Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 28.03.2024, 19:02

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Каментары » Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага

Вялікая невядомасць, або Як пісаць пра гендэр
Пагадзіцеся, паважаныя наведвальнікі/наведвальніцы сайта, што пра гендэрную праблему насамрэч мала хто дакладна ведае! Мо толькі эксперты, да якіх, відаць, можна смела аднесці і шаноўных стваральнікаў гэтага сайта.
"Іншых праблем у мяне хапае”, – будзе канстатаваць песіміст. "Прыдумалі пытанне!” – адзначыць аптыміст. І да каго ж з іх аднесці сабе любімага – шэраговага беларускай журналістыкі?
Дарэчы, а вы заўважылі, што ў беларускіх сродках масавай інфармацыі (як друкаваных, так і электронных) пра гендэрную праблему вельмі мала расказваюць. Ці наогул няма інфармацыі. Мажліва, толькі на гэтым сайце і можна прачытаць нешта, уступіць у дыскусію.
Між іншым, параіў бы стваральнікам сайта на галоўнай старонцы растлумачыць даступнай беларускай мовай, што такое гендэр (з непрывычкі адразу правільна і не напішаш гэткае іншаземнае слова). А гэта, аказваецца, сацыяльны пол, які вызначае паводзіны чалавека ў грамадстве, і тое, як гэтыя паводзіны ўспрымаюцца.
Гэта не я такі разумны. Проста знайшоў праз інтэрнет тлумачэнне.
Прыйшлося, дарэчы, яшчэ і пашукаць у віртуальным павуцінні этымалогію слова. Бо на гендэрным сайце ёсць спасылкі на літаратуру, у якой можна прачытаць аб праблеме…
І, дарэчы, чаму праблема? Толькі таму, што ў свой час феміністкі былі не задаволены, што ў іх "няроўныя” з мужчынамі правы? Але не буду крыўдзіць паважаных прадстаўніц гэтага руху, каб не абвінавачвалі потым у "гендэрным наездзе”…
Упэўнены, што гендэрная праблема перастане быць невядомай (а, можа быць, і вырашыцца хутчэй) пры адной умове. А менавіта, тады, калі розныя грамадскія арганізацыі паспрабуюць весці сярод насельніцтва тлумачальную работу, стануць бліжэй да звычайных людзей. Дарэчы, гэтыя аб’яднанні не за дзякуй працуюць, а пры падтрымцы розных фондаў.
Прабачце ўжо за шчырасць. Варыцца ў сваім гендэрным катлы і сціпла спрабаваць выносіць абмеркаванне праблемы ў грамадства на тых жа сайтах, – гэта адно. А вось знайсці простыя шляхі, каб цікава паведаміць людзям аб праблеме, – зусім іншае.
Думаю, што гендэрнае пытанне сур’ёзна можа абмяркоўвацца ў грамадстве, дзе гэтая праблема моцна даецца ў знакі. Хай не пагадзіцца са мной нейкі эксперт, але, шчыра перакананы, няма ўжо вельмі вялікай нагоды, каб ў нас у краіне біць у званы.
Жанчын-кіраўнікоў усё болей. У сярэдніх школах пераважная большасць – дырэктаркі. Сярод старшынь сельскіх ці раённых саветаў жанчын таксама нямала. Ну дык у чым праблема?
Дарэчы, пра школу. Калі прысутнічаў ва ўпраўленні адукацыі Віцебскага аблвыканкама на "прамой лініі”, зладжанай на пачатку бягучага навучальнага года, мама аднаго вучня паведаміла такое, у што і не верылася адразу. Аказваецца, у пэўнай віцебскай школе ёсць паралельныя класы, у адным з якіх вучацца толькі хлопчыкі, а ў іншым – дзяўчынкі. Мама распавяла, што спрабавала перавесці свайго сына ў "жаночы” клас, бо ў "мужчынскім” яго равеснікі перыядычна крыўдзяць. Ды ў адміністрацыі школы чамусьці не пайшлі насустрач. Ва ўпраўленні адукацыі здзівіліся нестандартнаму падыходу ў гендэрным пытанні і паабяцалі разабрацца абавязкова.
Але як такое наогул магло здарыцца?!
Вось момант, які можна лічыць узорным для вывучэння гендэрнай "тэндэнцыі” ў беларускай правінцыі? Ці, наадварот, слабы прыклад для таго, каб нешта абмяркоўваць? Як лічыце?
Між іншым, прымаю крытыку аднаго са стваральнікаў сайта, які нядаўна гаварыў мне пра тое, што, маўляў, трэба пісаць цікавей і на больш актуальныя тэмы… Прызнаюся, што шчыра выказваюся пра тое, што думаю, і не з’яўляюся прафесіяналам у падачы вельмі вузкай тэмы. І, упэўнены, 99 адсоткаў маіх калег і не зразумелі б адразу ўсе нюансы праблематыкі.
А хадзіць на гендэрныя курсы, семінары ці трэнінгі не выпадае. Хапае іншых рэдакцыйных заданняў.
Чытаць літаратуру? Дык яе шмат, аказваецца. На гэта таксама бракуе часу. Вось і падкажыце, вучоныя дамы і мужы, як зацікавіць праблемнай тэмай чытача…
І калі ўжо пісаць пра гендэр, то трэба ўлічыць, што, напрыклад, будаўніку ці даярцы наўрад ці будзе зразумела, што ж такое раўнапраўе палоў. Як знайсці падыход да такіх людзей? Пытанне, як той казаў, застаецца адкрытым, а гендэрная праблема для бальшыні грамадства – зусім невядомай.
 
Аляксандр Пукшанскі, віцебскі журналіст
Категория: Мужчынскі погляд Аляксандра Пукшанскага | Добавил: viator (27.12.2010)
Просмотров: 922 | Комментарии: 1 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 1
1 Yury Litvin  
0
Ёсць розныя погляды.
https://litvinizmy.home.blog/litviny/hender/

Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.