Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 20.11.2017, 04:53

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

В категории материалов: 48
Показано материалов: 21-30
Страницы: « 1 2 3 4 5 »

Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам
Гэта лозунг новай сацыяльнай кампаніі супраць гвалту і прымусу ў сям’і, якая праходзіць у Польшчы. Плакаты, рэкламныя ролікі і грамадскія акцыі будуць пераконваць палякаў у тым, што варта прысвяціць больш часу на размовы і выхаванне дзяцей.
У Польшчы ў грамадстве ўтрымліваецца высокі працэнт падтрымкі выкарыстанню фізічных формаў уздзеяння ў сям’і. Паводле меркавання спецыялістаў, ахвярамі гвалту ў сям’і найчасцей становяцца жанчыны і дзеці. Супраць гэтых настрояў і перакананняў будзе змагацца сацыяльная акцыя пад назвай “Люблю. Не крычу. Не б’ю. Прысвячаю час”. У акцыі возьмуць удзел вядомыя акцёры і журналісты, якія будуць пераконваць палякаў, што любячыя бацькі не толькі не б’юць дзяцей, але хочуць і ўмеюць з імі размаўляць і бавіць час.
Польскі досвед | Просмотров: 485 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 06.09.2009 | Комментарии (0)

Полькі больш ахвотна выходзяць замуж за немцаў, брытанцаў ды італьянцаў. А мужчыны выбіраюць у якасці жонак украінак, беларусак і рускіх. Пра гэта паведаміла Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Польшчы.
Газета “Dziennik” напісала, што ў 2007 годзе з іншаземцамі пабраліся 2658 жанчын. Гэта амаль на сто больш, чым у папярэднім годзе. Высновы аналізу наступныя: у першую чаргу, полькі становяцца жонкамі жыхароў Заходняй Еўропы, а палякі пераважна жэняцца на жанчынах з-за усходняй мяжы.
Польскі досвед | Просмотров: 551 | Добавил: viator | Дата: 02.08.2009 | Комментарии (1)

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск з’яўляецца прыхільнікам увядзення ў выбарчыя спісы роўнага прадстаўніцтва абодвух палоў. Пра гэтае паведаміла Генрыка Бохняж з Кангрэсу польскіх жанчын. Напрыканцы ліпеня яна сустракалася з кіраўніком ураду.
Бохняж адзначыла, што “прэм’ер падтрымае закон аб парытэце, але толькі ў выпадку, калі гаворка будзе ісці пра 50%”. Па словах актывісткі, Туску не падабаецца прапанова некаторых партый, якія кажуць пра 33-працэнтны удзел жанчын у выбарчых спісах. Бохняж атрымала ад прэм’ера пацверджанне пра тое, што яго палітычная структура – “Грамадзянская платформа” – прыме распараджэнне пра парытэтнае ўключэнне кандыдатак на найбліжэйшых мясцовых выбарах.
Польскі досвед | Просмотров: 434 | Добавил: viator | Дата: 02.08.2009 | Комментарии (0)

У Польшчы можна без праблем знайсці жанчыну, якая народзіць дзіця з эмбрыёна чужых людзей, атрыманага шляхам апладнення ў прабірцы. На гэта патрэбна каля 30000 €. (130 тысяч злотых). Фірма ў мястэчку Пясэчна (Мазавецкае ваяводства) прапануе некалькі дзесяткаў жыватоў для арэнды.
Законы гэтага не забараняюць. Польшча яшчэ не ратыфікавала еўрапейскай біяэтычнай  канвенцыі, якая забараняе такога тыпу здзелкі. Па гэтаму пытанні ў польскім заканадаўстве – прабел.
Журналісты газеты “Dziennik” пераканаліся, што наняць сурагатную маці вельмі проста. Два візіты ў бюро “Elizabeth” у Пясэчна – і яны падпісалі дагавор. Выбралі сурагатную маці на падставе фотакаталога кандыдатак, дзе пазначаны іх узрост, прафесія і нават змешчаны здымкі іх уласных дзяцей.
Польскі досвед | Просмотров: 473 | Добавил: viator | Дата: 16.05.2009 | Комментарии (0)

В Польше давно прошла мода делать карьеру в науке. Но молодые женщины всё же несколько более активны в этой области.
Заместительница министра науки и высшего образования Гражина Павельска-Скшипек сообщила Польскому радио для заграницы, что ежегодно в группу научных работников вливаются около одного процента девушек. Только 0,5% молодых мужчин выбирают эту стезю.
По этим показателям Польша – один из аутсайдеров среди 27 членов Европейского Союза. Худшие результаты только у Венгрии. Наибольшее желание заниматься наукой высказывается на Кипре (почти 14% женщин и 6% мужчин) и Мальте (13% женщин и 9% мужчин).
Польскі досвед | Просмотров: 601 | Добавил: viator | Дата: 11.05.2009 | Комментарии (0)

“Політэхнічныя інстытуты клічуць дзяўчат,” – такім лозунгам гэтыя вышэйшыя навучальныя ўстановы заахвочваюць прадстаўніц прыгожага полу стаць студэнткамі. Адмыслова для жанчын у згаданых ВНУ 23 красавіка прайшоў дзень адчыненых дзвярэй.
У Польшчы дзяўчыны складаюць толькі траціну навучэнцаў політэхнічных інстытутаў.
Прафесар Роман Сліва з факультэта машынабудавання і авіяцыі Політэхнічнага інстытута ў Жэшаве (Падкарпацкае ваяводства, Польшча) пераконвае, што жанчыны спраўджваюцца на гэтым накірунку: “Усе дзяўчыны закончылі вучобу з добрымі вынікамі. Нагрузкі часцей не вытрымліваюць мужчыны. Патрэбная рашучасць, і нельга паддавацца ўяўным паразам. Гэтага дастаткова, каб шчасліва закончыць адукацыю”.
Польскі досвед | Просмотров: 494 | Добавил: viator | Дата: 26.04.2009 | Комментарии (0)

