Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 12:48

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Найбольшы аўтарытэт для маладых палякаў маюць самыя блізкія людзі
У артыкуле “Хто для цябе з’яўляецца аўтарытэтам? Мая маці” штодзённая газета “Dziennik” напісала пра апошнія даследаванні навукоўцаў аб аўтарытэтах ў польскім моладзевым асяроддзі. Сёння самым галоўным чалавекам для маладых палякаў з’яўляецца маці, наступнымі ідуць дзяўчына альбо хлопец і бацька. Гэтыя дадзеныя выклікалі здзіўленне ў экспертаў, бо яшчэ некалькі гадоў таму найбольшай павагай сярод моладзі карысталіся зоркі з вокладак газет і тэлеэкранаў.
Гэтае даследаванне сярод вучняў сярэдніх і старшых класаў польскіх школаў было праведзена сацыёлагамі  Сілезскага цэнтра сацыяльнай палітыкі. Вучоныя задалі моладзі наступнае пытанне: хто з’яўляецца для вас аўтарытэтам і да чыёй думкі вы найбольш прыслухоўваецеся ў штодзённым жыцці? Самую высокую ацэнку ў моладзі атрымала маці – 4,3 балы з пяці магчымых. На другім месцы апынуліся – дзяўчына/хлопец, потым ідуць бацька, сябры і сваякі. Затое найменшым аўтарытэтам сярод моладзі карыстаюцца настаўнікі (ацэнка 2,15 з 5). Эксперты лічаць, што гэта вельмі пазітыўная змена. Раней на моладзь у асноўным уплывалі дзеячы палітыкі ці прадстаўнікі шоу-бізнеса, пра якіх пастаянна гаварылася ў СМІ. Блізкія асобы не карысталіся даверам. Цяпер сітуацыя змянілася. Маладыя людзі шукаюць для сябе прыкладаў сярод  сваіх родных. “Штодзённыя кантакты з бацькамі складваюцца па-рознаму: бывае лепш, бывае горш. Аднак чалавек падрастае і прыходзіць час, калі трэба прымаць першыя сур’ёзныя рашэнні ў жыцці, напрыклад, што рабіць пасля школы. У гэты момант я ўважліва назіраю за сваімі бацькамі, хачу зрабіць такі выбар, каб у будучыні мець цікавае і шчаслівае жыццё, як яны”, – тлумачыць  газеце старшакласніца Агнешка з Гдыні (Паморскае ваяводства).
Аднак большасць польскіх юнакоў і дзяўчат па-рознаму ацэньвае аўтарытэт маці і бацькі. Пераважае тэндэнцыя, калі мама становіцца галоўным прыкладам для маладых людзей, бо звычайна яна вырашае ўсе штодзённыя праблемы, паказвае, як выходзіць з цяжкіх сітуацый, дае парады, дапамагае дзецям. Таты маюць меншы аўтарытэт. Сацыёлагі тлумачаць гэта такой з’явай, як “сіндром непрысутнага бацькі”. Тата – гэта чалавек, які працуе ўвесь дзень і зарабляе на жыццё сям’і, але адсутнічае ў доме і не можа пабудаваць блізкіх і даверлівых адносінаў з дзецьмі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (05.10.2008)
Просмотров: 774 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.