Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 04:58

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Март » 14 » YWCA Belarus: прэса павінна пісаць пра гендэрны гвалт іначай
YWCA Belarus: прэса павінна пісаць пра гендэрны гвалт іначай
09:45
Цягам усяго мінулага года грамадскае аб’яднанне “Беларуская асацыяцыя маладых хрысціянскіх жанчын” (YWCA Belarus) праводзіла кантэнт-аналіз 20 агульнанацыянальных, рэгіянальных і мясцовых выданняў. Былі даследаваны 241 артыкул і заметка па праблеме гендэрнага насілля. У гэтых публікацыях апісаны 226 выпадкаў гвалту.
У асноўным паказаны факты, калі здароўю мужчын, жанчын ці дзяцей робіцца сур’ёзны ўрон (26,8 %  – смерць, 18,6 % – збіццё, 15,6% – раненне,  9,2% – згвалтаванне). YWCA Belarus нагадвае, што насілле мае значныя фізічныя, псіхалагічныя  і сацыяльныя наступствы для ахвяр, аднак не абавязкова вядзе да цялесных пашкоджанняў ці нават да смерці. Апісанне ў прэсе амаль выключна фактаў гвалту з цяжкімі наступствамі для здароўя звужае разуменне грамадствам феномена гендэрнага насілля. Гэта перашкаджае выяўленню фактаў псіхалагічнага, эканамічнага і сексуальнага гвалту з боку інтымных партнёраў.
Агрэсар (як правіла, мужчына) у большасці матэрыялаў характарызуецца негатыўна: “правапарушальнік”, “злачынец”, “гвалтаўнік”.
Найбольш небяспечным месцам (69,9%) з’яўляецца ўласны дом. У большасці выпадкаў насілле здзяйсняюць сваякі – муж ці жонка, дзеці, бацькі. У мас-медыя знайшлі адлюстраванне толькі 15,5% актаў насілля, якія адбыліся ў грамадскіх месцах.
У большасці артыкулаў падаецца, што асноўным спадарожным фактарам гвалту з’яўляецца п’янства (33,3%) ці дрэнныя адносіны ў сям’і (помста, рэўнасць – 14,3%). На здзяйсненне насілля паўплывалі сацыяльна-эканамічныя чыннікі (нізкі ўзровень даходу, культуры) (7,1% выпадкаў), наяўнасць псіхічных праблем у агрэсара (3,1%), раўнадушша атачэння  (2,4%).
Сыходзячы з накіраванасці даследаваных артыкулаў, можна сцвярджаць, што праблема гендэрнага насілля разглядаецца прэсай у асноўным як тэматыка злачыннасці і асацыяльных паводзін.
У 77,7% артыкулаў адсутнічае інфармацыя пра рэальную магчымасць атрымаць дапамогу. Толькі ў 4,4% матэрыялаў згадвалася, што пацярпелыя звярталіся па падтрымку ў сацыяльныя службы ці недзяржаўныя арганізацыі.
71,4% артыкулаў з’яўляюцца факталагічнымі, бо ў іх апісаны канкрэтны выпадак і не выказаны адносіны да насілля.
На думку YWCA Belarus, матэрыялы, якія закранаюць згаданае пытанне, мусяць быць больш аналітычнымі, прэвентыўнымі і ўжытковымі, у прыватнасці, раскрываць розныя формы і гатункі гвалту.
 
Юрый Сцяпанаў паводле рассылкі БАСР
Категория: Навіны | Просмотров: 1306 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.