Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 19.11.2017, 00:39

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Навіны
« 1 2 ... 35 36 37
Першыя жанчыны-спецназаўкі з’явяцца ў сталіцы. Полк міліцыі спецыяльнага прызначэння гарадскога ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама хутка папоўніцца дзесяццю жанчынамі. Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на камандзіра палка палкоўніка Юрыя Падабеда, кандыдаткі ў спецназаўкі ўжо ёсць. Пры адборы ім не будзе рабіцца паслабленняў, у тым ліку і па фізічнай падрыхтоўцы. Перавагу будуць аддаваць былым ці дзеючым спартсменкам. Жанчыны-спецназаўкі будуць выконваць нароўні з мужчынамі задачы па ахове грамадскага парадку, забяспечваць бяспеку пры правядзенні масавых мерапрыемстваў. Важнай часткай іх дзейнасці стане асабісты дагляд жанчын, да якога дагэтуль прыцягваліся жанчыны з пашпартна-візавай службы і іншых падраздз ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 592 | Добавил: viator | Дата: 17.03.2008 | Комментарии (0)

У Стакгольме прайшла ўрачыстая цырымонія ўручэння ганаровай прэміі Улафа Пальме за 2007 год. Аднак асабіста прысутнічаць на цырымоніі лаўрэатка – іранская журналістка і змагарка за правы жанчын Парвін Ардалан – не змагла. Прыехаць у Стакгольм ёй не дазволілі ўлады Ісламскай рэспублікі Іран, таму ў шведскую сталіцу за ўзнагародай прыляцела яе сястра.

Юрый Сцяпанаў паводле www.radiobelarus.se
Категория: Навіны | Просмотров: 598 | Добавил: viator | Дата: 17.03.2008 | Комментарии (0)

Усё часцей шведкі нараджаюць дзяцей у сталым узросце. Згодна з дадзенымі Цэнтральнага статыстычнага бюро краіны, летась у каралеўстве зарэгістравана 24 выпадкі, калі жанчыны ва ўзросце ад 49 гадоў і вышэй, нарадзілі першынца.
У 2006 годзе такіх выпадкаў было ў два разы менш. І гэта сведчыць пра пэўную тэндэнцыю. Жанчыны робяць кар’еру і канцэнтруюцца на сям’і ўсё пазней у жыцці.
Трэба адзначыць, што пяцідзесяцігадовыя мамы часта карыстаюцца паслугамі замежных клінік для штучнага апладнення яйцаклетак.

Юрый Сцяпанаў паводле www.radiobelarus.se
Категория: Навіны | Просмотров: 674 | Добавил: viator | Дата: 17.03.2008 | Комментарии (0)

У міністэрстве ўнутраных спраў Кітайскай рэспублікі (КР) заявілі, што ўрад Тайваня пасадзейнічае адкрыццю ў сакавіку першага нацыянальнага музею, прысвечанага жанчынам. Яго экспазіцыя распавядзе грамадскасці выспы аб гісторыі і развіцці правоў прыгожага полу ў краіне і за мяжой. Датай адкрыцця музея абраны Міжнародны жаночы дзень 8 сакавіка.
У міністэрстве адзначаюць, што новы выставачны аб'ект стане індыкатарам развіцця Тайваня ў справе дасягнення гендэрнай роўнасці. Яго экспанаты пазнаёмяць наведвальнікаў з высілкамі КР на працягу апошніх 30 гадоў у галіне паляпшэння становішча жаночага полу ў краіне. Музей закліканы ўзмацніць абмены і ўзаемаразуменне паміж актывістамі, што бароняць правы жанчын на Тайвані і за мяжой.
Урад Кітайскай рэспублікі вылучыў 19 мільёнаў новых тайваньскіх долараў (каля 590 тысяч дол. ЗША) на стварэ ... Чытаць далей »
Категория: Навіны | Просмотров: 593 | Добавил: viator | Дата: 15.02.2008 | Комментарии (0)

1-9 10-18 ... 307-315 316-324 325-328
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2017  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2017 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.