Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 10:39

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

Полькі змогуць вырашаць, у якіх умовах хочуць нараджаць
Міністэрства аховы здароўя Польшчы заканчвае распрацоўку распараджэння, якое вызначае новыя стандарты родаў.
Павялічэнне ролі акушэркі, магчымасць нараджаць дома ды лепшы догляд за жанчынай і плодам да родаў – гэта толькі некаторыя з палажэнняў, якія змешчаны ў распараджэнні міністра аховы здароўя.
У дакуменце з’віўся новы пункт, у якім гаворыцца, што жанчына мае права вырашаць разам з лекарам, дзе і як яна будзе нараджаць. Такім чынам зменіцца роля рожаніцы: яна не будзе ўспрымацца як аб’ект, а стане суб’ектам.
Якія правы мае нараджаючая жанчына? Права на інфармацыю: лекар абавязаны падрабязна абмеркаваць план родаў. Жанчыне павінны дапамагаць акушэркі, калі яна захоча зменшыць боль нестандартным чынам (напрыклад, паслухаць ўлюбёную музыку), жанчына мае права нараджаць у пазіцыі, якую сама выбярэ. Нельга забараняць рожаніцы крычаць ці плакаць падчас родаў і г. д.
У падрыхтоўцы распараджэння, якая працягвалася амаль год, удзельнічалі гінеколагі, акушэркі, прадстаўнікі міністэрства аховы здароўя ды незалежныя эксперты з Фонду “Нараджаць па-чалавечы” (Fundacja “Rodzić po Ludzku”). Пасля грамадскіх кансультацый праект падпіша міністр аховы здароўя Эва Копач. Гэта адбудзецца цягам бліжэйшых тыдняў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net


Источник: http://www.radyjo.net
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (07.10.2009) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 716 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.