“Рэдакцыйная пошта” - Прэса аб праграме - Прэса аб праграме - Гендэрная бібліятэчка - Крок да роўнасці | Krok ku równości | Шаг к равенству

Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 03.12.2016, 05:20

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 55

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

“Рэдакцыйная пошта”
 
 
 
Добры дзень, шматпаважаныя слухачы!
Напярэдадні Новага года нашы кантакты вельмі актыўныя: вы часта прысылаеце свае допісы, а я – у сваю чаргу – штодня рассылаю разнастайныя матэрыялы.
Ужо адпраўлены прызы за ўдзел у апошнім гданьскім конкурсе. Напрыклад, 21 снежня высланы аднатыпныя падарункі Андрэю Гуркоўскаму з Віцебска, Уладзіміру Шавелю з Менска і Сяргею Магонаву з Кобрына Берасцейскай вобласці.
Дарэчы,  два апошнія слухачы перамаглі ў серыі гендэрных конкурсаў і сталі атрымальнікамі гран-пры – паездкі на поўнач Польшчы. Я спадзяюся, што Уладзімір Шавель і Сяргей Магонаў напішуць водгукі пра свой візіт.
Ад сябе толькі скажу, што абодва нашы пераможцы пабывалі ў Гданьску, Сопаце, у Кашубскім краі і Варшаве. А Уладзімір Шавель таксама пабачыў летувіскую Клайпеду.
Іншыя ўдзельнікі двух апошніх гендэрных конкурсаў выйгралі рэчавыя ўзнагароды. Гэтыя прызы паступова рассылаюцца. Напрыклад, 21 снежня віцяблянцы Марыі Палынскай адпраўлены мабільны тэлефон.
У гэты ж дзень высланы апошнія паасобнікі штомесячніка "Czasopis”. Гэтае выданне беларусаў Беласточчыны падабаецца многім нашым слухачам. Яно выходзіць на польскай і  беларускай мовах, а таксама змяшчае тэксты на мясцовай гаворцы.
Калі вы хочаце атрымліваць "Czasopis”, то, прашу, напішыце пра гэта на віцебскую скрынку нашага радыё.
Дарэчы, я таксама чакаю пацверджанняў пра атрыманне падарункаў за гданьскую віктарыну і гендэрныя конкурсы.
Запрашаю нашых слухачоў, якія жадаюць удзельнічаць у чарговым конкурсе пра Кашубскі край, знаёміцца з матэрыяламі пра гэтую частку Польшчы, каб быць лепш падрыхтаванымі да віктарыны. Напрыклад, у Інтэрнеце можна паглядзець наступныя старонкі: www.kaszuby.org, www.radiokaszebe.pl, www.kaszuby.net, www.kaszubi.pl, www.kaszuby.info.pl, www.kaszubia.com, www.naszekaszuby.pl, www.wikipedia.org, www.kaszuby.pl, www.portalpomorza.pl. Гэта рэсурсы, якія дазволяць вам падрабязна азнаёміцца з гісторыяй, мовай, культурай, геаграфіяй рассялення кашубаў.
Нагадаю, што новы конкурс пра Кашубскі край адбудзецца ў студзені-лютым наступнага года. Ён будзе дастаткова складаным. Апроч таго, абвестка пра віктарыну будзе гучаць толькі пяць разоў цягам першага навагодняга месяца. 
У якасці ўзнагарод за правільныя адказы падрыхтаваныя розныя падарункі, у тым ліку навучальныя матэрыялы па польскай мове (падручнікі і слоўнікі).
З Барысава Менскай вобласці я даволі даўно атрымаў ліст Эдуарда Дзенісюка. Ён выказаўся наконт спартыўных матэрыялаў у нашым эфіры. Напомню, берасцеец Алег Панько калісьці прапаноўваў нам аднавіць рубрыку пра спорт. Эдуард Дзенісюк лічыць, што такая перадача павінна выходзіць раз на два тыдні і мець працягласць пяць хвілін. У праграме трэба распавядаць толькі пра польскі спорт – каманды, людзей, спаборніцтвы і гэтак далей.
На думку барысаўчаніна, у навінах спартыўныя весткі не мусяць перавышаць адну хвіліну. Калі ж будзе нешта важнае (чэмпіянат свету ці алімпіяда), то трэба адлюстроўваць гэтыя падзеі на працягу 2 – 3 мінут.
Эдуард Дзенісюк запытаўся, ці можна адпраўляць на віцебскую скрынку рапарты аб прыёме ПР для замежжа на польскай і ангельскай мовах. Калі ласка, высылайце. Але адносна няшмат цягам месяца, бо сродкаў на перасылку не надта многа.
Эдуард Дзенісюк таксама выказаўся наконт ідэі арганізацыі сеткі манітораў. Ён супраць такіх намераў.
На думку нашага вернага слухача, лепей арганізоўваць просценькія конкурсы рапартаў. Маўляў, не істотна колькі справаздач складзе радыёаматар і як ён гэтае зробіць, галоўнае – самі рапарты. У фінале будуць лёсавацца адзін – два прызы.
Хто што думае на гэты конт? Чакаю вашых меркаванняў на віцебскую скрынку. Яе адрас прагучыць крыху пазней.
Інфармую пра папярэднія вынікі нядаўняга конкурсу рапартаў. Умовы спаборніцтва выканалі наступныя слухачы: з Украіны – Канстанцін Праватораў (Запарожжа),  з Беларусі – Аляксандр Мазго (Віцебск), Сяргей Балбасаў (Старая Буда, Гомельшчына), Аляксандр Ендза (Ліда, Гарадзеншчына), Сяргей Магонаў (Кобрын, Берасцейшчына).
Зараз справаздачы  праходзяць дэталёвы аналіз. Праз тры тыдні, 15 студзеня, я абвяшчу канчатковыя і неаспрэчныя рэзультаты конкурсу рапартаў. 
Сардэчна дзякую ўсім тым, хто напісаў у нашу рэдакцыю!       
Дарагія сябры! З нецярпеннем чакаю вашых новых лістоў на наступны адрас Польскага радыё для замежжа: а/с 45, г. Віцебск, 210015, Беларусь.
Свае лісты вы можаце таксама накіроўваць непасрэдна ў рэдакцыю. Адрас гучыць так: Беларуская служба Польскага радыё для замежжа, P. О. Box 46, 00-977 Warszawa, Польшча.
Нашы палескія слухачы могуць адпраўляць свае пісьмы на адрас: абаненцкая скрынка 28/78, г. Вінніца, 21027, Украіна.
З намі таксама можна вельмі аператыўна кантактаваць па электроннай пошце. Рэдакцыйны e-mail гучыць так: by@polskieradio.pl.
Польскае радыё для замежжа пастаянна прысутнае ў Інтэрнеце. Таму, калі ласка, рэгулярна наведвайце наш рэдакцыйны сайт у Сеціве. Кожны дзень тут можна знайсці самую разнастайную тэкставую ды гукавую інфармацыю, а таксама фотаздымкі пра падзеі і факты ў Польшчы, Беларусі, Еўропе ды свеце. Адрас web-старонкі ў Інтэрнеце: www.radyjo.net.
Категория: Прэса аб праграме | Добавил: viator (25.12.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 3861 | Комментарии: 2 | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2016 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.