Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 25.04.2024, 11:32

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Выдатнага часу сутак, шаноўныя сябры!
Нашы слухачы працягваюць цікавяцца радыёгульнямі.
Віцяблянка Марыя Палынская напісала пра з’явы дыскрымінацыі па полавай прыкмеце. Уладзімір Шавель з Менска прыслаў адказы на гданьскую віктарыну. Ён жа падрыхтаваў матэрыялы на два апошнія гендэрныя конкурсы. У прыватнасці, Уладзімір Шавель прыслаў раздрукоўкі пра полавую дыскрымінацыю. У сувязі з гэтым хачу падкрэсліць: матэрыялы, узятыя з Інтэрнета, ці выразкі з прэсы не могуць быць залічаны як праца ўдзельніка творчага конкурсу.
Напамінаю, што адна з радыёгульняў тычыцца пытання гендэрных парытэтаў у палітыцы.
А што вы, паважаныя сябры, думаеце на гэты конт? Як вы лічыце, ці варта пераходзіць да парытэтаў у палітыцы? Ці трэба іх замацоўваць на ўзроўні закону? Якія плюсы і мінусы можа мець такое рашэнне? Ці магчымая альтэрнатыва парытэтам у палітыцы?
Пры напісанні працы вам могуць дапамагчы журналісцкія матэрыялы ў эфіры нашага радыё, а таксама публікацыі на адмысловых web-старонках www.gender.do.am і www.schoolgender.do.am.
Калі ласка, прысылайце свае адказы да 30 верасня.
Да гэтай жа даты працягнуты прыём прац на іншы гендэрны конкурс. Каб паўдзельнічаць у ім, трэба прывесці не менш за 2 прыклады дыскрымінацыі па полавай прыкмеце ў сучаснай Беларусі. Неабходна грунтоўна апісаць гэтыя выпадкі, даказаўшы несправядлівы характар адносін да жанчын ці мужчын. Памер гендэрнай працы не павінен перавышаць 3 старонкі А4. Вельмі прашу вас запісваць ці друкаваць тэкст на адным баку аркуша.
Хачу падкрэсліць, што барацьба за ўзнагароды надзвычай вострая, таму нават адзін дзень затрымкі мае значэнне. Гаворка ідзе пра тое, што калі ваш конкурсны ліст прыйдзе 1 кастрычніка, то ён ўжо не будзе ўлічаны пры падвядзенні вынікаў.
Тымчасам пераможцаў нашых гендэрных гульняў чакаюць разнастайныя прэзенты. Сярод іх будуць мабільны тэлефон, радыёпрыёмнік з лічбавым наборам частаты, дыскі з польскімі фільмамі і музыкай, слоўнікі і падручнікі, прыдатныя для вывучэння польскай мовы.
Дарэчы, прашу ўдзельнікаў, якія прэтэндуюць на гран-пры (паездку ў Польшчу), тэрмінова паведаміць свае тэлефоны. Гэта неабходна для аператыўнага кантакту дзеля арганізацыі выезду за мяжу.
Апроч Уладзіміра Шавеля, на віктарыну пра Гданьск адгукнуліся Міхаіл Кобрын з Баранавіцкага раёна Берасцейскай  вобласці, Алег Панько з Берасця, Аляксандр Мазго, Яніна Дзямешчанка і Марыя Палынская з Віцебска, Аляксандр Паўлоўскі з Баранавіч Берасцейскай вобласці.
Дарэчы, наш цяперашні тэст выглядае так:
1. У Гданьску штогод ладзіцца некалькі дзесяткаў маштабных міжнародных гандлёвых мерапрыемстваў. У прыватнасці, кожнае лета на працягу сямі з паловай стагоддзяў праводзіцца кірмаш…
a …святога Дамініка. b …бурштыну AMBERMART.
2. Вядомы філосаф нямецкага паходжання Артур Шапенгаўэр нарадзіўся ў Данцыгу…
a …20 верасня 1860 года. b …22 лютага 1788 года.
3. Тэмпературная шкала ўраджэнца Гданьска шырока выкарыстоўваецца ў побытавых мэтах на Ямайцы, у ЗША і Белізе. Будучы навуковец з’явіўся на свет у XVII стагоддзі ды меў імя і прозвішча…
a …Габрыэль Фарэнгейт. b …Ян Гевелій.
4. У апошняе дзесяцігоддзе горад на Матлаве штогод наведваюць 300 – 400 тысяч польскіх і замежных турыстаў. Многія з іх прыязджаюць, каб пабачыць аб’ект, які лічыцца  месцам, дзе пачалася Другая сусветная вайна. Гаворка ідзе…
a …пра крэпасьць Віслаўсьце. b …пра Вестэрплятэ.
5. У Гданьску і на акаляючых тэрыторыях знаходзіцца адзін з найважнейшых ва Усходняй Еўропе цэнтраў здабычы і перапрацоўкі вуглевадародаў. Гэтая фірма прадае нафтапрадукты ў многіх рэгіёнах Польшчы і за мяжой. Яна называецца…
a …Гданьская энергетычная кампанія "Energa”. b …група "LOTOS”.
Ліст на конкурс неабходна прысылаць не пазней за 10 кастрычніка. Узнагарода высылаецца адразу ж пасля атрымання правільных адказаў.
На гэтым тыдні прызы адпраўлены Аляксандру Мазго з Віцебска, Міхаілу Кобрыну з Берасцейшчыны, Уладзіміру Шавелю з Менска, Алегу Панько з Берасця.
Віцяблянкі Яніна Дзямешчанка і Марыя Палынская, а таксама жыхар Берасцейшчыны Аляксандр Паўлоўскі памыліліся ў адным з пяці пунктаў тэсту. Можна яшчэ раз паспрабаваць адказаць на конкурс. Часу хапае.
Працягваю нашу перадачу "Парай слоў для DX-ісістаў”. Сёння гэтая рубрыка з’яўляецца адказам на тэлефонныя запыты Івана Раткевіча з Горадні, Аляксандра Мазго з Віцебска і Сяргея Балбасава з Гомельшчыны. Нашы прыхільнікі пыталіся, чаму з доўгіх хваляў знікла І праграма Польскага радыё. Працяглае маўчанне на частаце 225 кілагерц выклікана прафілактыкай у радыётрансляцыйным цэнтры ля горада Солец-Куяўскі. У сувязі з гэтым з 6 гадзін 10 хвілін UTC 13 верасня да 18.00 UTC 26 верасня вяшчанне на 225 кГц спынена.
Праз тыдзень я распавяду вам, шаноўнае спадарства, пра вяшчанне Польскага радыё на доўгіх хвалях.
А зараз адна заўвага пра чутнасць нашай станцыі.
Валяр’ян Здановіч з Горадні скардзіцца на кепскі прыём на многіх хвалях. На яго думку, 1386 кілагерц ідзе горш, чым ранейшая частата 1557.
Я шчыра ўдзячны за ўсе допісы, што прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку цягам мінаючага тыдня.
Дарагія радыёслухачы! Я чакаю новых лістоў па адрасу: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (25.09.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 775 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.