Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 14:41

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх нашых прыхільнікаў!
І адразу ж на пачатку сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошніх дзён. Яна прыйшла ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Васіля Завадскага з Меншчыны, Мікалая Волчыка з Берасцейшчыны, Андрэя Гуркоўскага з Віцебска, Дануты Крупіцы з Гарадзеншчыны.
У лістах ад слухачоў былі водгукі на нашы перадачы, рапарты аб чутнасці, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”, адказы на шматлікія радыйныя конкурсы.
Дарэчы, апошніх яшчэ будзе багата. Да канца летняга вяшчальнага сезону правядзем некалькі разнастайных радыёгульняў.
Ужо сёння пачынаецца чарговая, трэцяя ўжо, віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і дзве папярэднія: з пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Фактычна гэта тэст. Паслухайце:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла. 
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з Нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт. 
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакове. b. …у Рэмбехове.
4.  Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”. 
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна. І выключна на віцебскую скрынку нашага радыё. Усе больш познія допісы будуць аўтаматычна лічыцца няправільнымі.
Паважаныя сябры! Конкурс рапартаў паспяхова завершаны. Я яшчэ раз ад усяго сэрца дзякую яго ўдзельнікам! Ад іх прыйшло каля паўтысячы справаздач.
Аднак многія са слухачоў не трапілі ў фінал. Іх рапарты не выконвалі мінімум адну з конкурсных умоў. Напрыклад, у справаздачах падаваўся беларускі час, а не UTC; рапарты не адпавядалі сістэме SINPO; не ўсе частоты манітараваліся. Апроч таго, некалькі справаздач былі проста надзвычай неахайна напісаны. Нейкая колькасць рапартаў прыйшла пазней за вызначаны тэрмін.
Вынікі конкурсу выглядаюць так.
Пераможцам стаў Сяргей Балбасаў з Гомельшчыны. Ён прыслаў 120 выдатна напісаных рапартаў, а таксама дадаў да іх некалькі лістоў з падрабязным аналізам чутнасці.
"Бронза” дасталася Алегу Панько з Берасця. Ён адправіў 140 добра складзеных рапартаў. Яшчэ 72 справаздачы не былі прыняты на конкурс, бо радыёслухач паралельна маніторыў розныя частоты на двух прыёмніках. Яшчэ адзін рапарт быў недапісаны. Дзесяткі іншых справаздач прыйшлі пасля фармальнага завяршэння конкурсу.  
Трэцяе месца заваяваў Сяргей Магонаў з Берасцейшчыны. У яго 39 выдатна складзеных рапартаў.
На чацвёртай пазіцыі апынуўся Віктар Кавалёў з Магілёва. DX-іст мне асабіста перадаў 10 якасна напісаных справаздач.
Прызёры абавязкова атрымаюць узнагароды.
Дарэчы, пра падарункі, але за іншую радыёгульню. Жыхары Менска Святлана і Міхаіл Шавелі, а таксама берасцеец Алег Панько пытаюцца, дзе падзеліся прызы за кашубскі конкурс.
Адказваю. Я яшчэ нікому нічога не высылаў. Прычына? Спонсар пакуль не перадаў узнагароды. Так што прашу крыху пачакаць…
У нас працягваецца цыкл гэндэрных радыёгульняў. Ён будзе ўключаць віктарыну, конкурс і дыскусійнае абмеркаванне.
Апошняе тычыцца парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанентаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, дарагія слухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні дыскусійнай працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Вашы выказванні, паважаныя слухачы, прагучаць у межах "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
Калі ласка, прысылайце свае працы да 30 верасня 2010 года ўключна.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць самыя розныя падарункі. Сярод іх будуць мабільныя тэлефоны й радыёпрыёмнікі з лічбавым наборам частаты.
Чакаецца, што пасля правядзення гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове 2010 года. Прэтэндэнты на гран-пры павінны не толькі прыслаць паспяховыя працы на ўсе гендэрныя радыёгульні, але й давесці, што яны з’яўляюцца слухачамі Польскага радыё для замежжа. Напрыклад, можна адгукнуцца на форму або змест праграм Беларускай рэдакцыі альбо скласці справаздачу аб чутнасці хаця б адной перадачы на кароткіх ці сярэдніх хвалях.    
Дыскусійнае абмеркаванне ды іншыя гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Шаноўныя радыёслухачы! Я чакаю вашых допісаў па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Зразумела, што сюды можна прысылаць лісты на самыя разнастайныя тэмы, якія цікавяць вас.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас нашай старонкі ў Сусветным павуцінні: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (12.06.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 675 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.