Траціна кітайскіх мужчын гатовыя адкінуць гендэрныя стэрэатыпы - 30 Декабря 2010 - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 05.12.2016, 19:36

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » 2010 » Декабрь » 30 » Траціна кітайскіх мужчын гатовыя адкінуць гендэрныя стэрэатыпы
Траціна кітайскіх мужчын гатовыя адкінуць гендэрныя стэрэатыпы
08:52
У Кітаі папулярны тэлесерыял "Бітва шлюбу”. Ягоны герой – дамасед, які не ходзіць на працу, а займаецца хатняй гаспадаркай – выклікаў цікавасць шматлікіх Інтэрнет-карыстальнікаў.
У сувязі з гэтым партал "Ван’і” правёў анлайн-апытанне, вынікі якога паказалі, што 35% мужчын гатовыя быць "дамаседамі”, сярод жанчын толькі 25% адзначылі, што не супраць такіх мужчын.
Нягледзячы на тое, што мноства кітайцаў з радасцю гатовыя стаць "хатнімі гаспадарамі”, 27% Інтэрнет-карыстальніц не хочуць выходзіць замуж за "дамаседаў”. Дзяўчаты па-рознаму выказваюцца з гэтай нагоды: "Я не люблю такіх хлопцаў, жанчына абавязкова павінна выконваць свае абавязкі, а не ўзвальваць усё на мужчыну”; "Не магу пагадзіцца, каб муж ператварыўся ў "кухара”; "Хіба ў такой сям’і будзе мір і згода?”; "Я ненавіджу мужчын-дамаседаў, кажучы канкрэтна, яны бязглуздыя!”.
У Кітаі няма эканамічных і культурных умоў, каб мужчына сядзеў дома і цалкам займаўся хатняй гаспадаркай. З тае прычыны вынікі апытання недакладна адлюстроўваюць згаданую тэндэнцыю.
Разыходжанне паміж грамадскай думкай і рэальным жыццём адбываецца з-за ціску традыцыйнага соцыуму, дзе мужчына рэалізуецца па-за домам, а жанчына цалкам вядзе хатнюю гаспадарку. Падчас даследаванняў выяўлена, што нямала мужоў, якія пабраліся з прадпрымальніцамі, па-ранейшаму не разумеюць, чаму іх жонкі з-за дзейнасці па-за домам забываць пра свае абавязкі па хатняй гаспадарцы.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў russian.people.com.cn
Категория: Навіны | Просмотров: 382 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2010  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
  12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.