Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 18.04.2024, 08:43

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Дом адзінокай маці ў Тарнаве адзначыў юбілей
29 снежня споўнілася 25 гадоў з моманту заснавання Дома адзінокай маці ў Тарнаве (Малапольскае ваяводства, Польшча). З гэтай нагоды быў арганізаваны дзень адчыненых дзвярэй. Прытулак наведалі былыя падапечныя, ахвяравальнікі ды сем’і, якія ўсынаўляюць дзяцей, што з’явіліся на свет у гэтым будынку.
Дом адзінокай маці паўстаў дзякуючы біскупу Ежы Аблевічу. Ён набыў гэты будынак, каб дапамагчы жанчынам, якія апынуліся ў складанай сітуацыі. Сюды трапляюць з дрэнных сем’яў, напрыклад, замужнія, якіх б’е сужонак. Усё часцей прыходзяць бяздомныя. Зараз у Доме адзінокай маці знаходзяцца чатыры жанчыны і восем дзяцей. За 25 гадоў у прытулку нарадзіліся 379 малых.
Манашка Малгажата Барчыньска, кіраўнічка дому, паведаміла Польскаму радыё для замежжа: “Нашая дапамога заключаецца ў тым, што мы імкнемся навучыць жанчын быць адказнымі за сваю сям’ю і дзяцей, а таксама, каб яны ўмелі браць адказнасць за ўласныя ўчынкі і ўмелі дапамагаць адна адной”.
Каталіцкая царква фінансава падтрымлівае дзейнасць прытулку. Дапамагаюць таксама іншыя спонсары, ахвяроўваючы грошы, сродкі гігіены і рэчы, патрэбныя жанчынам і дзецям.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (31.12.2008) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 799 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.