Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 08:46

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 33 34 35 36 37 »
Толькі адзін з трох беларусаў лічыць, што пытанне аб тым, мець ці не мець дзяцей, жанчына мае права вырашыць сама. Астатнія прытрымліваюцца меркавання, што кабета мусіць нараджаць. Такія вынікі атрымалі супрацоўнікі Інстытута сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі паводле апошніх даследаванняў у галіне сямейных зносінаў. Апытанне праводзілася сярод прадстаўнікоў розных узростаў і сацыяльных груп. Абавязкам жанчыны нараджэнне дзяцей лічаць прадстаўнікі старэйшых узроставых груп, а дваццацігадовыя беларусы галасуюць за “самавызначэнне” спадарынь у гэтым пытанні.
 
Категория: Навіны | Просмотров: 956 | Добавил: viator | Дата: 10.04.2008 | Комментарии (0)

Колькі год запар у Менску колькасць жанчын, што займаюць кіруючыя пасады, перавышае 40 адсоткаў. Большасць менчанак працуе ў фінансавых установах, у галіне аховы здароў’я, сацыяльнага забеспячэння, адукацыі і культуры. Сярод работнікаў транспарту і будаўнічых арганізацый жанчын толькі трэцяя частка, але больш як 60 адсоткаў з іх – служачыя. Тым часам мужчыны – транспартнікі і будаўнікі – працуюць на рабочых спецыяльнасцях.
Наогул не адзін дзесятак гадоў у сталіцы Беларусі колькасць жанчын, занятых у эканоміцы, перавышае колькасць працуючых мужчын. Так, летась з 1,017 мільёна працоўных больш як 530 тысяч складалі менавіта прадстаўніцы прыгожага пола.
 
Наталля Партоліна паводле агенцтва “Минск-Новости”
 
Категория: Навіны | Просмотров: 830 | Добавил: viator | Дата: 10.04.2008 | Комментарии (0)

Малады беларускі пісьменнік Сяргей Клімовіч робіць сабе імя на… жаночых раманах. Гэта тым больш дзіўна, калі ведаеш, што Клімковіч – вайсковец, прапаршчык, спецыяльны карэспандэнт журнала “Армія”.  Але як пісьменніку яму цікава выкарыстоўваць жаночыя вобразы, а сваю літаратурную творчасць ён лічыць мужчынскай спробай зазірнуць у душу жанчыны.
“Пакуль мужчына застаецца ў самазадаволеным перакананні, што грамадства арыентавана на яго, жанчына актыўна перарабляе свет і таго ж мужчыну па ўласным схемах. Прадстаўніцы “слабага полу” ў экстрэмальных умовах здатны думаць хутчэй і больш нестандартна, чым мужчыны. Калі б жанчын было болей ва ўладзе, жыць на гэтай планеце было б больш прыемным і спакайнейшым”, – лічыць Сяргей Клімковіч. Сам пісьменнік не называе свае кнігі жаночымі раманамі, але па сутнасці яны з’яўляюцца такімі. Апошні ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 828 | Добавил: viator | Дата: 10.04.2008 | Комментарии (0)

У Беларусь пабывала Наталі Трубяцкая, прадстаўніца старадаўняга княскага роду. Мадам Трубяцкая – францужанка рускага паходжання, бацькі якой эмігрыравалі у Парыж падчас рэвалюцыі. Зараз Трубяцкой 83 гады. З трынаццаці гадоў яна пачала займацца класічным балетам і цікавіцца разнастайнымі аздараўленчымі методыкамі, а ў дваццаць – стварыла і да цяперашняга часу вядзе ў Парыжы аўтарскую школу па архітэктуры цела.
Па словах Наталі Трубяцкой, яна прыязджала ў Беларусь, каб выратаваць нашых жанчын. Княгіня лічыць славянскіх, у тым ліку і беларускіх, жанчын, “тымі, хто згубілі карані” і данесці да іх думку аб недапушчальнасці спажывецкіх адносінаў да жаночага цела. Раней яна наведала Расію й Украіну.
 
Наталля Партоліна паводле “Комсомольской правды в Беларуси”
 
Категория: Навіны | Просмотров: 816 | Добавил: viator | Дата: 10.04.2008 | Комментарии (0)

Упершыню ў гісторыі ў складзе легендарнай пілатажнай групы “Патруль де Франс” з’явіцца жанчына. Гэтым пілотам павінна стаць Віржыні Гюйо. Яна – баявы лётчык, кіруе самалётам “Міраж”, служыла ў гэтак званых “гарачых” кропках, двойчы удзельнічала ў выкананні баявых аперацый у Афганістане. Зараз жанчына-пілот рыхтуецца заняць у “Патруль дэ Франс” другую пазіцыю за вядучым лётнага звяна. Гэта адбудзецца ў 2009 годзе, а яшчэ праз год Віржыні Гюйо сама будзе вядучай лётнага звяна. Гэта лічыцца надзвычай пачэсным абавязкам.
 
