Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 25.04.2024, 04:31

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2010 » Октябрь » 22 » Былыя мангольскія камуністы выступаюць за гендэрную роўнасць
Былыя мангольскія камуністы выступаюць за гендэрную роўнасць
09:25
Як паведаміла радыё "Голас Манголіі”, нарада парламенцкай групы Мангольскай народна-рэвалюцыйнай партыі (МНРП) надоечы разгледзіла і адобрыла законапраект аб гендэрнай роўнасці.
Падчас ягонага абмеркавання галава фракцыі Данзангійн Лундээжанцан адзначыў, што закон прадугледжвае вялікі працэнт удзелу жанчын сярод кандыдатур падчас выбарчай кампаніі – 30%. "Аднак парламентам гэты законапраект яшчэ не прыняты, таму трэба пакінуць згаданую тэму адкрытай”, – заўважылі члены фракцыі. Яны выказалі меркаванне, што было б правільным, каб падчас рэалізацыі новага закону выкарыстоўвалася больш гнуткая форма квот.
Паводле законапраекта, усе дзяржаўныя ўстановы павінны мець пэўную долю жанчын, якая забяспечыць роўнасць. Напрыклад, з кіраўнікоў 21 аймака (правінцыі) восем мусяць прадстаўляць жаночы пол.
Доўгія дзесяцігоддзі МНРП была кіруючай партыяй у сацыялістычнай Манголіі. У 1990 годзе яна адмовілася ад марксісцка-ленінскай дактрыны.
МНРП валодае большасцю (60%) у тутэйшым парламенце – Вялікім дзяржаўным хурале. Ён з’яўляецца аднапалатным органам і складаецца з 76 дэпутатаў. Цяпер у парламенце працуюць тры жанчыны.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Навіны | Просмотров: 651 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.