Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 25.04.2024, 12:11

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы!
На працягу тыдня, што мінуў з апошняй "Рэдакцыйнай пошты”, на абаненцкую скрынку прыйшло каля дзесятка лістоў.
Сярод іх апынуўся допіс, які быў дастаўлены ў Віцебск яшчэ ў траўні. Яго выслаў Віталь Якаўлеў з Петрыкава, што ў Гомельскай вобласці. Аднак пісьмо трапіла па іншаму адрасу, бо нумар абаненцкай скрынкі быў памылковы. Я зусім выпадкова заўважыў ліст у суседняй паштовай ячэйцы.
У сувязі з гэтым нагадваю, што Польскае радыё для замежжа мае ў Беларусі наступныя каардынаты: а/с 45, г. Віцебск, 210015.
Вяртаюся да допісу. Віталь Якаўлеў прыслаў рапарт. Ён піша, што 21 траўня з 13.30 да 14.03 UTC слухаў нашу перадачу на частаце 15480 кілагерц. Прыём вёўся з дапамогай радыёпрымача "Ишим-003”. Спадар Якаўлеў выкарыстоўваў антэну даўжынёй 5 метраў. Чутнасць паводле SINPO была наступнай: 55444.
Радыёаматар прасіў пацвердзіць рапарт QSL-карткай. Я ўжо гэтае зрабіў. Чакаю ад нашага петрыкаўскага сябра новых справаздач аб прыёме. 
Дарэчы, за чэрвень я выслаў 50 QSL-картак. Наступная партыя пацверджанняў будзе адпраўлена на пачатку ліпеня.
На гэтым тыдні Алесь Шустоўскі з Барысава Менскай вобласці прыслаў допіс з кароткімі ўражаннямі ад нашых перадач. Ён піша, што за выключэннем асобных дзён стала слухае нашы праграмы. Агулам наш даўні сябра задаволены працай журналістаў. Але заўважыў і праблему, якую абгрунтоўвае так: "Зразумела, калі варыцца сталь, заўжды ёсць і шлак, і нагар”. Слухач мае на ўвазе выкарыстанне нашымі журналістамі слова "вопыт”. На думку Алеся Шустоўскага, гэта русізм. Трэба ўжываць словы "досвед”, "практыка”. Так падказвае "Падручны руска-крыўскі (беларускі) слоўнік”, выдадзены Вацлавам Ластоўскім у Коўне ў 1924 годзе.    
Дзякую Віталю Якаўлеву, Алесю Шустоўскаму ды іншым нашым прыхільнікам за карэспандэнцыю, якая прыйшла ў апошнія дні.
Я таксама выказваю падзяку ўсім тым, хто прымаў удзел у гендэрнай віктарыне. Гэта даволі вялікае кола нашых слухачоў. Усе ўдзельнікі паказалі свае добрыя веды па тэматыцы конкурсу. Аднак апошняе заданне выклікала цяжкасці. Многія адказалі няверна. Правільна будзе так: "Польскі ўрад мае ўпаўнаважаную па пытаннях раўнапраўных адносін да жанчын і мужчын. Зараз гэтую функцыю выконвае Эльжбета Радзішэўска”. 
Вынікі гендэрнай віктарыны выглядаюць такім чынам.
Уладзімір Шавель з Менска атрымаў гран-пры. Гэта радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частот.
Выдатныя працы ў Дануты і Пятра Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці. Ім высланы адзін прыз на дваіх – прымач.
Цудоўныя адказы былі ў Яўгеніі Цюркінай з Магілёва. Яна атрымала мабільны тэлефон.
Адной з першых адказала Святлана Шавель з Менска. Ёй адпраўлена майка.
Такі ж падарунак дастаўся Міхаілу Шавелю з беларускай сталіцы. 
Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны высланы набор гарбаты і некаторых іншых прадуктаў.
Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці, Сяргей Магонаў з Кобрына на Берасцейшчыне, Віктар Кавалёў з Магілёва і Алег Панько з Берасця заваявалі кампакт-дыскі з польскай музыкай.
Па выніках віктарыны вышэйназваныя асобы могуць змагацца за дзве галоўныя ўзнагароды – паездку ў Польшчу ўвосень гэтага года. Чарговасць у пераліку і кошт прыза на шанцы аніяк не ўплываюць. Так бы мовіць, ва ўсіх пераможцаў аднолькавая колькасць балаў за ўдзел у гендэрнай віктарыне. Найвышэйшая. Я не жартую.
Чакаю ад пераможцаў пісьмовых паведамленняў пра атрыманне ці неатрыманне прызоў. 
Зараз працягваецца яшчэ адзін гендэрны конкурс – дыскусійнае абмеркаванне.
Яно тычыцца парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячоў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанентаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, дарагія радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні дыскусійнай працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Вашы выказванні, шаноўныя слухачы, прагучаць у межах "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
Калі ласка, прысылайце свае працы да 30 верасня 2010 года ўключна.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць разнастайныя падарункі. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Дыскусійнае абмеркаванне ды іншыя гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
Адначасова ідзе чарговая, трэцяя ўжо, віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як і дзве папярэднія: з пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Запрашаю паспрабаваць:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла. 
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт. 
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакуве. b. …у Рэмбехуве.
4.  Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”. 
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна. І выключна на віцебскую скрынку нашага радыё. Усе больш познія допісы будуць аўтаматычна лічыцца няправільнымі.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (26.06.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 638 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.