працы… Форум “Нашых дзетак” – люстэрка жыцця. Ягоныя ўдзельнікі перажываюць, раюцца, сварацца і мірацца, шукаюць аптымальнае рашэнне складаных жыццёвых праблемаў ды гадуюць сваіх маленькіх беларусаў, уладкоўваючы сваю Вялікую Бацькаўшчыну.
У падарунак актыўным карыстальнікам сямейны партал стварыў сістэму сямейных дзённікаў. Можна запрашаць адзін аднаго ў госці, выплёскваць ўражанні, падтрымліваць у сумную хвіліну ці з радаснай нагоды.
Актыўна развіваецца “Кніжны куток”. Тут ёсць калыханкі, загадкі-рыфмаванкі, забаўлянкі, заклічкі і прыгаворы, лічылкі, “Абэцэда”, ілюстраваныя “Лясныя гісторыі”, вершы, казкі, песні, аўтарскія творы “дзеткаўскіх” бацькоў і беларуская класіка, а таксама пераклады сусветных скарбаў дзіцячай літаратуры.
Рэгулярна папаўняецца аўдыё-бібліятэка, дзякуючы прыпавесцям, апавяданням і казкам, якія чытае Міхал Залескі з дзеткамі.
З’явіўся раздзел “Дыяфільмы”: “Пра дзяўчынку, якая дрэнна ела”, “Адкуль я ўзяўся?”, “Прыгоды Піфа”, “Мышаня і аловак”, “Кот у ботах”, “Мыйдадзір” даступныя для сямейнага прагляду па-беларуску.
Самай папулярнай застаецца старонка з “Беларускім іменнікам”. У Top-10 таксама ўваходзіць флеш-мульт “Курачка Рабка”, “Адукацыйныя гульні”, “Флеш-размалёўкі”, артыкулы пра гісторыю і сучаснасць беларускай мовы, а таксама пра білінгвізм у дзетак.
На партале працуе руска-беларускі і беларуска-рускі “Жывы слоўнік”, які, дзякуючы намаганням “дзеткаўцаў”, папаўняецца сучаснай лексікай.
Унікальная “фішка” – “Мапа сямейнага адпачынку” – www.dzietki.org/forum/map/. Куды пайсці з дзіцём? Можна выбраць музеі, тэатры, кавярні, заапарк, гарадскія скверы… Не знайшлі свайго ўлюбёнага куточка? Дадайце ягонае апісанне на мапу!
Афіша “Нашых дзетак” штодня прапануе не менш за дзесяць спосабаў сямейнага адпачынку.
З вясны  “Нашых дзетак” можна знайсці таксама па адрасе: www.dzietki.by.
 
Крысціна Вітушка, Юлія Малахоўская
Категория: Навіны | Просмотров: 1288 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
     12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.