Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 09:40

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Педафілія і інцэст больш жорстка караюцца
Як паведаміла Польскае радыё для замежжа, 8 чэрвеня ў Польшчы ўступіў у дзеянне закон, якія прадугледжвае суровыя пакаранні за педафілію ды інцэст (кровазмяшэнне).
Паводле новаўвядзенняў у заканадаўства, прымусовыя палавыя кантакты з асобай, якая не дасягнула пятнаццаці гадоў, лічацца злачынствам. За гэта пагражае пакаранне ад 3 да 15 гадоў вязніцы.
Таксама забараняецца здымаць на камеру сексуальныя акты і размяшчаць іх у Інтэрнеце. За гэта пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.
За педафілію ці кровазмяшэнне злачынец аўтаматычна трапіць ва ўстанову зачыненага тыпу на абавязковае фармакалагічнае лячэнне. Суд мае права накіраваць гвалтаўніка на прымусовую тэрапію адразу ж пасля яго выхаду на волю. Калі злачынца будзе ўхіляцца ад лячэння, то яго вернуць за краты.
Частка педафілаў будзе падвяргацца фармакалагічнай кастрацыі. Іх змусяць праходзіць тэрапію, якая істотна змяншае ўзровень палавога гармона – тэстастэрона.
Трапіць у турму магчыма і за сексуальную прапанову ў Інтэрнеце асобе, якая не дасягнула пятнаццацігоддзя.
Да двух гадоў можна атрымаць за прапаганду "добрай педафіліі” (гэта значыць сексуальных кантактаў з дзецьмі, якія ім не шкодзяць).
Летась "Gazeta Wyborcza” ("Выбарчая газета”) напісала, што ў Польшчы без належнага нагляду і адпаведнага лячэння жыве 7,6 тысяч педафілаў.
Звыш 95 адсоткаў з іх – мужчыны. Пра гэта паведаміў псіхолаг Казімеж Паспішыль у інтэрв’ю газеце "Tygodnik Powszechny” ("Усеагульны штотыднёвік”). Сексолаг Збігнеў Леў-Старовіч паведаміў выданню "Gazeta Wyborcza”, што зноў здзяйсняюць свае злачынствы 70% педафілаў, якія былі асуджаны, але не прайшлі лячэння.
Штогод ахвярамі педафілаў становяцца 4 – 8 тысяч польскіх дзяцей.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (14.06.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 1153 | Комментарии: 4 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.