Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 28.03.2024, 11:23

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Меркаванні віцебскіх мужчын пра распусту і разбэшчанасць
Меркаванні пра “падзенне нораваў” у грамадстве можна лічыць неад’емнай часткай  духоўнага жыцця таго самага грамадства: толькі на працягу апошняга стагоддзя  пад гнеў рэзанёраў патраплялі і клёшныя штаны, і запісы заходняй рок-музыкі, і нібыта занадта кароткія жаночыя спаднічкі, і задаўгія, на думку некаторых, валасы ў мужчынаў…
Паводле Юрася Сцяпанава, каардынатара праграмы “Крок да роўнасці”, удзельнікі якой вывучаюць праблемы гендэрнай асветы у сучасным беларускім грамадстве, паняткі “прыстойнасць” і “распуста” заўжды рэгламентуюцца пэўнага часу і пэўнай сацыяльна-этнічнай групы.
– Баюся, што ніхто не можа акрэсліць дакладна, што яно такое – “разбэшчанасць” ці “распуста”, каб гэта было агульным для ўсіх. Прывяду такі прыклад: мне давялося ў межах нашай праграмы мець стасункі са спадарыняй з Таджыкістану, і вось  мы паехалі на заняткі ў Польшчу, былі там на пляжы. Нашы дзяўчаты апрануліся, ці, дакладней, распрануліся адпаведна: на іх былі купальнікі. А гэтая спадарыня распранацца не стала – заявіла, што для яе гэта занадта, а што за такое муж яе аблаяў бы, пасварыліся б нават, – кажа Юрась Сцяпанаў.
Вядомы віцебскі фатограф Уладзімір Базан неаднаразова фатаграфаваў аголеных жанчын. Але ён не лічыць праявай распусты ні тое, што жанчына пагаджаецца здымацца распранутай, ні тое, што падобныя фотаздымкі прапануюцца для публічнага агляду. Нават калі мадэлька замужам.
– Былі й замужнія, але праблем у іхных сем’ях праз гэта не было ніякіх. Гэта былі абсалютна нармальныя сем’і, адэкватныя людзі, яны й дагэтуль разам жывуць. Гэта дужа прыгожая тэма, вас, жанчын, і малявалі і фатаграфавалі, і ніколі гэта не было адзнакай распусты ці разбэшчанасці.
Карэспандэнтка: – А што такое, на вашу думку, “разбэшчанасць” і “распуста”?
Базан: – Я думаю, гэта адсутнасць культуры. Прычым не культуры ў сэнсе “капялюш, фрак і гальштук”, а ў шырэйшым сэнсе, калі культура – гэта ўзаемаадносіны з людзьмі, і ўсё, што вакол нас.
Карэспандэнтка: – Вы, напэўна, чулі, што ў нашай краіне вялікая колькасць шлюбаў распадаецца. Ці можна сцвярджаць, што на колькасць разводаў уплывае  пэўная ступень разбэшчанасці нашага грамадства, ці ёсць нейкія іншыя прычыны?
Базан: – На мой погляд, гэта перадусім тая ж адсутнасць культуры і недасканаласць эканомікі краіны.
Паняткі “разбэшчанасць” і “распуста”, такім чынам,  аказаліся абумоўленымі жыццём грамадства. І адначасова вельмі індывідуальнымі крытэрамі, як паказала гутарка з першым суразмоўцам, Юрасём Сцяпанавым, які вывучае гендэрныя праблемы.
– Для мяне, да прыкладу, непрымальна, калі дама паліць. Напэўна, я яшчэ знаходжуся ў палоне савецкіх стэрэатыпаў, калі гэта дужа асуджалася. Адназначна непрымальнай лічу ненарматыўную лексіку ў любым выкананні – што ў жаночым, што ў мужчынскім. А ўсё астатняе складана акрэсліць – бо няма адназначнага тлумачэння таго, што такое, да прыкладу, секс, парнаграфія ці эротыка, – разважае Юрась Сцяпанаў.
Пра секс і разуменне гэтай з’явы ў грамадстве мы разважаем з маладым віцебскім пісьменнікам Арцёмам Арашонкам, аўтарам эратычных апавяданняў, якія неўзабаве выйдуць у кнізе “Суткі без цябе”. На ягоную думку  паняткі “распуста” й “разбэшчанасць”, якія ў грамадстве найчасцей звязваюцца з сексуальным бокам чалавечага жыцця, найперш выяўляюць трагізм чалавечага лёсу, а не занадтую легкадумнасць у паводзінах, як прынята лічыць.
– Распуста таксама дыктуецца шаблонамі. Калі, да прыкладу, жанчына да 25 год не выйшла замуж, то яна ўжо лічыцца “старая дзеўка”. І таму дзяўчаты спяшаюцца аддаць свой лёс першаму сустрэчнаму. Думаю, што гэта нават крок адчаю: жанчына баіцца застацца сам насам, баіцца застацца адна, і таму аддаецца вялікай колькасці мужчын, але не знаходзіць сярод іх свайго ідэалу. Аднак – давайце будзем шчырыя, зірнуўшы на нашых мужчын. Сродкі масавай інфармацыі, стэрэатыпы ў грамадстве навязваюць яму шаблон: мяняць сексуальных партнёрак, ужываць алкаголь… Ці можна ў такім выпадку гаварыць пра стварэнне сям’і? Я думаю, не! – сцвярджае Арцём Арашонак.
Тым не менш, сем’і на Беларусі ствараюцца. На думку Юрася Сцяпанава, каардынатара праграмы “Крок да роўнасці”, яшчэ ў сістэме школьнай адукацыі мусіць вывучацца курс накшталт “Этыка і псіхалогія сямейнага жыцця”, які дапамагаў бы маладым людзям паглядзець на інстытут сям’і з сучаснай кропкі гледжання. Але такога няма, і досвед жыцця ў шлюбе юнакі й дзяўчаты атрымліваюць ва ўласных сем’ях, які збольшага перадаецца ў спадчыну, замацоўваючы ў свядомасці хутчэй старыя стэрэатыпы, чымсьці памкненне паразважаць над тым, што яно такое насамрэч – сціпласць і разбэшчанасць, цнота і распуста.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (14.09.2008) | Автор: Браніслава Станкевіч
Просмотров: 775 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.