Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 18:38

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Ноябрь » 2 » Пасля спажывання спіртнога мужчынам падабаюцца не толькі жанчыны...
Пасля спажывання спіртнога мужчынам падабаюцца не толькі жанчыны...
09:38
Бадай усе мы ведаем анекдот пра тое, што на свеце няма непрыгожых жанчынаў, бывае толькі замала алкаголю. І сапраўды, пасля спажывання нават невялікай дозы напою з градусамі, чалавек пачынае глядзець на свет “праз ружовыя акуляры”. Яшчэ ў 1993 годзе брытанцамі былі праведзеныя даследаванні, падчас якіx студэнтам на падпітку ў пабах паказвалі здымкі жанчынаў. Мужчынская талерантнасць моцна павышалася. Але даследчыкі прыйшлі да высновы, што гэта неабавязкова ўплыў алкаголю, бо бывальцы пабаў і рэстаранаў – гэта спецыфічны тып чалавека, адкрытага на новыя знаёмствы, якія прыхільна ставіцца да ўсіх навокал. 
З іншых даследаванняў, гэтым разам – амерыканскіх, вядома, што разам з алкаголем нам б’е ў галаву зухаватасць. Тады чалавек гатовы апынуцца ў сітуацыі, да якой у нармальным стане ён бы не дапусціў. Гэта датычыць, напрыклад, рызыкоўных сексуальных кантактаў.
І вось надоечы навукоўцы з Брыстальскага універсітэта (горад-графства Брысталь, Англія, Аб’яднанае каралеўства) правялі новыя даследаванні. 84 студэнтам прынеслі напоі. Палова з іх была з алкаголем, а другая – хоць падобная па смаку – без. Колькасць спіртнога падбіралася індывідуальна паводле вагі. Праз 15 хвілін пасля таго, як студэнты апаражнілі свае шклянкі, ім паказалі здымкі і жанчынаў, і мужчынаў. Вынікі былі нечаканыя. Хоць ранейшыя даследаванні паказалі, што з-за алкаголю людзі становяцца лагоднымі ў ацэнках і больш схільнымі назваць кагосьці прыгожым, то вынікі апошняга даследавання даказалі, што гэта адносіцца таксама да прадстаўнікоў свайго ж полу. Іншымі словамі, пасля спажывання спіртнога мужчынскім вачам падабаюцца не толькі жанчыны, але і мужчыны. Гэтак жа пасля алкаголю глядзяць на абодва полы і жанчыны. Цяпер навукоўцы з Брысталя будуць аналізаваць, як у чалавека на падпітку мяняецца дадзеная ацэнка ў залежнасці ад дозы спажытага алкаголю.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Навіны | Просмотров: 1084 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.