Хачу ў тэлевізійны “Дом” - Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага - Каментары - Гендэрная бібліятэчка - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 10.12.2016, 07:59

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

Хачу ў тэлевізійны “Дом”
У нас у правінцыі кажуць, што наш горад, як вялікі ложак, таму як не старайся… Усё роўна, грамада "прыйдзе” ў твой ложак.
У апошні час цудоўна разумею людзей, якія глядзяць тэлевізійны праект "Дом”. Шчыра, дарэчы, прызнаюся, сам падсеў на яго. Гляджу і адпачываю душой!
Але ж так і не скеміў: у чым сэнс гэтай праграмы? Каб "знайсці сваё каханне”? Дык чаму тады жыццё ў праекце працягвае маладая сямейная пара? Ды ўжо з немаўлём і з цешчай?! Так, ён і яна пазнаёміліся падчас праекта. І што цяпер усё жыццё будуць жыць на халяву? Яшчэ і бабулю з дзедам на праект зацягнуць?!
Перыядычна гляджу "Дом”, бо, па-першае, прыгожых дзяўчат там нямала. Адметна, што чым больш зграбную фігуру і прывабненькі тварык мае гераіня, тым, судзячы па паводзінах, найбольшай дурніцай яна з’яўляецца... Як правіла.
Па-другое, часта бачу ў некаторых героях сябе і сваю палову. Мая жоначка раней прызнавала, што яна сцерва. Цяпер "забыла” пра гэтае…
Сачу за тэлевізійнымі сцервамі і адпачываю душой. Напрыклад, калі чарговая сцерва, не стрымлівае сабе і літаральна крычыць, б’е свайго хлопца. Назіранне за гэтым "супакойвае”. Маўляў, не адзін я такі, які "трапіў”. Безумоўна, супакойвае ў пераносным сэнсе.
Можа мне варта напісаць заяўку на "Дом-2”? І добра было б узяць туды вечна незадаволеную жонку, якой не хапае маёй неблагой зарплаты, двух сыноў… І паразважаць у эфіры пра інтымны вопыт?
Дарэчы, аднойчы ў фестывальным Віцебску адзін вядомы прадзюсер ад эстрады прызнаўся, што за грошы ён можа сказаць і зрабіць амаль што ўсё. Яшчэ адна знакамітасць (цяпер нябожчык) такое вырабляў у эфіры, што часта было агідна глядзець.
Пры ўсім гэтым… Калі даведваемся пра тое, як жывуць людзі, якія па свайму сану павіны быць узорам духоўнасці, дык чаго "крыўдзіцца” на прадзюсераў?
Наконт дэградацыі чалавечых стасункаў: хачу працягнуць тэму "вайны” паміж мужыкамі і бабамі.
Мяняецца час. З’яўляюцца новыя спосабы "высвятлення” адносінаў. Ці ж не так?
Да эры Інтэрнета дрэнны мужык мог расказваць розныя глупствы пра сваіх былых усім навокал. А потым чуў ад яе крыўдныя словы аб тым, што, маўляў, ходзіш і ўсім скардзішся на цяжкае жыццё ды пры гэтым яшчэ і хлусіш.
Цяпер магчымасцяў у такіх прайдзісветаў болей стала. Ведаю, напрыклад, на сайце знаёмстваў мужык указаў нумар тэлефону былой. Натуральна, перад гэтым ён запоўніў ад яе імя анкету, кінуў туды яе фотаздымак і… Сотні мужыкоў штодня пачалі тэлефанаваць ёй з просьбамі заняцца інтымам.
І такія выпадкаў не так ужо і мала. Звычайна яны завяршаюцца зваротамі пакрыўджаных дзяўчат і жанчын у міліцыю. А далей супрацоўнікі спецыяльнага падраздзялення хуценька знаходзяць кіберхулігана…
Чаму часта не могуць зразумець адзін другога дзве паловы: мужчынская і жаночая? Ні ў рэальным жыцці, ні ў тэлевізійных праектах? Няўжо сапраўды яны з розных планет?
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (29.12.2010)
Просмотров: 346 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.