Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 18.04.2024, 23:46

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Вітаю ўсіх нашых слухачоў!
І адразу ж сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошняга часу. Па-ранейшаму сярод лістоў шмат допісаў на конкурсы. Напрыклад, водгукі на віктарыны і абмеркаванне прыслалі Яніна Дзямешчанка з Віцебска, Альдона Родзевіч з Гарадзеншчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва, Мікалай Волчык з Берасцейшчыны. 
Сапраўды, зараз у нас вельмі многа радыёгульняў. І грэх не паспрабаваць выйграць разнастайныя ўзнагароды, у тым ліку бясплатную паездку ў Польшчу.  Для тых, хто яшчэ не ведае, як гэтае зрабіць, я агучу ўмовы конкурсаў.  Пачну з гендэрных.
Цыкл гэтых радыёгульняў будзе ўключаць віктарыну, конкурс і дыскусійнае абмеркаванне.
Апошняе будзе тычыцца парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанентаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, дарагія слухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні дыскусійнай працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Вашы выказванні, паважаныя слухачы, прагучаць у межах "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
Калі ласка, прысылайце свае працы да 30 верасня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа ў Віцебску.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць самыя розныя падарункі. Сярод іх будуць мабільныя тэлефоны й радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Чакаецца, што пасля правядзення гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове 2010 года. Прэтэндэнты на гран-пры павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы на ўсе гендэрныя радыёгульні, але й давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.    
Дыскусійнае абмеркаванне ды іншыя гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Зараз працягваецца чарговая віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і папярэдняя: з двух пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Фактычна гэта тэст. Ён гучыць так:
1. Гданьск разам з двума гарадамі ўтварае Траеграддзе. У гэтую агламерацыю ўваходзяць…
a. …Гданьск, Сопат і Гдыня. b. …Гданьск, Рэда і Румя. 
2. Калісьці Гданьск і навакольныя землі ўтваралі вольны горад Данцыг. У гісторыі гэта было…
a. …адзін раз. b. …двойчы. 
3. У свеце вядомы два алкагольныя напоі, вынайдзеныя ў Гданьску.  Адным з іх была традыцыйная настойка на зёлках і карэннях. Асаблівую прывабнасць ёй надавалі некалькі лісткоў тонкай залатой фольгі, якія плавалі ў кожнай пляшцы. Гданьскай гарэлцы прыпісваліся лекавыя і ледзь не цудатворныя ўласцівасці. У паэме "Пан Тадэвуш” яе згадвае Адам Міцкевіч:
Суддзя шкатулку ў гонар той аблавы
Дастаў, адкрыў, i пляшак блiснулi галовы.
Ён выняў самы большы буталь адмысловы
(Багаты падарунак ад ксяндза Рабака).
Гарэлка з Гданьска, дарагая для паляка.
"Няхай жыве!— сказаў Суддзя з паднятай чашай, –
Наш горад Гданьск, зноў быць яму ва ўладзе нашай!”
I па чарзе ўсiм налiваў лiкёр срабрысты.
Пакуль дно залатым не заблiшчала лiстам.
Міцкевіч меў на ўвазе напой пад назвай…
a. …"Goldwasser”. b. …"Крамбамбуля”. 
4. Пад лозунгам "Свабода культуры, культура свабоды” Гданьск змагаецца за званне еўрапейскай культурнай сталіцы…
a. …2012 года. b. …2016 года. 
5. На тэрыторыі Гданьска пачынаецца цікавы геаграфічны аб’ект:
a. Балтыйская каса. b. Хельская каса.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 13 чэрвеня 2010 года ўключна. Усе больш познія допісы будуць аўтаматычна лічыцца няправільнымі.
Конкурс рапартаў паспяхова завершаны. Я ад усёй душы дзякую яго ўдзельнікам! Гэты конкурс паказаў, што сярод нашых слухачоў ёсць вельмі дасведчаныя радыёаматары. Некаторыя з іх прыслалі па некалькі дзесяткаў выдатна складзеных справаздач. Гэта сапраўды ўражвае!
На жаль, былі слухачы, рапарты якіх не трапілі на конкурс. Чаму? Справаздачы не выконвалі мінімум адну з конкурсных умоў. Напрыклад, рапарты не адпавядалі сістэме SINPO.
Вынікі гэтага конкурсу будуць агучаныя ў наступнай перадачы.
А зараз для нашых радыёаматараў міні-рубрыка "Пара слоў для DX-ісістаў”. Сёння ў ёй пойдзе гаворка пра FM-эфір.
Цікавае паведамленне прагучала на Ватыканскім радыё. Я часткова яго перакажу, дадаўшы ўласную інфармацыю.
Прысутнасць беларускай мовы ў польскім радыёэфіры можа пашырыцца. Праваслаўная радыёстанцыя "Orthodoxia”, якая вяшчае ў раёне Беластока, зацікаўленая ва ўключэнні ў праграмную сетку перадач па-беларуску, у першую чаргу, на тэму рэлігіі і культуры. Не выключана, што беларускамоўныя матэрыялы могуць з’явіцца ўжо сёлета.
Дарэчы, з красавіка 2009 года станцыя перадае 15-хвілінную рубрыку "Українське слово”. Яна гучыць а 14.45 UTC.
"Orthodoxia” мае аднакілаватны перадатчык і транслюе свае праграмы з 14.00 да 18.00 UTC на частаце 102,7 МГц.
Радыё належыць Беластоцка-гданьскай епархіі. У назве станцыя выкарыстоўвае грэчаскае слова, якое азначае "праваслаўе”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (05.06.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 569 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.