Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 19.04.2024, 18:43

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добрага часу сутак, паважаныя слухачы!
Адразу пераходжу да вашай пошты. Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці падзякаваў Польскаму радыё за атрыманне прыза. Ён выйграў яго ў конкурсе ведаў пра Гданьск. У якасці ўзнагароды наш сябра атрымаў майку з выявай герба горада. "Гэтая рэч мне вельмі спадабалася,” – піша наш прыхільнік.
Спадар Дзенісюк лічыць, што ў іншых віктарынах у якасці прызоў можна выкарыстоўваць дыскі з разнастайнай польскай музыкай ці фільмамі, фотаальбомы пра Польшчу, цікавыя польскамоўныя кнігі.
Я шчыра дзякую нашаму слухачу за падказкі. Яны абавязкова будуць улічаны пры арганізацыі цяперашніх і будучых конкурсаў.
Дарэчы, зараз ідзе другая віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і папярэдняя: з двух пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Часам не так ужо і проста, таму прашу не спяшацца хутка адказваць. Варта пераправерыць! 
Пытанні віктарыны ды варыянты адказаў на іх гучаць так:
1. Гданьск разам з двума гарадамі ўтварае Траеграддзе. У гэтую агламерацыю ўваходзяць…
a. …Гданьск, Сопат і Гдыня. b. …Гданьск, Рэда і Румя. 
2. Калісьці Гданьск і навакольныя землі ўтваралі вольны горад Данцыг. У гісторыі гэта было…
a. …адзін раз. b. …двойчы. 
3. У свеце вядомы два алкагольныя напоі, вынайдзеныя ў Гданьску.  Адным з іх была традыцыйная настойка на зёлках і карэннях. Асаблівую прывабнасць ёй надавалі некалькі лісткоў тонкай залатой фольгі, якія плавалі ў кожнай пляшцы. Гданьскай гарэлцы прыпісваліся лекавыя і ледзь не цудатворныя ўласцівасці. У паэме "Пан Тадэвуш” яе згадвае Адам Міцкевіч:
Суддзя шкатулку ў гонар той аблавы
Дастаў, адкрыў, i пляшак блiснулi галовы.
Ён выняў самы большы буталь адмысловы
(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).
Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.
"Няхай жыве!— сказаў Суддзя з паднятай чашай, –
Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!”
I па чарзе ўсiм налiваў лiкёр срабрысты.
Пакуль дно залатым не заблiшчала лiстам.
Міцкевіч меў на ўвазе напой пад назвай…
a. …"Goldwasser”. b. …"Крамбамбуля”. 
4. Пад лозунгам "Свабода культуры, культура свабоды” Гданьск змагаецца за званне еўрапейскай культурнай сталіцы…
a. …2012 года. b. …2016 года. 
5. На тэрыторыі Гданьска пачынаецца цікавы геаграфічны аб’ект:
a. Балтыйская каса. b. Хельская каса.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць на віцебскую скрынку нашага радыё. Апошні тэрмін дастаўкі – 13 чэрвеня 2010 года. Усе больш познія допісы будуць аўтаматычна лічыцца няправільнымі.
Да 13 чэрвеня неабходна прысылаць адказы і на гендэрную віктарыну. Калі ласка, падрыхтуйцеся, каб занатаваць яе пытанні і заданні.
Гатовыя? Пачынаю дыктаваць:
1. Ці з’яўляецца 8 Сакавіка святочным днём у Польшчы?
2. Што такое "Маніфа”?
3. Прывядзіце прыклад трох польскіх грамадскіх аб’яднанняў, якія займаюцца гендэрнай праблематыкай.
4. Назавіце палітычную партыю, якая канцэнтруецца на змаганні за правы полек.
5. Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Назавіце імя і прозвішча чалавека, які зараз выконвае гэтую функцыю. 
Калі ласка, звярніце ўвагу на пятае заданне. Тут у многіх слухацкіх адказах сустракаюцца памылкі. Дарэчы, яшчэ ёсць час, каб выправіць недакладнасць.
Высылайце працы выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа. Яе адрас прагучыць крыху пазней.
Сённяшні выпуск міні-рубрыкі для радыёаматараў будзе непадобны да папярэдніх. Прагучыць кароткая абвестка. Калі ласка, паслухайце!
Дарагія DX-істы! Ёсць ідэя стварыць у Беларусі сетку манітораў Польскага радыё для замежжа. Якой ёй быць? Давайце супольна падумаем. Чакаю вашых прапаноў цягам найбліжэйшых тыдняў.   
Шматшаноўныя сябры! Запрашаю ўсіх вас маніторыць эфір Беларускай рэдакцыі. Да канца вясны вы можаце прысылаць свае справаздачы на конкурс рапартаў аб чутнасці. Яны павінны быць складзены паводле сістэмы SINPO з пазначэннем часу UTC. Колькасць рапартаў неабмежаваная. Для ўдзелу ў конкурсе трэба адманіторыць усе нашы каротка- і сярэднехвалевыя частоты. Пераможцу чакае галоўны прыз – радыёпрыёмнік.
Прысылайце не толькі допісы на конкурсы, але й лісты на самыя розныя тэмы. Канечне ж, не забывайце адгукацца на перадачы Беларускай рэдакцыі. Вашыя меркаванні аб нашай працы значаць для нас вельмі шмат. Калі ласка, дасылайце заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”. Музычны падарунак спадабаецца вашым сваякам і знаёмым.
Пісаць у нашу рэдакцыю можна праз паштовыя скрынкі ў Беларусі і Украіне. Беларускі адрас: а/с 45, г. Віцебск, 210015. Украінскі: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027. Можна таксама кантактаваць, адпраўляючы  карэспандэнцыю непасрэдна ў наш офіс: Беларуская рэдакцыя Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.  Для перапіскі па электроннай пошце працуе e-mail: by@polskieradio.pl.
Прапаную наведваць наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самыя разнастайныя матэрыялы пра падзеі ў Польшчы, Беларусі ды свеце: навіны, агляды прэсы, каментары. Адрас нашай старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (29.05.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 653 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.