У чарговых гарадах Польшчы паяўляюцца “вокны жыцця”. Што гэта такое?
Гэта ідэя прыдуманая Каталіцкай царквой. “Акно жыцця” – месца, дзе жанчына можа бяспечна і поўнасцю ананімна пакінуць нованароджанае дзіця, калі не хоча альбо не можа яго выхаваць.
Першы “прыёмны пункт” адчыніўся тры гады таму ў кракаўскіх манашак-назарытанак. Да канца года па ўсёй краіне узнікне 20 такіх месцаў. 
“Акно жыцця” павінна хаця б часткова прадухіліць няшчасце дзіцяці і маці, у якіх не склаўся лёс. Мама, якая пакідае малыша, застаецца ананімнай і ніхто не спрабуе яе знайсці.
“Акно жыцця” бяспечнае: яно абаграваецца і мае вентыляцыю. Пасля таго, як  яго адчыняць, уключаецца сігналізацыя, якая выклікае манашак. Малое неадкладна вязуць у шпіталь у дзіцячае  аддзяленне, дзе яно праходзіць комплекснае абследаванне. Пра далейшы лёс немаўляці вырашае суд і ўстановы па ўсынаўленні/удачарэнні. Дзеці вельмі хутка знаходзяць новых бацькоў.
У Варшаве у Доме манашак-францішканак сям’і Марыі “акно жыцця” дзейнічае з леташняга 6 снежня. Першае дзіця, якое было ў ім пакінутае, – хлопчык Зыгмунт, ужо мае новую сям’ю. А 5 лютага ў акно трапіла дзяўчынка, разам з якой знойдзены аркуш з пазначаным днём народзін – 31 студзеня.
Польскі досвед | Просмотров: 462 | Добавил: viator | Дата: 29.03.2009 | Комментарии (0)

Прэзідэнт Польшчы Лех Качыньскі высока ацаніў дзейнасць польскіх даследчыкаў і ўзнагародзіў 13 вынаходніц. Яны адзначаны за вялікія дасягненні ў прапагандзе нацыянальнай навуковай думкі.
“Мы – таленавіты народ. І я думаю, што мы павінны гэта выкарыстоўваць нашмат лепей, чым дагэтуль”, – адзначыў кіраўнік краіны.
Вучоныя, якія сабраліся ў Прэзідэнцкім палацы падказвалі, як гэтае можна зрабіць. Інжынер Зоф’я Пакорска сказала: “Мы павінны вярнуцца да таго, што было ў ІІ Рэчы Паспалітай. Віце-прэм’ер Квяткоўкі з’яўляўся вучоным, прэзідэнт Масціцкі таксама быў навукоўцам. Прэзідэнт і прэм’ер не абавязкова мусяць рабіць вынаходніцтвы, але павінны іх падтрымліваць”.
Падчас цырымоніі ўручэння ўзнагарод прэзідэнт Лех Качыньскі нагадаў, што адзіную ў гісторыі Нобелеўскую прэмію ў галіне навукі атрымала полька – Марыя Складоўская-Кюры.
Польскі досвед | Просмотров: 466 | Добавил: viator | Дата: 18.03.2009 | Комментарии (0)

Полькі маюць абмежаваны доступ да ўлады. На гэта гавораць вынікі даследавання, праведзенага па замове офіса Еўрапейскага парламента. Згаданая выснова адносіцца да выбараў ўсіх узроўняў улады, а не толькі кампаніі ў Еўрапарламент.
Прафесарка Рэната Семеньска з Варшаўскага універсітэта тлумачыць, што ўсё гэта залежыць ад спісаў, якія фармуюцца выбарчымі камітэтамі. Калі яны складаюцца, з прычыны забабонаў і стэрэатыпаў жаночы пол дыскрымінуецца: “Жанчыны рэдка трапляюць у спісы кандыдатаў і яшчэ радзей яны апынаюцца на першых месцах. А звыш траціны галасоў прыпадае на першыя тры радкі. Такім чынам, калі жанчын увогуле няшмат, а на першых месцах – іх надзвычай мала, то яны, па сутнасці, не маюць аніякіх шанцаў”.
Польскі досвед | Просмотров: 441 | Добавил: viator | Дата: 12.03.2009 | Комментарии (0)

В сегодняшней Польше Международный женский день многие поверхностно считают праздником, канувшим в прошлое вместе с коммунизмом. Однако общественные организации в канун и в сам день 8 Марта проводят разного рода мероприятия, связанные с борьбой за равноправие полов. Тему Международного женского дня не обошла и польская пресса.
Газета «Dziennik», утверждая, что польки по-прежнему зарабатывают меньше их коллег мужского пола, получают более низкие пенсии, месяцами ждут в очередях к врачам-специалистам, задается вопросом: как изменить эту неприглядную картину? И на основе социологических опросов публикует список проблем, которые требуют срочного решения. Во-первых, эффективная просемейная политика (не путать с социальной опекой), основанная не на пособиях, а на создании комфортных условий работающим мамам. Во-вторых, повышение пенсии по выслуге лет (в Польше пенсия женщины бывает вполовину меньше мужской, поскольку дамы заканчивают трудовую деятельность на 5 лет раньше).
Польскі досвед | Просмотров: 420 | Добавил: viator | Дата: 10.03.2009 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2017 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.