Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 17:02

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

Трэба ўмець сварыцца!
А некаторыя, аказваецца, сварацца, каб… узбудзіцца.
А чаму б не пагаварыць пра "войны” паміж ім і ёй? Вось вам і гендэрная праблема. Ці хто каго любіць, той таго чубіць?


Ванная – пераможца ў рэйтынгу
Хто не сварыўся з мужам або жонкай? Дык кіньце ў мяне камень, калі такога асабіста вы не рабілі. Таксама маю добры вопыт.
Між іншым, як высветлілі амерыканскія вучоныя, самае "папулярнае” месца сямейных сварак – ванны пакой (а пра што вы падумалі?). З-за таго, што цюбік з пастай не закрыў, што нешта не там паклала, што не так штосьці павесіў… Больш за тое, высветлілася, што раніцай ў сварцы ў ваннай даволі часта ўдзельнічаюць і дзеці, і цешча, і брат, і сват, – усе тыя, хто жыве ў адной кватэры. Весела, адным словам.
Можа, мы з мамай маіх дзяцей ненармальныя, бо часцей за ўсё сварымся ў калідорах яе кватэры (жывём асобна)? А вы?
 
Святы – лепшы час сварыцца
А вось расійскія даследчыкі зрабілі высновы аб тым, што падчас святаў, асабліва навагодніх, сваркі адбываюцца ў кожнай трэцяй сям’і. Канешне, на гэты паказчык уплывае і колькасць выпітага за святочным сталом, і працягласць урачыстасці, якая бывае перавышае адзін дзень... Некаторыя (не сакрэт!) могуць адзначаць Новы год да надыходу старога Новага года.
Цікавыя даныя аб тым, што потым большасць мужчын – звыш 80 працэнтаў! – першыя спрабуюць заключыць мір і прызнаюць, што самі былі вінаваты ў пачатку сваркі. А вось амаль 90 адсоткам жанчын несорамна за тое, што яны ўсчалі слоўную бойку.
Дарэчы, здзівіла мяне статыстыка аб тым, што ў сярэднім жанчыны "выхоўваюць” сваіх мужыкоў ажно 2,5 гадзіны ў тыдзень! Паўтараю: у тыдзень!!! А колькі мужыкі? Не ведаю. Падазраю, што глабальныя даследаванні на гэты конт яшчэ наперадзе. Пачакаем вынікаў…
Ёсць вынікі даследаванняў аб тым, што пары, якія не стрымліваюць эмоцыі, больш надзейныя.
 
Сваркі… узбуджаюць
Не трэба ісці да тэрапеўта, каб той пацвердзіў, што падчас сварак павышаецца артэрыяльны ціск. Ёсць і іншыя сімптомы змен у арганізме. З гэтае прычыны чаму б не выкарыстоўваць сваркі на карысць? Ва ўсім дрэнным варта шукаць добрае. Выдатна, калі чарговы скандал завяршаецца неблагім сексам. Аказваецца, псіхолагі заўважылі, што менавіта падчас сварак у пар могуць узнікаць таямнічыя жаданні інтымнага кантакту. І несвядома муж і жонка скідваюць дрэнную энергетыку падчас лаянкі, бо не могуць падаць "канкрэтны” сігнал аб жаданні ўступіць у сексуальны кантакт. Сублімацыя, адным словам. Эмоцыі замест эротыкі. І, канешне, полавы кантакт пасля сваркі лішні раз пацвярджае, што ўсялякае здараецца ў жыцці, але ж калі засталося жаданне кахацца з партнёрам/партнёркай – гэта галоўны доказ іх блізкасці як мужчыны і жанчыны.
 
Праверана, дапамагае
Псіхолаг Вячаслаў Нявінскі кажа, што ёсць некалькі метадаў як пазбегнуць сварак.
Асабіста мне імпануе прызнаць, па-першае, вінаватым сябе, па-другое, зноў жа сябе і, па-трэцяе, што твая палова была не ў гуморы. А настрой, як вядома, мяняецца (а падчас месячных асабліва часта).
Маўчанне дапамагае пагасіць канфлікт. Натуральна, ніякія аргументы, выказаныя чалавеку, які ўпэўнены ў тым, што вы вінаватыя ва ўсіх грахах, не падыйдуць для заключэння міру.
Асабіста праверана: добра дапамагае перавод тэмы на тую, якая адпавядае "апаненту/апаненцы”. "Нечакана” можна ўспомніць, што на працы абяцалі прэмію за нейкае дасягненне, якую выплачваюць вельмі рэдка або наогул упершыню. Вось, маўляў, патрацім грошыкі на цябе. Можна ўспомніць агульных сяброў, прапанаваць пайсці да іх у госці. Паспрабуйце, адным словам.
Абавязковае табу на сваркі ў прысутнасці дзяцей, сваякоў, гасцей. Першае зразумела чаму. У іншых выпадках – назіральнікі рэдка могуць правільна дапамагчы выйсці з вельмі эмацыянальнай і, канешне, складанай сітуацыі.
Прапанова зрабіць тваёй палове масаж спіны – гарантавана будзе станоўча ўспрынята. А ўжо потым… чытай вышэй.
Сваркі "з-за дзяцей” – тэма асобная. Так што да наступнага разу…
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (29.12.2010)
Просмотров: 912 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.