Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 25.04.2024, 07:32

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

“Акно жыцця” выратуе немаўля
У чарговых гарадах Польшчы паяўляюцца “вокны жыцця”. Што гэта такое?
Гэта ідэя прыдуманая Каталіцкай царквой. “Акно жыцця” – месца, дзе жанчына можа бяспечна і поўнасцю ананімна пакінуць нованароджанае дзіця, калі не хоча альбо не можа яго выхаваць.
Першы “прыёмны пункт” адчыніўся тры гады таму ў кракаўскіх манашак-назарытанак. Да канца года па ўсёй краіне узнікне 20 такіх месцаў. 
“Акно жыцця” павінна хаця б часткова прадухіліць няшчасце дзіцяці і маці, у якіх не склаўся лёс. Мама, якая пакідае малыша, застаецца ананімнай і ніхто не спрабуе яе знайсці.
“Акно жыцця” бяспечнае: яно абаграваецца і мае вентыляцыю. Пасля таго, як  яго адчыняць, уключаецца сігналізацыя, якая выклікае манашак. Малое неадкладна вязуць у шпіталь у дзіцячае  аддзяленне, дзе яно праходзіць комплекснае абследаванне. Пра далейшы лёс немаўляці вырашае суд і ўстановы па ўсынаўленні/удачарэнні. Дзеці вельмі хутка знаходзяць новых бацькоў.
У Варшаве у Доме манашак-францішканак сям’і Марыі “акно жыцця” дзейнічае з леташняга 6 снежня. Першае дзіця, якое было ў ім пакінутае, – хлопчык Зыгмунт, ужо мае новую сям’ю. А 5 лютага ў акно трапіла дзяўчынка, разам з якой знойдзены аркуш з пазначаным днём народзін – 31 студзеня.
Сястра Барбара  падкрэслівае, што жанчыны, якія не могуць выхаваць сваё дзіця,  без боязі могуць пакінуць яго ў “акне жыцця”:
“Мы рады, што маці, якая прынесла сюды дзіця, адважылася і прыйшла. Гэта бяспечнае месца і вядома, што пра дзіцятка добра паклапоцяцца. Мы рады, што маці не пакінула яго ў якімсьці іншым месцы. Мы молімся за гэтую жанчыну і за дзіця, каб яно як мага хутчэй знайшло сям’ю”.
Засноўваць чарговыя “вокны жыцця” заахвочвае старшыня Дабрачыннай камісіі Епіскапата Польшчы біскуп Гжэгаж Бальцэрэк: “Гэтае месца, мэта якога выратаванне малых, – можа быць таксама вялікім дарам для бацькоў, якія не могуць мець уласных дзяцей”.
Такія “вокны” працяглы час дзейнічаюць у Кракаве, Варшаве, Чанстахове і Калішы. З 2006 года ў іх знойдзена 13 дзяцей.
25 сакавіка “вокны жыцця”  адчыненыя ў Плоцку, Катавіцэ і Элку.
Паводле звестак паліцыі, за апошнія 5 гадоў у Плоцку знойдзены двое пакінутых немаўлят. Адно з іх, на жаль, было мёртвае. Таму і з’явілася думка, каб у 130- тысячным горадзе адчыніць “акно жыцця”. Мясцовы біскуп Пётр Лібэра падкрэслівае, што ідэю падтрымалі не толькі манашкі, але і муніцыпалітэт, паліцыя, юрысты ды лекары.
Дабрачынная каталіцкая арганізацыя “Caritas Polska” вядзе шырокую інфармацыйную кампанію пра “акно жыцця”. Улёткі, у якіх паведамляецца пра магчымасць аддаць дзіця ў складанай жыццёвай сітуацыі, распаўсюджваюцца ў парафіях, дамах для бяздомных і ў інстытуцыях сацыяльнай дапамогі.
Кампанія рэалізуе таксама дадатковую мэту – змяніць адносіны да ўсынаўлення/удачарэння і да жанчын, якія аддаюць сваё дзіця. Гэта ў Польшчы па-ранейшаму – тэма табу.
Апроч таго, “Caritas” і каталіцкая царква імкнуцца пераканаць у тым, што чым рабіць аборт, лепш аддаць дзіця ў “акно жыцця”.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялу www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (29.03.2009)
Просмотров: 909 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.