“Рэдакцыйная пошта” - Прэса аб праграме - Прэса аб праграме - Гендэрная бібліятэчка - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 03.12.2016, 05:23

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Ад усёй душы вітаю ўсіх нашых слухачоў!
Я сардэчна дзякую аўтарам лістоў, якія прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку на працягу двух апошніх тыдняў. Допісы прыслалі: Сяргей Магонаў з Кобрына Берасцейскай вобласьці, Міхаіл і Святлана Шавелі з Менска, Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці, Данута Крупіца з Ліды Гарадзенскай вобласці, Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці, Міхась Маліноўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласці. Віцяблянін Аляксандар Мазго занёс рапарт.
Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны я выказваю шчырую падзяку за шматлікія тэлефанаванні і SMS-кантакты на разнастайныя радыйныя тэмы.
Пераходжу да нядаўняй пошты.
У першую чаргу трэба адзначыць, што сярод пісем былі правільныя адказы на дзеючы гданьскі конкурс. Святлана Шавель, Сяргей Магонаў, Міхаіл Шавель, Сяргей Балбасаў выдатна справіліся з заданнямі віктарыны. Эдуард Дзенісюк грунтоўна папрацаваў над адказамі. Аднак усё ж у адным з іх ёсць памылка. Тым не менш часу яшчэ хапае, каб выправіць яе і прыслаць цалкам правільныя адказы.
Нагадаю, што чарговы гданьскі конкурс пабудаваны, як і два папярэднія: з прыведзеных варыянтаў трэба выбраць верны. Вось гэты тэст:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла. 
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт. 
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакуве. b. …у Рэмбехуве.
4.  Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”. 
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна.
Эдуард Дзенісюк прыемна ўражаны плынню пошты ад Польскага радыё для замежжа. 21, 22 і 23 чэрвеня наш сябра атрымаў разнастайныя матэрыялы, у тым ліку гданьскага льва. Плюшавы цар звяроў – гэта прыз за перамогу ў нядаўнім конкурсе. Сімвал Гданьска вельмі спадабаўся радыёаматару.
А вось Міхаіл Шавель такога ж ільва не атрымаў. Слухач напісаў, што да яго не дайшла ўзнагарода за перамогу ў другой гданьскай віктарыне. Надоечы я паўторна выслаў падарунак нашаму прыхільніку. Праўда, гэта ўжо не плюшавы сімвал Гданьска. Спадзяюся, што гэтым разам прэзент дойдзе да адрасата.
Дарэчы, пакуль не ўсе прызёры апошніх нашых спаборніцтваў пацвердзілі атрыманне ці неатрыманне ўзнагарод. Гаворка ідзе пра пераможцаў першага конкурсу рапартаў, другой гданьскай віктарыны і першай гендэрнай радыёгульні.
Шаноўнае спадарства! Я не памыліўся. Конкурс рапартаў быў першы ў гэтым годзе. Неўзабаве я абвяшчу чарговае спаборніцтва радыёаматараў. Ягоныя варункі будуць дастаткова строгімі. Гэтыя ўмовы прагучаць у адным з найбліжэйшых выпускаў "Рэдакцыйнай пошты”. Сачыце за нашым эфірам! 
У апошніх лістах ад Дануты Крупіцы і Сяргея Магонава былі заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”. Яны будуць выкананы ў два найбліжэйшыя тыдні. Заяўкі ў "Канцэрт…”, якія прыслаў Міхась Маліноўскі, прагучаць нашмат пазней. 
Карэспандэнцыя ад слухачоў уключала таксама справаздачы аб чутнасці. Апроч Аляксандра Мазго, рапарты прыслалі Сяргей Магонаў, Сяргей Балбасаў і Данута Крупіца.
На жаль, справаздача нашай лідскай слухачкі не можа быць пацверджана QSL-карткай. Чаму? Напрыклад, не пададзена дакладная частата, на якой вялася трансляцыя. Напісана 12 МГц. Думаю, мелася на ўвазе частата 11955 кілагерц. Апроч таго, указаны беларускі час. Варта ўсё ж паведамляць UTC. Летам ён адрозніваецца ад беларускага на тры гадзіны. Калі ў Менску 16.30, паводле UTC – 13.30. У сваю чаргу 19.30 беларускага часу адпавядае 16.30 сусветнага. Ну і галоўнае. У рапарце няма ўсіх адзнак паводле сістэмы SINPO. Пазначаны толькі вынікі за І ды О. Гэта значыць, слухачка ацаніла толькі ўплыў іншых станцый і паставіла агульную адзнаку за чутнасць. Гэтага замала, каб тэхнічныя службы радыё ўсвядомілі ўмовы прыёму на захадзе Беларусі.
Не трэба думаць, што такі рапарт выключэнне. Падобныя справаздачы прысылаюць многія слухачы. Натуральна, гэта не віна нашых прыхільнікаў. Проста большасць аўдыторыі не ведае, як складаць рапарты пра чутнасць.
Я паступова спрабую навучыць нашых сяброў гэтай справе. Напрыклад, у апошнія тыдні рассылаю рэкамендацыі дасведчаных радыёаматараў наконт складання справаздач аб прыёме. Магчыма, гэта дапаможа палепшыць якасць рапартаў.  
Дарэчы, нават у вопытных DX-істаў можна знайсці розныя падыходы да складання справаздач. Напрыклад, адны пішуць больш разгорнутыя рапарты, іншыя – не схільныя надаваць шмат увагі дэталям праграмы і характарыстыцы прыёму.
Мне больш даспадобы падрабязнае апісанне зместу перадачы і тэхнічных умоў праслухоўвання. Яшчэ цікавей, калі да справаздачы прыкладзены ліст з аналізам чутнасці за нейкі перыяд. Скажам, за некалькі дзён ці тыдняў.
Між іншым, неўзабаве я пачну рассылку рапартаў новага ўзору. У гэтых бланках будзе адведзена больш месца на змест праграмы і заўвагі па ўмовах прыёму.
Нешта я сёння зашмат канцэнтруюся на тэматыцы рапартаў. Вось ужо й часу бракуе на "Пару слоў для DX-істаў”.
Таму пераходжу да новага гендэрнага конкурсу. Ён мае творчы характар. Калі ласка, прывядзіце не менш за 2 прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Трэба грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Калі ласка, запісвайце ці друкуйце тэкст на адным баку аркуша.
Пры выбары пераможцаў будзе ўлічвацца арыгінальнасць працы. Апроч таго, будзе ўплываць яснасць выкладання матэрыялу.
Варта адзначыць, што ў працах пажадана ўжываць гендэрна-карэктныя выказванні. У прыватнасці, гэта азначае, што трэба пазбягаць сексісцкіх штампаў кшталту "моцны пол”, "прыгожая палова чалавецтва”, "жаночая логіка”. 
Матэрыялы на web-старонцы www.gender.do.am дапамогуць вам напісаць працу па гендэрнай дыскрымінацыі ў Беларусі.
Калі ласка, прысылайце свае адказы да 17 верасня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Зразумела, што сюды можна таксама прысылаць лісты на самыя разнастайныя тэмы, якія цікавяць вас.
Сваю карэспандэнцыю вы можаце накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча. Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна. З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (17.07.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 191 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.