Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 11:10

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Цудоўных выходных, шаноўныя слухачы!
Я шчыра дзякую за ўсе допісы, якія цягам мінаючага тыдня прыйшлі на абаненцкую скрынку ў Віцебску. Такія ж словы ўдзячнасці скіроўваю тым радыёаматарам, якія напісалі мне па электроннай пошце ці званілі на мабільны тэлефон. Вось агульны спіс тых, хто звяртаўся да мяне: кобрынец Сяргей Магонаў (справаздачы пра чутнасць, адказы на гданьскую віктарыну і гендэрныя конкурсы, ліст на розныя тэмы, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”), лідчанін Аляксандр Ендза (рапарт аб прыёме), жыхар Гомельшчыны Сяргей Балбасаў (ліст на розныя тэмы, справаздача аб чутнасці). Апошнія два радыёаматары, а таксама дасведчаны віцебскі DX-іст Аляксандр Мазго размаўлялі са мной аб дзейнасці Польскага радыё для замежжа і па некаторых іншых пытаннях.   
Трэба адзначыць, што гэтыя нашы прыхільнікі ды яшчэ сорак з лішкам іншых слухачоў атрымалі разнастайныя раздрукоўкі.
Апроч таго, раней адпраўляліся ўзнагароды за конкурсы ды некаторыя іншыя матэрыялы. Пра гэта напісаў наш адданы сябра Сяргей Балбасаў з Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці:
"…хацеў бы падзякаваць вам за прысланы мне падарунак за ўдзел у конкурсе. Атрымаў яго 20 жніўня на пошце. Спадабаліся аўтаручка і аловак з лагатыпам. Таксама вельмі ўразілі шматлікія паштоўкі і буклеты пра Гданьск і Кашубы. Асабліва хацеў бы падзякаваць за майку і кепку, якія таксама былі ў адным з канвертаў! Яшчэ раз выказваю вам шчырую ўдзячнасць!!!
Таксама дзякую і за прысланы DVD-дыск, які дайшоў да мяне на дзень пазней – г. зн. 21 жніўня. З цікавасцю праглядзеў фільм, прысвечаны гендэрнай тэматыцы. Уразіла якасць запісу – выдатная!!!”.
Пра атрыманне дыску напісала і магіляўчанка Яўгенія Цюркіна. Яна адзначыла, што часта ўключае гэты фільм.
Агулам відэастужку атрымалі больш за дваццаць нашых слухачоў. Распаўсюд згаданага дыска быў зроблены дзеля таго, каб дапамагчы нашым прыхільнікам паспяхова ўдзельнічаць у гендэрных конкурсах.
Дарэчы, гэтыя радыёгульні неўзабаве завяршаюцца. Самы час, каб нагадаць іх умовы.     
Напамінаю, што ў нашым эфіры ідзе абмеркаванне праблемы гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы гэтая тэма актыўна дыскутуецца.
Прызёраў нашага радыйнага абмеркавання чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон і радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты.
Такія ж падарункі падрыхтаваны і для пераможцаў трэцяга гендэрнага конкурсу.
Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Вельмі вас прашу запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на трэці гендэрны конкурс да 17 верасня,  а на дыскусію – да 30 верасня. Адрас, на які трэба адпраўляць адказы, прагучыць напрыканцы перадачы.
Пасля правядзення цыкла гендэрных конкурсаў прынамсі два пераможцы атрымаюць выніковыя гран-пры. Гэта паездка на марское ўзбярэжжа Польшчы ў снежні бягучага года, напярэдадні калядаў. Магчыма, падарожжа будзе адбывацца праз Летуву ды Расію.
Алег Панько з Берасця выказаўся пра мажлівае стварэнне сеткі манітораў. Праўда, ён назваў яе "клубам”. На думку нашага слухача, члены такой арганізацыі павінны атрымліваць членства і асабісты рэгістрацыйны нумар пасля адпраўкі трох рапартаў і заявы аб жаданні браць удзел у маніторынгу. Цягам месяца чалец клуба абавязаны прысылаць пэўную колькасць справаздач аб чутнасці. Рапартаваць трэба паводле сістэмы SIO пасьля 30 хвілін праслухоўвання перадачы.
Як мяркуе берасцеец, неабходна прысылаць нумераваныя дыпломы за складанне 25, 50, 100, 250, 500, 750 і 1000 справаздач. Таксама магчыма рассылка падарункаў.
Алег Панько дадаў, што дыпломы могуць уручацца і за ўдзел у маніторынгу цягам аднаго, двух, трох і пяці гадоў.
Клуб можа мець герб.  
Ад сябе дадам, што ён яшчэ павінен добра і стабільна фінансавацца. Такі аб’ём дзейнасці запатрабуе немалых грошай. Напрыклад, толькі адзін выраб дыпломаў можа каштаваць некалькі сотняў еўра. А дзе ж іх узяць? Можа, хто падкажа?
Звернемся да ўмоваў прыёму нашай станцыі.
Сяргей Балбасаў з Гомельшчыны склаў рапарт аб чутнасці перадачы 25 жніўня. З 13.30 да 14.30 UTC наш слухач праслухаў трансляцыю на 15480 кілагерцах. Радыёаматар апісаў варункі прыёму на бланку рапарта ў раздзеле "Заўвагі, парады, рэкамендацыі”. Параметры чутнасці выглядаюць вось так: моц прынятага сігнала была высокай, перашкоды ад іншых станцый не заўважаліся, адсутнічаў атмасферны шум, заміранні не назіраліся. "Прыём выдатны,” – канстатаваў вядомы беларускі DX-іст. Натуральна, што паводле SINPO Сяргей Балбасаў паставіў пяць "пяцёрак”.  
Вяртаюся да радыёгульняў.
Любы жадаючы можа паўдзельнічаць у чацвёртым гданьскім конкурсе. Вось наш новы тэст пра горад на Матлаве:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад на Матлаве штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасьць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Ліст на конкурс неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка.
Гэтым разам узнагароды за правільныя адказы высылаюцца адразу ж. Напрыклад, зусім нядаўна адпраўлены прыз кобрынцу Сяргею Магонаву.
Паважаныя радыёслухачы! Я чакаю адказаў на гданьскую віктарыну ды гендэрныя конкурсы па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды, калі ласка, высылайце свае допісы на іншыя тэмы, а таксама рапарты пра чутнасць перадач і заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (11.09.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 643 | Комментарии: 4 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.