Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 05:16

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Ад усёй душы вітаю вас, шаноўныя сябры!
Сардэчна дзякую за разнастайную карэспандэнцыю, якая паступіла з розных куткоў Беларусі на віцебскую абаненцкую скрынку.
У прыватнасці, надоечы пошта даставіла яшчэ адну працу на дыскусійнае гендэрнае абмеркаванне. Допіс прыслаў Язэп Палубятка з Мастоў у Гарадзенскай вобласьці. Ліст будзе прачытаны ў адным з найбліжэйшых выпускаў перадачы "Рэдакцыйная дыскусія”.
Нагадаю, дзеючае абмеркаванне тычыцца гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячоў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанэнтаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, дарагія радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы і мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць разнастайныя падарункі. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Праз тыдзень прагучаць умовы чарговага гендэрнага конкурсу. Не забудзьцеся ўключыць прыёмнікі!
Дыскусійнае абмеркаванне ды іншыя гендэрныя радыёгульні ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі фундуе праграма "Polska Pomoc” МЗС РП.
2 ліпеня была арганізавана DX-ісцкая акцыя па праслухоўванні нашай новай частаты 1386 кілагерц. Радыёаматары ў Гомельскай вобласці, Магілёве і Віцебску з 16.00 да 17.00 UTC маніторылі гэтую сярэднюю хвалю. На Берасцейшчыне назіранне за 1386 кГц вялося ў апошнія 30 хвілін вяшчання.
Менавіта, тут, на захадзе краіны, зафіксаваныя найлепшыя вынікі. У Кобрыне Сяргей Магонаў нават змог даволі добра разабраць змест праграмы. Аднак усё ж слухач паставіў невысокія ацэнкі паводле SINPO: 25322.  
На супрацьлеглым канцы Беларусі, у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельшчыны, за эфірам сачыў Сяргей Балбасаў. Вось ягоныя заўвагі, цытую:
"Да 16.15 UTC была поўная адсутнасць сігналу. Адзначаліся навальнічныя разрады. А 16.17 заўважалася ледзьве чутная гутарка. Але гэта было вельмі нядоўга. А 16.22 UTC поўная адсутнасць чутнасці. А 16.31 зафіксавана слабае прабіванне сігналу. Ён быў мацней, чым 14 хвілін да гэтага. А 16.34 UTC зноў назіралася поўная адсутнасць чутнасці. 16.38. Адчуваліся навальнічныя разрады. Фонавыя атмасферныя шумы ўзмацняюцца. А 16.49 UTC у чарговы раз сігнал знік, і да канца перадачы не аднавіўся”. Канец цытавання.
За ўсё перадачу Сяргей Балбасаў пачуў толькі некалькі больш-менш зразумелых фраз. Агульная ацэнка прыёму паводле SINPO: 25332.
У Магілёве ў Віктара Кавалёва сігнал нашай станцыі з’явіўся прыблізна а 16.45 UTC. Аднак чутнасць была вельмі нізкай. Пра гэта сведчаць ацэнкі апошняй чвэрці праграмы: 25342.
У мяне ў Віцебску да 16.30 UTC сігнал не праходзіў. Затое назіраліся моцныя шумы. У другой палове трансляцыі ўжо адбываліся асобныя прарывы сігналу. Аднак толькі ў апошнія дзесяць хвілін чутнасць неяк стабілізавалася. Можна было нават зразумець пра што ідзе гаворка. Паводле SINPO я ацаніў прыём на 25332.
Па меркаванні ўдзельнікаў маніторынга, на фоне новай частаты перадача на 612 кілагерцах ужо не выглядае так кепска, як раней, калі былі задзейнічаны 1557 кГц. На думку DX-істаў, 16.00 UTC – гэта няўдалы выбар па часе. Сонца яшчэ высока, таму праходжанне сігналу вельмі слабое. Віктар Кавалёў перакананы, што для летняга сезону варта было б абраць больш высокую частату ў сярэднехвалевым дыяпазоне.     
Зараз "Пара слоў для DX-істаў”. Па інфармацыі нашага слухача Аляксандра Мазго, улетку "Голас Расіі” аднавіў вяшчанне на частаце 1170 кГц праз перадатчык у пасёлку Сасновы, што ў Асіповіцкім раёне Магілёўскай вобласці. Транслятар мае 800 кілават і накіраваны на 244 градусы. Перадачы вядуцца з 13.00 да 15.00 UTC і 17.00 да 19.00 UTC.
Вяртаюся да конкурсаў.
Зараз ідзе трэцяя па ліку віктарына пра Гданьск. Яна пабудавана, як тэст: з пададзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Я запрашаю вас паспрабаваць свае сілы:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла. 
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт. 
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакуве. b. …у Рэмбехуве.
4.  Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”. 
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Зразумела, што сюды можна таксама адпраўляць лісты на самыя разнастайныя тэмы, якія цікавяць вас.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Наша станцыя пастаянна прысутная ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Штодня тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Між іншым, на гэтым web-сайце размяшчаецца тэкставая версія кожнай "Рэдакцыйнай пошты”. Таму, калі вы не змаглі паслухаць агляд карэспандэнцыі, не перажывайце! Яго можна прачытаць у Сеціве на www.radyjo.net. Шчыра запрашаю!
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (10.07.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 656 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.