Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 18.04.2024, 10:43

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Шчыра вітаю, паважаныя радыёслухачы!
Я сардэчна дзякую за ўсе лісты, якія ў апошнія дні прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку. Агульная рыса ўсіх гэтых допісаў у тым, што нашы прыхільнікі выказваюць падзяку за атрыманне ўзнагародаў: нехта выйграў чарговы гданьскі конкурс, камусьці прыйшоў доўгачаканы прыз за ўдзел у віктарыне пра Кашубскі край, хтосьці адгукнуўся на дастаўку падарунка за гендэрную радыёгульню.
Але, натуральна, не толькі пра прэзенты пішуць нашы сябры. Вось, напрыклад, ліст Міхаіла Кобрына з Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш даўні сябра напісаў, што жадае, каб у "Рэдакцыйнай пошце” аднавілася гістарычная міні-рубрыка. Ідучы насустрач просьбе нашага пастаяннага слухача, я раз-пораз буду ставіць пэўныя матэрыялы на гэтую тэму. Верагодна, гістарычны раздзел загучыць са снежня, пасля правядзення шэрагу конкурсаў, у першую чаргу – цыкла пра Гданьск.
Дарэчы, гэтыя тэсты ў значнай ступені тычацца даўніны. І любы жадаючы можа паўдзельнічаць у такім конкурсе. Калі ласка, запішыце чацвёрты гданьскі тэст:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад на Матлаве штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Ліст на конкурс неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка. Узнагарода высылаецца адразу ж пасля атрымання правільных адказаў.
Вяртаюся да прапаноў Міхаіла Кобрына. У сваім нядаўнім лісце ён паўтарыў тэмы гістарычных перадач: жнівеньская бітва на Вісле ў 1920 годзе, парады Перамогі ў Берліне і Лондане ў 1945 годзе. 16 чэрвеня ў "Рэдакцыйнай дыскусіі” Наталля Грышкевіч ўжо рэагавала на падобную просьбу слухача, якая была выказана ў адным з ранейшых лістоў. Мая калега не выключыла, што адказы на пытанні Міхаіла Кобрына прагучаць у гістарычнай рубрыцы. Магчыма, такая перадача ўжо выйшла ў эфір. 
Святлана і Міхаіл Шавелі з Менска прыслалі цікавыя меркаванні наконт гендэрных парытэтаў у палітыцы. Гэтыя выказванні прагучаць у праграме "Рэдакцыйная дыскусія”.  
Нагадваю, што ў нашым эфіры ідзе абмеркаванне праблемы гендэрных парытэтаў у палітыцы. Зараз у Польшчы гэтая тэма актыўна дыскутуецца.
А што вы, дарагія слухачы, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы й мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Калі ласка, прысылайце свае адказы на дыскусію да 30 верасня.
Да гэтай жа даты працягнуты прыём прац на іншы гендэрны конкурс. Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за два прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць тры старонкі А4. Вельмі прашу вас запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Хачу падкрэсліць, што барацьба за ўзнагароды надзвычай вострая, таму нават адзін дзень затрымкі мае значэнне. Маю на ўвазе тое, што калі ваш конкурсны ліст прыйдзе 1 кастрычніка, то ён ўжо не будзе ўлічаны пры падвядзенні вынікаў.
Тымчасам пераможцаў нашых гендэрных гульняў чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон, радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты, дыскі з польскімі фільмамі і музыкай, слоўнікі і падручнікі, прыдатныя для вывучэння польскай мовы.
Дарэчы, прашу ўдзельнікаў, якія прэтэндуюць на гран-пры (паездку ў Польшчу), тэрмінова паведаміць свае тэлефоны. Гэта неабходна для аператыўнага кантакту дзеля арганізацыі выезду за мяжу.
Па традыцыі звяртаюся да ўмоў прыёму нашай станцыі.
Сяргей Балбасаў з Гомельшчыны склаў рапарт аб чутнасці перадачы 25 жніўня. З 13.30 да 14.30 UTC наш слухач праслухаў трансляцыю на 15480 кілагерцах. Радыёаматар апісаў варункі прыёму на бланку рапарта ў раздзеле "Заўвагі, парады, рэкамендацыі”. Параметры чутнасці выглядаюць вось так: моц прынятага сігнала была высокай, перашкоды ад іншых станцый не заўважаліся, адсутнічаў атмасферны шум, заміранні не назіраліся. "Прыём выдатны,” – канстатаваў вядомы беларускі DX-іст. Натуральна, што паводле SINPO Сяргей Балбасаў паставіў пяць "пяцёрак”.
15480 кілагерц цудоўна ідуць і ў магіляўчанкі Яўгеніі Цюркінай. Пра гэта сведчаць выдатныя адзнакі за чутнасць 5 і 7 верасня. У спадарыні Цюркінай таксама назіраўся якасны прыём частаты 11760 кГц 4 верасня а 16.30 UTC.
Крыху горшая чутнасць на гэтай частаце ў лідчаніна Аляксандра Ендзы. 9 жніўня, 2 і 3 верасня яна выглядала паводле SINPO аднолькава: 55444. 6 жніўня, 1 і 6 верасня прыём быў амаль ідэальны: 55545.  
Даволі якасна чуецца ў Лідзе і рэтрансляцыя на 1386 кілагерцах а 16.00 UTC.
1 жніўня кобрынец Сяргей Магонаў прымаў наш выпуск на 11760 кГц. Вынік – усе "чацвёркі”.  
Валяр’ян Здановіч з Горадні скардзіцца на кепскі прыём на многіх хвалях. На яго думку, 1386 кілагерц ідзе горш, чым ранейшая частата 1557.
Нулявы эфект з гэтай сярэдняй хваляй у віцяблян Андрэя Гуркоўскага і Аляксандра Мазго.  
Пры нагодзе інфармую, што за апошні час я выслаў QSL-карткі Аляксандру Мазго і Андрэю Гуркоўскаму з Віцебска, Сяргею Магонаву з Кобрына Берасцейскай вобласці, Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Сяргею Балбасаву з Гомельшчыны.  
Шаноўныя слухачы! Я чакаю адказаў на гданьскую віктарыну ды гендэрныя конкурсы па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь. Сюды, калі ласка, высылайце свае допісы на іншыя тэмы, а таксама рапарты пра чутнасць перадач і заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (18.09.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 844 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.