Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 20.04.2024, 12:28

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, паважанае спадарства!
Як я і абяцаў у адным з апошніх выпускаў нашай рубрыкі, сёння прагучыць аналіз рапартаў аб прыёме перадач Беларускай рэдакцыі.
Але перш, чым перайсці да гэтага агляду, дазволю сабе пералічыць імёны і прозвішчы тых, хто напісаў на Польскае радыё. На беларускамоўныя перадачы адгукнуліся нашыя сталыя сябры з Менска Вітальд Грышкевіч і Вітаўт Мартыненка. З Пінскага раёна прыйшоў ліст ад Аляксандра Смольскага. Наша даўняя слухачка з Гарадзеншчыны Альдона Родзевіч прыслала пісьмо. Чарговы допіс пошта даставіла з Барысава ад Алеся Шустоўскага. У рэдакцыю прышлі новыя рапарты ад Сяргея Магонава з Кобрына і Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Паступіла таксама карэспандэнцыя ад віцябляніна Валерыя Ганчарэнкі. З Буда-Кашалёўскага раёна двойчы адпраўляў свае допісы Сяргей Балбасаў. Аднавіў перапіску з Беларускай рэдакцыяй жыхар Ліды Алесь Жалкоўскі.
Сардэчна дзякую ўсім нашым слухачам, якія адгукнуліся на нашы праграмы ў апошнія два тыдні. Уся карэспандэнцыя, што прыйшла: водгукі на перадачы, конкурсныя працы, справаздачы аб прыёме, заяўкі ў “Канцэрт віншаванняў”, адказы на анкеты, – вельмі цікавая. Паступова я буду агучваць гэтыя матэрыялы.
Зараз толькі пракаментую адказы на гендэрную віктарыну. За выключэннем Альдоны Родзевіч, аўтары конкурсных прац, на жаль, памыляюцца.
Аднак час яшчэ ёсць, і можна знайсці правільныя адказы пра Міжнародны дзень мужчын. Тым больш, што ў кіберпрасторы існуе грандыёзная электронная бібліятэка – Інтэрнет, дзе на тэму гендэра размешчана шмат сайтаў. І наконт вышэйзгаданага свята там таксама нешта ёсць.
Аднак досыць падказак! Пераходжу да агляду рапартаў.
Віталь Якаўлеў з Петрыкава, што на Гомельшчыне, прыслаў выдатна складзеную справаздачу пра чутнасць. На прыймачы “Ишим-003”, які мае двухметровую дротавую антэну, наш новы сябра праслухаў 29 жніўня большую частку трансляцыі на частаце 9440 кілагерц а 16.30 паводле менскага часу. Ацэнка чутнасці па сістэме SINPO была наступнай: 54454.
Наш петрыкаўскі слухач папрасіў пацвердзіць прыём QSL-карткай.
Інфармую: яна ўжо адпраўлена.
Дарэчы, з нядаўняга часу QSL-кі зноў рассылаюцца усім аўтарам правільна складзеных рапартаў пра чутнасць Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Так што аматары DX могуць не сумнявацца: іх праца будзе заўважана і ацэнена!
Рапарты пра чутнасць чатырох выпускаў на кароткіх хвалях прыслаў з Берасцейшчыны Сяргей Магонаў. Прыём у нашага слухача ў Кобрыне добры ці выдатны. Праўда, у рапартах не зусім дакладна ўказана частата. Наш сябра піша, што “злавіў” Варшаву на 11800 кілагерцах па прыёмніку “Океан-209” з тэлескапічнай антэнай. Мне здавалася, што беларускамоўныя праграмы транслююцца а 16.30 паводле менскага часу на 11975 кілагерцах...
Сяргей Балбасаў з вёскі Старая Буда Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны слухае нас на прыймачы “RS-025” з паўтараметровай вонкавай антэнай.
У адным зь лістоў гэты DX-іст піша: “Хацелася б коратка паведаміць Вам аб чутнасці... трансляцый у Гомельскім рэгіёне. На частаце 11975 кілагерц сігнал даволі добры. На 31 метры гучнасць крыху слабейшая. Гэта што тычыцца часавага прамежку з 16.30 да 17.30 па Менску, альбо з 13.30 да 14.30 па Грынвічу. На частаце 9670 кілагерц сігнал бывае добры і не вельмі ў асобныя дні. На доўгахвалевай частаце 198 кілагерц ёсць даволі моцныя перашкоды ад “Маяка”. На сярэдняй хвалі 1557 кілагерц чутнасць нядрэнная. А вось на 612 кілагерцах спрабаваў паслухаць вас апоўначы некалькі разоў, аднак вымушаны канстатаваць: чутнасць на “тры”. Я звязваю гэты факт з магутнасцю летувіскага перадатчыка. Наколькі мне вядома, яна складае 100 кілават”.
У наступным лісце свае назіранні за прыёмам Сяргей Балбасаў падмацаваў рапартамі.    
Цягам трох дзён з 27 па 29 верасня ён інтэнсіўна манітараваў нашы перадачы на ўсіх кароткіх і сярэдніх хвалях, на якіх працуе Беларуская рэдакцыя. Трансляцыі ацэнены Сяргеем Балбасавым па шкале SINPO. Тры выпускі маюць адны “чацвёркі”. Гэта 612, 9440 і 11975 кілагерц. Адна перадача на 9440 кілагерцах заслужыла паводле SINPO 54545, іншая – 54444. Такі ж вынік – 54444 ёсць і на 11975. Ацэнку 53443 атрымаў выпуск на 9670 кілагерцах. Сярэднехвалевая частата 1557 кГц чулася на 44554.
У адным з лістоў спадар Балбасаў пытаецца, чаму ў раскладзе перадач, які ён атрымаў ад мяне, не пазначана трансляцыя на 198 кілагерцах у доўгахвалевым дыяпазоне. Адказваю. Гэтая інфармацыя была надрукавана ўвесну, калі яшчэ вяшчання на ДХ Польскае радыё для замежжа не вяло.
На гэтым адказе пакуль спыню аналіз рапартаў. Я працягну яго ў наступных выпусках “Рэдакцыйнай пошты”.
Выказваю сардэчную падзяку аматарам радыёпрыёму за цікавыя, змястоўныя рапарты!
Чакаю ад іх і ўсіх нашых прыхільнікаў новых справаздач аб чутнасці.    
Прысылаць іх можна на некалькі адрасоў.
Лепш за ўсё накіроўваць лісты на паштовую скрынку ў РБ. Падпісвайце каперту вось так: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Непасрэдна ў рэдакцыю ваша карэспандэнцыя трапіць, калі вы вышлеце яе ў РП: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае допісы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (11.10.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 680 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.