Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 20.04.2024, 11:41

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

У секс-шоп за сімвалам года
Я зусім выпадкова высветліў, што апошнім часам у Віцебску назіраўся ажыятаж, звязаны з трусамі. І, як аказалася, народ цікавіўся не толькі смачным мясам ці жывымі сімваламі года. Было запатрабаванне на адпаведнае секс-адзенне.
Знаёмая кансультантка фірмы, якая пастаўляе эратычныя аксесуары, не памятае, каб у год, напрыклад, пацука было нешта такое. Тым больш… змеі, каня, тыгра.
Мо і нездарма? Пры ўпамінанні труса многія мужчыны пачынаюць фантазіраваць: вось бы зараз, як трус, як калісьці… А тое, што суграмадзяне ўсё большы інтарэс праяўляюць да сексу і таго, што з ім звязана, на мой погляд, адназначна палешшыць дэмаграфічную сітуацыю. Маю рацыю?
Наконт ажыятажу на эратычныя касцюмы. Думаю, усё ж не такі ён гіганцкі. Але, як той казаў, тэндэнцыя ёсць.
Насамрэч, імпартны сексуальны касцюм (з мяккімі хвастом і вушамі) дастаткова даступны: пагадзіцеся, 130 тысяч рублёў – параўнальна невялікая цана за цікавы эксперымент. Дый, для паралелі: добры дзіцячы касцюм труса каштуе не меней. Сярэдняя цана на калядныя строі вагалася на ўзроўні ста тысяч рублёў. А тут такі нестандартны падыход у падрыхтоўцы да навагодніх святкаванняў!
На жаль, дагэтуль у нашым зусім немалым абласным цэнтры няма секс-шопа. А памятаецца, калі бываў у Польшчы, шмат разоў у невялікіх польскіх гарадках праходзіў міма спецыялізаваных крам і нават павільёнаў. У адзін нават зайшоў.
У Віцебску такое немагчыма. Спадзяюся, пакуль.
Дарэчы, адна паважаная прадстаўніца віцебскай медыцыны ўпэўнена, што секс-шоп неабходны гораду. Зняць можа шэраг праблем, напрыклад, зменшыць колькасць згвалтаванняў…
З-за адсутнасці спецыялізаваных секс-крамаў пры выбары эратычнага тавару асабліва ўважліва да ўсіх ягоных якасцяў і не прыглядзецца. Толькі фота ў каталогах ды на Інтэрнет-сайтах кароткая інфармацыя…
Летась, між іншым, у самым цэнтры Віцебска, у краме, дзе рэалізуюць канфіскат, нейкі час прадавалі эратычныя строі. Народ зацікавіўся. Ды пасля рэзанансных паведамленняў у СМІ продаж спынілі. Маўляў, нельга такія інтымныя тавары прадаваць у звычайных крамах. А кіраўніцтва магазіна пра гэта чамусьці і не ведала.
Дарэчы, у Інтэрнет-крамах касцюм труса можна заказаць і па меншай цане: да 100 тысяч рублёў. Ёсць і больш дарагі аналаг коштам пад 130 тысяч. Пры пакупцы на яшчэ большую суму гарантуецца скідка ў памеры 10 працэнтаў.
Тымчасам, паводле эксперткі, некаторыя асобы незадаволены тым, што інтымныя строі ды іншыя секс-штучкі, нельга ўзяць на пракат…
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
 
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (30.12.2010)
Просмотров: 1198 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.