На Тайвані сыны часцей, чым дочкі атрымліваюць у спадчыну маёмасць бацькоў - 24 Февраля 2012 - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 05.12.2016, 19:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » 2012 » Февраль » 24 » На Тайвані сыны часцей, чым дочкі атрымліваюць у спадчыну маёмасць бацькоў
На Тайвані сыны часцей, чым дочкі атрымліваюць у спадчыну маёмасць бацькоў
09:55
Міністэрства фінансаў Кітайскай Рэспублікі агучыла даклад, паводле якога тайваньцы часцей адпісваюць сваю маёмасць сынам, чым дочкам.
Нягледзячы на рост сацыяльнага статуса жанчын і іх эканамічную незалежнасць, старэйшае пакаленне па-ранейшаму прытрымліваецца традыцыйных поглядаў і аддае перавагу мужчынам.
Паводле даследавання, гендэрная няроўнасць на Тайвані больш за ўсё праяўляецца ў пытаннях завяшчання і атрымання ў спадчыну маёмасці.
Шмат якія бацькі дораць нерухомасць дочкам у якасці пасагу, а астатнюю маёмасць пакідаюць сынам, распавёў юрыст, які дапамагаў многім багатым кліентам размяркоўваць маёмасць паміж дзецьмі. У выніку многія дочкі вымушаны адмаўляцца ад спадчыны.
У 2009 фінансавым годзе 65% людзей, якія адмовіліся ад спадчыны, належалі да жаночага полу. Атрымліваецца, што 60% спадчынніц вымушаныя адмаўляцца ад свайго права на маёмасць, зрабіла выснову Міністэрства фінансаў.
Гендэрная няроўнасць выяўляецца таксама ў падарунках, якія бацькі дораць дзецям перад смерцю. У 2010 годзе мужчыны склалі 60% ад агульнага ліку атрымальнікаў падарункаў.
Па тайваньскаму заканадаўству, у выпадку смерці члена сям’і і адсутнасці завяшчання, першымі прэтэндэнтамі на атрыманне ў спадчыну яго маёмасці з’яўляюцца супружнік (супружніца) і дзеці.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.rti.org.tw
Категория: Навіны | Просмотров: 4955 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2012  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
272829

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.