Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 03:29

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Польскія жанчыны патрабуюць парытэту ў выбарчых спісах
Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з’яўляецца прыхільнікам увядзення ў выбарчыя спісы роўнага прадстаўніцтва абодвух палоў. Пра гэтае паведаміла Генрыка Бохняж з Кангрэсу польскіх жанчын. Напрыканцы ліпеня яна сустракалася з кіраўніком ураду.
Бохняж адзначыла, што “прэм’ер падтрымае закон аб парытэце, але толькі ў выпадку, калі гаворка будзе ісці пра 50%”. Па словах актывісткі, Туску не падабаецца прапанова некаторых партый, якія кажуць пра 33-працэнтны удзел жанчын у выбарчых спісах. Бохняж атрымала ад прэм’ера пацверджанне пра тое, што яго палітычная структура – “Грамадзянская платформа” – прыме распараджэнне пра парытэтнае ўключэнне кандыдатак на найбліжэйшых мясцовых выбарах.
На думку актывісткі, у палове акругаў першыя месцы ў спісах павінны займаць жанчыны, у любым жа партыйным выбарчым спісе першыя шэсць месцаў мусяць дзяліцца па чарзе паміж прадстаўнікамі абодвух палоў.
Кангрэс польскіх жанчынаў мае амаль завершаны грамадзянскі законапраект аб парытэце ў выбарчых спісах. Неўзабаве ён трапіць на разгляд у польскі парламент – сейм.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (02.08.2009)
Просмотров: 766 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.