Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 20.04.2024, 03:41

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Октябрь » 17
Даследаванне, праведзенае Міністэрствам аховы здароўя, працы і сацыяльнага забеспячэння Японіі, паказала, што ў мінулым фінансавым годзе, які завяршыўся ў канцы сакавіка, колькасць менеджэрак дасягнула рэкорднай велічыні.
У выніку апытання, якое ахапіла прыблізна 4200 фірм, высветлілася, што 8 адсоткаў кіраўнічых пасад займаюць жанчыны. Гэта на адзін працэнтны пункт вышэй за рэзультаты аналагічнага даследавання, праведзенага тры гады таму, і з’яўляецца самым высокім паказчыкам з часу пачатку правядзення падобных апытанняў ў 1989 годзе.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.nhk.or.jp
Категория: Навіны | Просмотров: 704 | Добавил: viator | Дата: 17.10.2010 | Комментарии (0)

Урад ЗША падасць апеляцыю на рашэнне федэральнай суддзі са штата Каліфорнія, якая выдала пастанову прымаць у войска адкрытых геяў і лесбіянак. Пра гэта паведаміў карэспандэнт Польскага радыё ў Вашынгтоне. Прэзідэнт Барак Абама сказаў, што з’яўляецца прыхільнікам раўнапраўя. Пры гэтым ён зазначыў, што змены ў арміі павінны адбывацца больш спакойна.
12 кастрычніка федэральная суддзя Вірджынія Філіпс адмяніла юрыдычнае правіла, якое забараняла ваеннаслужачым геям і лесбіянкам адкрыта гаварыць пра сваю арыентацыю. У адказ Белы дом заявіў, што падасць скаргу на рашэнне суддзі. Пры гэтым чыноўнікі прыводзяць словы Абамы, які заявіў, што права на службу адкрытых гомасексуалістаў у арміі будзе прызнана яш ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 870 | Добавил: viator | Дата: 17.10.2010 | Комментарии (0)

Дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан і былая першая ледзі Вялікабрытаніі Шэры Блэр абвясцілі аб новай ініцыятыве "mWomen”. Яе мэта -- дапамагчы жанчынам у слабаразвітых краінах набыць мабільныя тэлефоны.
Клінтан і Блэр адзначылі, што паводле вынікаў даследаванняў, у гэтых дзяржавах колькасць мужчын, якія маюць мабільныя тэлефоны, на 300 мільёнаў чалавек перавышае лік жанчын.
Дзяржсакратар назвала індустрыю тэхналогій мабільнай сувязі найважнейшым партнёрам у межах ініцыятывы, якая плануе забеспячыць сотавымі тэлефонамі 150 мільёнаў жанчын па ўсім свеце. Клінтан адзначыла, што мабільнікамі карыстаюцца для таго, каб дапамагаць каардынацыі дзеянняў па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў, атрымл ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 737 | Добавил: viator | Дата: 17.10.2010 | Комментарии (0)

Узровень беспрацоўя ў краінах Лацінскай Амерыкі і Карыбскага басейна вырас у 2009 годзе на 2%, што кажа аб вялікай праблеме ў рэгіёне.
Даклад, прадстаўлены ў Жэневе Міжнароднай арганізацыяй працы (МАП), паказвае, што ў выніку глабальнага эканамічнага крызісу гэты паказчык павялічыўся з 14,3 працэнта ў 2008 годзе да леташніх 16,1.
Гэта азначае, што ў канцы 2009 года ў рэгіёне з насельніцтвам у 105 мільёнаў чалавек былі беспрацоўнымі 8,8 мільёна.
Згодна міжнароднаму органу, з агульнай колькасці беспрацоўных – 40,6% моладзь. Тымчасам у цэлым гэтая катэгорыя складае 25 адсоткаў ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 919 | Добавил: viator | Дата: 17.10.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.