Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 17:34

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа!
Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў. Слухацкая карэспандэнцыя тычылася многіх аспектаў, але найчасцей трапляліся лісты з адказамі на віктарыны. Пра конкурсы я шмат гавару ў "Рэдакцыйнай пошце”. Не будзе выключэннем і сённяшняя перадача. Пачну з правільных адказаў на мінулы конкурс пра Гданьск. Канчатковыя вынікі гэтай віктарыны я агучу праз тыдзень. 
Такім чынам, правільныя выказванні: 
1. Горад Гданьск з’яўляецца цэнтрам Паморскага ваяводства.
Амаль усе ўдзельнікі правільна напісалі.
2. Сучасны слоган Гданьска – гэта "Morze możliwości” (па-беларуску "Мора магчымасцяў”).
Гэтае пытанне аказалася цвёрдым арэшкам. Гданьск дагэтуль мае старажытны лацінамоўны дэвіз "Nec temere, nec timide” (па-беларуску "Без страху, але з разважлівасцю”). Аднак сучасны слоган горада пабудаваны па ўсіх канонах PR: коратка, запамінальна, красамоўна. Гэта дапамагае папулярызаваць Гданьск на розных рынках (напрыклад, на турыстычным ці інвестыцыйным).
3. 408 крокаў у неба. Столькі ступенек трэба пераадолець, каб апынуцца на вежы гданьскага касцёла Святой Панны Марыі.
Практычна ўсе адказалі верна. Дарэчы, пасля Кёльнскага сабору гданьскі касцёл Святой Панны Марыі з’яўляецца другім па велічыні храмам у Еўропе. Апроч таго, гэта самая вялікая цагляная бажніца на нашым кантыненце. Марыяцкі касцёл быў пабудаваны ў XIII – XVI  стагоддзях у строгім гатычным стылі. На самы верх храма можна падняцца ў летні сезон. З касцёла Святой Панны Марыі бачны ўвесь горад.
4. Незалежны самакіруемы прафесійны саюз "Салідарнасць” узнік у Гданьску роўна 30 гадоў назад.
Тут таксама амаль не было праблем.
5. На ўскраіне Гданьска ёсць штучная выспа, якая прыцягвае турыстаў выдатнымі пляжамі. Яна называецца выспа Сабешэўска.
Большасць удзельнікаў верна адказалі на гэтае пытанне.
Спіс пераможцаў першага конкурсу пра Гданьск будзе агучаны ў наступнай перадачы.
Ужо пачалася другая віктарына пра гэты горад. Вось яе пытанні ды варыянты адказаў на іх:
1. Гданьск разам з двума гарадамі ўтварае Траеграддзе. У гэтую агламерацыю ўваходзяць…
a. …Гданьск, Сопат і Гдыня. b. …Гданьск, Рэда і Румя. 
2. Калісьці Гданьск і навакольныя землі ўтваралі вольны горад Данцыг. У гісторыі гэта было…
a. …адзін раз. b. …двойчы. 
3. У свеце вядомы два алкагольныя напоі, вынайдзеныя ў Гданьску.  Адным з іх была традыцыйная настойка на зёлках і карэннях. Асаблівую прывабнасць ёй надавалі некалькі лісткоў тонкай залатой фольгі, якія плавалі ў кожнай пляшцы. Гданьскай гарэлцы прыпісваліся лекавыя і ледзь не цудатворныя ўласцівасці. У паэме "Пан Тадэвуш” яе згадвае Адам Міцкевіч:
Суддзя шкатулку ў гонар той аблавы
Дастаў, адкрыў, i пляшак блiснулi галовы.
Ён выняў самы большы буталь адмысловы
(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).
Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.
"Няхай жыве!— сказаў Суддзя з паднятай чашай, –
Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!”
I па чарзе ўсiм налiваў лiкёр срабрысты.
Пакуль дно залатым не заблiшчала лiстам.
Міцкевіч меў на ўвазе напой пад назвай…
a. …"Goldwasser”. b. …"Крамбамбуля”. 
4. Пад лозунгам "Свабода культуры, культура свабоды” Гданьск змагаецца за званне еўрапейскай культурнай сталіцы…
a. …2012 года. b. …2016 года. 
5. На тэрыторыі Гданьска пачынаецца цікавы геаграфічны аб’ект:
a. Балтыйская каса. b. Хельская каса.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 13 чэрвеня 2010 года ўключна.
Да гэтай жа даты неабходна прысылаць адказы на гендэрную віктарыну. Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць яе пытанні і заданні.
Гатовыя? Пачынаю дыктаваць:
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю. 
Высылайце працы выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Шаноўныя слухачы! Запрашаю ўсіх вас маніторыць эфір Беларускай рэдакцыі. Да канца вясны вы можаце прысылаць свае справаздачы на конкурс рапартаў аб чутнасці. Яны павінны быць складзены паводле сістэмы SINPO з пазначэннем часу UTC. Колькасць рапартаў неабмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсе трэба адманіторыць усе нашы каротка- і сярэднехвалевыя частоты. Пераможцу чакае галоўны прыз – радыёпрыёмнік.
Сёння ў раздзеле "Пара слоў для DX-ісістаў” я пачну размову пра складанне справаздач. Конкурс рапартаў дэманструе, што сярод нашых слухачоў ёсць нямала знаўцаў гэтай справы. Тымчасам не ўсе нашы прыхільнікі ўсведамляюць, што такое справаздача аб чутнасці. Яна складаецца, каб тэхнічныя службы станцыі ведалі пра якасць прыёму перадач. І таму рапарты пішуцца па нейкіх правілах. У адных радыё яны больш складаныя, у іншых – менш. Аднак большасць вяшчанняў патрабуе, каб справаздачы былі паводле сістэмы SINPO. У іх павінны пазначацца частата, месца, дата і час прыёму, дэталі праграмы і – пры неабходнасці – тэхнічныя дадзеныя. Не выключэнне і наша станцыя.
Таму пры складанні рапарта трэба абавязкова падаваць усе пяць ацэнак SINPO. Што гэта такое? S – моц сігналу. I – перашкоды ад іншых станцый. N – атмасферныя шумы. P – заміранні сігналу. O – агульная адзнака. Ацэнкі ставяцца па пяцібальнай сістэме. Найлепшая – 5, найгоршая – 1. Агульная адзнака O не абавязкова мусіць быць сярэдняй ад сумы папярэдніх чатырох, але й моцна адрознівацца таксама не павінна. Паводле здаровага глузду не можа быць 55552.
Звычайна ацэнкі выстаўляюцца за ўсю перадачу, але можна адманіторыць частку праграмы, пазначыўшы яе часавыя прамежкі. Напрыклад, 13.30 – 14.10. Пра час UTC я распавяду праз тыдзень, у наступным выпуску "Рэдакцыйнай пошты”.        
А зараз пераходжу да гістарычнай міні-рубрыкі. Яна ініцыяваная па просьбе Міхаіла Кобрына, нашага слухача з Берасцейскай вобласці. Сёння чарговая частка пра з’езды польскіх аматараў даўніны. Апошні з іх адбыўся летась у Ольштыне. Ягоная тэма была наступнай "Традыцыя і сучаснасць: самасвядомасць”. У перадачы 22 траўня я больш разгорнута распавяду пра гэты форум польскіх гісторыкаў.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (15.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 656 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.