“Рэдакцыйная пошта” - Прэса аб праграме - Прэса аб праграме - Гендэрная бібліятэчка - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 03.12.2016, 05:26

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Сардэчна вітаю аматараў польскага замежнага вяшчання!
Я шчыра дзякую за разнастайную карэспандэнцыю, якая дастаўлена з розных куткоў Беларусі на віцебскую абаненцкую скрынку.
У прыватнасці, барысаўчанін Алесь Шустоўскі прыслаў паштоўку з уражаннямі ад нашых перадач. Наш слухач зноў вельмі крытычна выказваецца пра пазыўныя Беларускай рэдакцыі Польскага радыё для замежжа. Маўляў, гукавое афармленне стварае адчуванне, што "нібыта нешта дохлае і недаразвітае” "паўзе-цягнецца”.  
Ну, па-першае, мы ўжо не раз разглядалі гэтую тэму. Здавалася, дыскусія па ёй спынілася…
Па-другое, як мне падаецца, наша служба не мае адмысловых пазыўных. Музычная застаўка аднолькавая для ўсіх моўных рэдакцый Польскага радыё для замежжа. На мой асабісты густ, яна дастаткова дынамічная, сучасная, прыемная. Ну, і, канешне ж, вельмі распазнавальная. Яе не зблытаеш з пазыўнымі іншых радыёстанцый.
Далей Алесь Шустоўскі крытыкуе Чэслава Сэнюха за ягоны голас. Маўляў, вядучы дрэнна кажа, таму "шматхвілінныя літаратурныя чытанні… на дзвюх мовах не ўспрымаюцца належным чынам”.
Слухач упэўнены, што "дыкцыя павінна быць эталонная, пераканаўчая, металічная”.
А што думаеце вы, дарагія слухачы, на гэты конт? Чакаю вашых меркаванняў. Разлічваю, што яны прагучаць у "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
Я глыбока перакананы, што перадача Чэслава Сэнюха – выдатны выбар Беларускай рэдакцыі. Аўдыторыя радыё можа знаёміцца з творамі літаратараў у арыгінале і ў перакладзе на замежную мову. Гэта сапраўды ноў-хаў. Нідзе нічога падобнага на сусветных станцыях няма!
Дарэчы, наколькі мне вядома, Чэслаў Сэнюх прафесійна працаваў радыёжурналістам. Ён таксама агучыў некалькі фільмаў.  
Заўважальна, што наша аўдыторыя стала актыўней пісаць на дыскусійнае гендэрнае абмеркаванне. Свае выказванні прыслалі Леанард Аукштэль з Пінска ў Берасцейскай вобласці, Данута Крупіца з Ліды ў Гарадзенскай вобласці, Міхась Маліноўскі з Баранавіч ў Берасцейскай вобласці. Меркаванні нашых прыхільнікаў прагучаць у найбліжэйшых выпусках рубрыкі "Рэдакцыйная дыскусія”.
Нагадаю, што слухачы дэбатуюць наконт гендэрных парытэтаў у палітыцы. Цяпер у Польшчы актыўна абмяркоўваецца гэтае пытанне. Полькі менш актыўна ўдзельнічаюць у палітычным жыцці краіны. У прыватнасці, яны слабей прадстаўлены ў парламенце. Частка палітыкаў і грамадскіх дзеячаў прапанавала ўвесці на выбарах парытэтны ўдзел абодвух полаў. Гаворка ідзе пра тое, каб жанчыны й мужчыны балатаваліся ў пэўных суадносінах. Напрыклад, 50 на 50. Паводле прыхільнікаў гэтай ідэі, такая практыка павінна быць замацавана ў законе, каб выбарчыя спісы той ці іншай партыі або групы давалі роўныя шанцы мужчынам і жанчынам. Ёсць шмат апанентаў гэтай прапанове. Некаторыя з іх кажуць, што парытэт у выбарчых кампаніях можа быць фікцыяй. Яшчэ хтосьці гаворыць, што здольная жанчына сама праб’е сабе дарогу ў палітычнае жыццё. 
А што вы, паважаныя радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на рэдакцыйным сайце www.radyjo.net і web-старонцы www.gender.do.am.
Пераможцаў дыскусійнага абмеркавання чакаюць разнастайныя падарункі. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Падобныя прызы прадугледжаны і ў трэцім гендэрным конкурсе.
Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Калі ласка, запісвайце ці друкуйце тэкст на адным баку аркуша.
Пры выбары пераможцаў будуць улічвацца арыгінальнасць працы, яснасць выкладання матэрыялу, гендэрная карэктнасць выказванняў. Апошняе азначае, што трэба пазбягаць сексісцкіх штампаў кшталту "моцны пол”, "прыгожая палова чалавецтва”, "жаночая логіка”. 
Вам дапамогуць напісаць працу па гендэрнай дыскрымінацыі матэрыялы на web-старонцы www.gender.do.am. У першую чаргу раю шукаць інфармацыю на сайце ў раздзелах "Навіны” і "Гендэрная бібліятэчка”.
Поўнасцю ці часткова вашы выказванні прагучаць на хвалях Польскага радыё для замежжа ў рубрыцы "Рэдакцыйная пошта”.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на творчы конкурс да 17 верасня 2010 года,  а на дыскусію – да 30 верасня. Адрас, на які трэба адпраўляць працы, прагучыць напрыканцы праграмы.
Пасля правядзення цыкла гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя галоўныя ўзнагароды. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове 2010 года.
Гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Польшча.
На трэцюю гданьскую віктарыну прыйшоў чарговы ліст. Яго прыслаў жыхар Менска Уладзімір Шавель. Адказы цалкам верныя.
Нагадаю, што чарговы гданьскі конкурс пабудаваны, як і два папярэднія: з прыведзеных варыянтаў трэба выбраць правільны. Калі, ласка паспрабуйце!
Дыктую:
1. Гданьск называюць горадам…
a. …на рацэ Матлава. b. …на рацэ Вісла. 
2. У Данцыгу нарадзіўся адзін з нобелеўскіх лаўрэатаў у галіне літаратуры. Значная частка ягонай творчасці прысвечана гэтаму гораду. У прыватнасці, ён напісаў "Данцыгскую трылогію”. Гэтага пісьменніка, скульптара, мастака, графіка завуць…
a. …Гюнтэр Грас. b. …Пауль Шэербарт. 
3. Гданьскі аэрапорт імя Леха Валенсы штогод абслугоўвае амаль два мільёны пасажыраў. Ён размешчаны…
a. ...у Касакуве. b. …у Рэмбехуве.
4.  Гданьская футбольная каманда называецца…
a. ..."Lechia”. b. …"Baltia”. 
5. Афіцыйная Інтэрнет-старонка горада Гданьска – гэта…
a. …www.gdansk.pl. b. www.dawnygdansk.pl.
Усе тыя, хто правільна адкажа, атрымаюць узнагароды. Конкурсныя лісты трэба прысылаць да 4 жніўня 2010 года ўключна. І выключна на абаненцкую скрынку Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (24.07.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 181 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.