Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 25.04.2024, 20:49

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Выдатнага часу сутак, дарагія сябры!
Сардэчна дзякую аўтарам усіх лістоў, што апошнім часам дастаўлены на віцебскую абаненцкую скрынку.
Мне званілі: Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельшчыны, Сяргей Магонаў з Кобрына Берасцейскай вобласці, Аляксандар Ендза з Ліды Гарадзенскай вобласці, Ніна Каўпак з Віцебска і Яўгенія Цюркіна з Магілёва. Усе тэлефанаванні тычыліся розных радыйных тэм. Шчыра дзякую нашым прыхільнікам за званкі.
Андрэй Гуркоўскі з Віцебска і Наталля Скіндэр з вёскі Даманава Івацэвіцкага раёна Берасцейскай вобласці прыслалі рапарты аб чутнасці.
Прыём у абодвух нашых прыхільнікаў вельмі розны. Нешта чуецца добра, іншае прымаецца кепска. Ну, канешне, калі ўдаецца знайсці ў эфіры. Напрыклад, у Віцебску Андрэй Гуркоўскі часта ўвогуле не можа злавіць варшаўскае вяшчанне на некаторых кароткіх хвалях. У Наталлі Скіндэр на ўсходзе Берасцейшчыны адсутнічае сігнал на частаце 1386 кілагерц у сярэднехвалевым дыяпазоне.
 Пытанні прыёму, якасці складання рапартаў, рассылкі QSL я больш шырока закрану праз тыдзень.
Яўгенія Цюркіна прыслала ліст на гендэрнае абмеркаванне. Неўзабаве ён прагучыць у "Рэдакцыйнай дыскусіі”.
З нагоды магілёўскага ліста напамінаю, што ў нашым эфіры ідзе абмеркаванне праблемы гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы гэтая тэма актыўна дыскутуецца.
А што вы, шаноўныя радыёслухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Прызёраў дыскусійнага абмеркавання чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Такія ж падарункі падрыхтаваны і для пераможцаў трэцяга гендэрнага конкурсу.
Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Вельмі вас прашу запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Пры выбары пераможцаў будуць улічвацца арыгінальнасць працы, яснасць выкладання матэрыялу, гендэрная карэктнасць выказванняў. Апошняе азначае, што трэба пазбягаць сексісцкіх штампаў кшталту "моцны пол”, "прыгожая палова чалавецтва”, "жаночая логіка”. 
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Поўнасцю ці часткова вашы выказванні прагучаць на хвалях Польскага радыё для замежжа ў рубрыцы "Рэдакцыйная пошта”.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на трэці гендэрны конкурс да 17 верасня,  а на дыскусію – да 30 верасня 2010 года. Адрас, на які трэба адпраўляць працы, прагучыць напрыканцы перадачы.
Пасля правядзення цыкла гендэрных конкурсаў прынамсі два прызёры атрымаюць выніковыя гран-пры. Гэта паездка ў Польшчу ў другой палове бягучага года.
Гендэрныя конкурсы ладзяцца пры ўдзеле Адукацыйнага таварыства "Wiedza Powszechna” з Гданьска. Падарункі спансіруе праграма "Polska Pomoc” МЗС РП.
Пераходжу да іншай тэматыкі.
Надоечы заказной поштай высланы ўзнагароды пераможцам трэцяй віктарыны пра Гданьск.
Дарэчы, вельмі прашу прызёраў паведаміць пра дастаўку прызоў.
З такой жа пісьмовай просьбай я звярнуўся да ўдзельнікаў кашубскага конкурсу. На мінулым тыдні сямі пераможцам высланы аднолькавыя ўзнагароды. Суцяшальныя прызы адпраўлены яшчэ 2 удзельнікам.
На маю пісьмовую просьбу ўжо адгукнуўся Міхаіл Кобрын з Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Ён напісаў, што гатовы ўдзельнічаць у новых конкурсах нашага радыё.
Цудоўна!
У сваю чаргу я абяцаю, што буду старацца іх арганізоўваць. Напрыклад, спадзяюся, што ўвосень я зладжу новую радыёгульню пра Кашубскі край. Між іншым, у лістападзе абавязкова адбудзецца чарговы DX-конкурс.
Сёння ж я абвяшчаю чацвёртую, перадапошнюю, віктарыну пра Гданьск. Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у ёй. Дастаткова выбраць адзін з двух варыянтаў адказу.
Такім чынам, наш новы тэст:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад над Матлавай штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Адказы на тэст неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка гэтага года. 
Дарагія радыёслухачы! Я чакаю адказаў на гендэрныя конкурсы і гданьскую віктарыну па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды, калі ласка, скіроўвайце свае допісы на іншыя тэмы, а таксама рапарты пра чутнасць перадач і заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (28.08.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 575 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.