Наталля Партоліна паводле радыё “Маяк”
 
Категория: Навіны | Просмотров: 948 | Добавил: viator | Дата: 10.04.2008 | Комментарии (0)

Для дзяўчынак і хлопчыкаў ва ўзросце ад 8 да 10 гадоў Еўрапейская камісія ладзіць конкурс малюнкаў на тэму гендэру. Юным мастакам прапануюць адлюстраваць на аркушы А4 сваё бачанне роўнасці паміж мужчынамі і жанчынамі. Удзел дзяцей у конкурсе стане сведчаннем творчага таленту, энтузіязму і замацавання ў свядомасці панятку “гендэр”.
Першы тур мастацкага спаборніцтва адбудзецца ў Кіеве. Тут будуць вызначаныя дзесяць найлепшых работ з Беларусі ды Украіны, якія прымуць удзел у фінальным міжнародным этапе ў Бруселі (Бельгія).
Каб паўдзельнічаць у рэгіянальным адборачным туры, трэба да 30 красавіка ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 933 | Добавил: viator | Дата: 07.04.2008 | Комментарии (0)

Сярод сталічных блогераў ідуць дыскусіі аб некарэктнасці абвестак, якія гучаць у менскім метро. “Паважаныя мужчыны! Памятайце званне сваё. Саступайце месцы жанчынам!” – такімі фразамі кіраўніцтва сталічнага метрапалітэна вырашыла зрабіць “сільны” пол ветлівым у адносінах да “слабага”. Нечакана ў часткі менскіх жанчын такая ініцыятыва выклікала не пачуццё ўдзячнасці, а пратэст. “Няўжо вам падабаецца, калі вас публічна абвяшчаюць слабай? Вы не ў стане ехаць стоячы? Вы згодны з-за магчымасці ехаць седзячы выключацца з разнастайных ўзаемадачыненняў?”, “Гэта яшчэ адзін напамін нам, жанчынам, пра тое, што ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 948 | Добавил: viator | Дата: 03.04.2008 | Комментарии (0)

Прафсаюз хатніх гаспадынь існуе ў Расіі на працягу года. Назва яго – “8 сакавіка”. Ідэя належыць настаўніцы, і “па сумяшчальніцтву” шматдзетнай маці з Сергіева Пасада (Маскоўскай вобласць) Марыі Ракша. Мэта арганізацыі – дамагчыся для жанчыны, якая займаецца хатняй гаспадаркай, максімум сацыяльных гарантый. Па меркаванню Марыі Ракша, хатняя гаспадыня павінна атрымліваць заробак, мець аплачваемы адпачынак і пенсію.
Да ідэі прызнання прафесіі хатняй гаспадыні  роўнай іншым відам прафесійнай дзейнасці сп-ня Ракша прыйшла на аснове шматгадовага ўласнага вопыту як хатняй гаспадыні і педагога. Шчаслівыя дзеці, лічыць лідэр прафсаюза, “атрымліваюцца” толькі ў тых сем’ях, дзе на выхаванне малога выдаткоўваецца шмат часу і сіл. Марыя Ракша прыводзіць прыклад Нарвегіі, Швецыі ды некаторых іншых краін, дзе хатнія гаспадыні атрымліваюць ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 903 | Добавил: viator | Дата: 03.04.2008 | Комментарии (0)

У пастку ўласнага абяцання трапіў жыхар Ірана. Мужчына абяцаў абсыпаць ружамі дзяўчыну, якой прапанаваў руку і сэрца. Між іншым, назваўшы дакладную колькасць – 124 тысячы пунсовых ружаў. Іранка згадзілася стаць жонкай палкага закаханага, але прэзента так і не дачакалася. Праз дзесяць гадоў пасля вяселля яна вырашыла запатрабаваць у мужа абяцаны вясельны падарунак праз суд. Такім чынам яна вырашыла не толькі нагадаць мужу аб пачуццях да яе, якія ён меў да вяселля, але і… пакараць яго, бо супружнік аказаўся сапраўдным скнарам.
Згодна з іранскім заканадаўствам, жонка мае права запатрабаваць абяцаны вясельны падарунак у любы час пасля вяселля ці пры скасаванні шлюбу. Звычайна ў якасці такіх прэзентаў іранскія жаніхі ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 842 | Добавил: viator | Дата: 03.04.2008 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Март 2024  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.