Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Вторник, 23.04.2024, 23:39

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

Рэдакцыйная пошта
 
 
Шчыра вітаю вас, дарагія слухачы! Пры нагодзе віншую з Міжнародным днём мужчын, які сёлета адзначаецца сёння, 1 лістапада. Як ужо, відаць, зразумелі нашы пастаянныя слухачы, гэта своеасаблівы адказ на пытанне гендэрнага конкурсу. Свята мужчын дастаткова новае, таму пра яго мала хто чуў. Аднак нягледзячы на гэта, некалькі слухачоў правільна адказалі на конкурснае пытанне. У прыватнасці, Васіль Завадскі з Меншчыны інфармуе, што свята адзначаецца ў першую суботу лістапада. Паводле Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, яно праходзіць пад лозунгам “Беражыце мужчын”. Альдона Родзевіч з Гарадзеншчыны піша, што свята ініцыяваў Міхаіл Гарбачоў. Сапраўды, ідэю былога прэзідэнта СССР падтрымалі міжнародныя арганізацыі, і Сусветны дзень мужчын адзначаецца ўжо некалькі гадоў запар. Сардэчна дзякую ўсім нашым прыхільнікам за ўдзел у гендэрным конкурсе. Ягоныя вынікі прагучаць у адной з найбліжэйшых перадач. Урыўкі з конкурсных прац я буду зачытваць цягам некалькіх тыдняў. Так што ўважліва сачыце за “Рэдакцыйнай поштай”! Але не толькі гендэрны  конкурс хвалюе нашых слухачоў. Аляксандр Смольскі з Берасцейшчыны падзякаваў за прыймач, які ён атрымаў за ўдзел у дыскусіі пра будучыню радыёвяшчання. Наш слухач дзеліцца ўражаннямі ад працы прыёмніка: “Павінен сказаць, што зараз настройку на патрэбную станцыю я магу рабіць больш дакладна і ў выніку атрымліваю больш якасны сігнал”. Валеры Ганчарэнка з Віцебска выказаў падзяку за дасланыя яму матэрыялы, датычныя Беларускай службы Польскага радыё для замежжа. Наш сябра піша: “На радыйным полі толькі ваша станцыя з’яўляецца самай інфармацыйна насычанай і цікавай. Дзякуй за вашу працу.” Вельмі прыемна чытаць такія словы. Будзем старацца заўсёды адпавядаць чаканням слухачоў. Пазітыўная рэакцыя на нашы праграмы і ў Алеся Жалкоўскага з Ліды. Нашага даўняга прыхільніка “цікавяць паведамленні аб жыцці беларусаў РП”. Ён піша: “Пачую такую інфармацыю ці агляд “Нівы” і быццам зноў пабачыўся з сябрамі з Беластока, Гайнаўкі, Рыбалаў, Паўлаў... Усё гэта цешыць маю старэчую душу”. Крыху іншыя адносіны ў нашага актыўнага слухача з Барысава Алеся Шустоўскага. У адной з паштовак ён піша: “Беларускай рэдакцыяй Польскага радыё ўвогуле задаволены”. У іншай ён звяртаецца да рэдакцыі з такімі словамі: “Навошта вы падаеце ў эфір шматхвілінныя агляды пра краіны далёкага замежжа: Партугалію, Абхазію, Алжыр... У вас што бракуе матэрыялаў пра Беларусь ды славянскі вектар увогуле? Я не супраць, напрыклад, Абхазіі, але пра падзеі там досыць маем звестак праз электронныя і друкаваныя СМІ”. Цікава, што мяркуюць на гэты конт іншыя нашыя слухачы? Чакаю вашых водгукаў на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Адразу ж у рэдакцыю ваша карэспандэнцыя трапіць, калі вы вышлеце яе непасрэдна ў РП: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае допісы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl. Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (01.11.2008) | Автор: Юрась Сцяпанаў
Просмотров: 666 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.