Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 14:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

Аліменты плаціць (не) хачу!
Летась больш за восемдзесят чалавек з Віцебскай вобласці былі ў вышуку. Яны хаваліся ад крымінальнага пераследавання за няўплату аліментаў.
Нядаўна аднаго такога знайшлі. Зусім выпадкова. Яго затрымалі ажно ў Расіі, дзе ён і спадзяваўся схавацца ад "фінансавага доўгу”. Учыніў злачынства і яго затрымалі, а потым высветлілася, што ён яшчэ і беларускі аліментшчык са стажам. Праваахоўныя органы нашай краіны шукалі яго за няўплату аліментаў з верасня 2007 года. Тады ён кінуў жонку з малалетнім дзіцём. І па даных на кастрычнік 2010 года, запазычыў па аліментах больш за 5,6 мільёны рублёў. Пасля таго, як мужчына адсядзіць за расійскім дротам, яго, безумоўна, дэпартуюць у Беларусь. Тут ён павінен выплаціць запазычанасці па аліментах і таксама адбыць пакаранне.
Дарэчы, Крымінальны кодэкс за няўплату аліментаў прадугледжвае даволі жорсткае пакаранне неплацельшчыка: яму (ёй) за няўплату аліментаў (тры месяцы за год) можа пагражаць абмежаванне волі ад аднаго да чатырох гадоў або пазбаўленне волі на два гады…
Пасля афіцыйнага скасавання шлюбу, калі адзін з бацькоў выхоўвае дзяцей, а другі бок добраахвотна не вырашыў пытанне штомесячнай матэрыяльнай дапамогі дзецям, тая (той), хто гадуе непаўналетніх, можа смела звярнуцца ў суд з іскам.
Здараецца, што колішняя жонка так і робіць, нават калі бацька яе дзяцей стараўся спраўна плаціць аліменты, але па важкіх прычынах знік на час. Маўляў, тры месяцы не ведаю, дзе мой былы! А сказаў, што ў тую ж Расію на заробкі паехаў. Цяпер на сувязь не выходзіць… Шукайце!
А можа, аліментшчык зрабіў гэтае без злых намераў, бо так склаліся жыццёвыя акалічнасці? Каб высветліць сітуацыю, даўжніка ў такіх выпадках на добраахвотнай аснове запрашаюць прыехаць на радзіму, каб даў тлумачэнні. Бо, напрыклад, ён мог хварэць. Адпаведна, і не зарабляў нічога. А за такое не караюць.
Сустракаецца і такое: былы муж імкнецца зэканоміць на аліментах, пералічваючы сумы значна меншыя, чым насамрэч павінны быць выплачаны.
А бывае, што мужчына і жанчына наогул не заключалі шлюб. І рабілі гэтае, каб атрымліваць больш дзяржаўных грошай у якасці дапамогі на малое (малых). Вядома ж, адзінокія бацькі, хай, і не на шмат, але больш атрымліваюць грошай на выхаванне дзяцей. А потым пасварыліся і зразумелі, што разам далей жыць не могуць. А бацька ж спраўна аддаваў грамадзянскай жонцы амаль што ўсю зарплату. Тая цяпер пойдзе ў суд і будзе патрабаваць "доўг” за некалькі гадоў? Маўляў, хай і даваў, але мала. Толькі на сціплае харчаванне хапала ледзь-ледзь.
А іншая, магчыма, заявіць: нічога мне ён не даваў! Верагодна, толькі добры адвакат у такім выпадку абароніць добрасумленнага бацьку, які і не ўяўляў, напэўна, што апынецца ў такім становішчы.
Знаёмая, мужыкі, сітуацыя?
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (29.12.2010)
Просмотров: 935 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.