Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Суббота, 20.04.2024, 00:45

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Польскі досвед » Польскі досвед

У Польшчы з дэманстрацыі пачалася “Рэвалюцыя жанчын”
"Вясна абуджаецца, а мы разам з ёй, – кажа Магда Навацка, арганізатарка акцыі "Жанчыны на ровары”. – Трактары нас ужо не цікавяць. Мы хочам на двух колах прапагандаваць сваю жаночасць і здаровы лад жыцця, а пры нагодзе добра адпачыць”.
Вясенні роварны праезд адбыўся 7 сакавіка. Жанчыны праехалі на веласіпедах па Варшаве. Па дарозе затрымаліся ля помніка Агнешкі Асецкай, вядомай у Польшчы паэткі, аўтаркі тэкстаў песень.
Амаль адначасова пачалася мірная дэманстрацыя на карысць правоў чалавека. Тысячы полек, маладых і старых, тых, што працуюць, і тых, што не працуюць, выйшлі з нагоды 8 Сакавіка на ХІ варшаўскую дэманстрацыю "Manifa”, або "Вялікі марш салідарнасці жанчын”. Яе зладзілі прадстаўніцы арганізацыі "Пагадненне жанчын 8 сакавіка”.
Дэманстрацыя праходзіла пад лозунгам "Салідарныя ў крызісе, салідарныя ў барацьбе”. "Гэта не праўда, што эканамічны крызіс нас не закрануў, як кажуць палітыкі. Шмат жанчын вельмі балюча яго адчувае. У стогадовы юбілей свята жанчын 8 Сакавіка, якое нарадзілася з барацьбы за права на годную працу, мы вяртаемся да эканамічных праблем: нашых заробкаў, кар’ернага росту, групавых скарачэнняў”, – кажа арганізатарка Катажына Браткоўска.
У сталіцу на "Маніфу” прыехалі прадстаўніцы чатырох прафсаюзаў.
Блакітнымі сцягамі махалі медсёстры і акушэркі, якія дамагаюцца абяцаных павышэнняў заробкаў. Яны раздавалі белыя стужкі. Гэта – сімвал салідарнасці з медсёстрамі са шпіталя ў Лодзі, якія ў снежні арганізавалі страйк. Дырэкцыя звольніла іх і накіравала справу ў суд, а той прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў штраф да 4 тысяч злотых (да 1 тысячы €) кожнай.
На маніфестацыі можна было ўбачыць сцягі прафсаюзу настаўнікаў, які змагаецца за роўны адукацыйны статус для дзяцей. Умовай гэтага з’яўляецца агульны доступ да садкоў і ясляў, бо кожнае другое дзіця ў Польшчы не ходзіць у дашкольную дзіцячую ўстанову. Таксама выказвалася пажаданне, каб міністэрства нацыянальнай адукацыі перагледзела змест школьных падручнікаў, бо там па-ранейшаму паказваюць ролю жанчыны стэрэатыпна, як асобу, што адно толькі развешвае фіранкі.
Найбольш шуму рабілі маладыя дзяўчыны ў касках з ініцыятывы "Дзяўчаты ў політэхнічныя ВНУ!” Яны заклікалі дзяўчат больш актыўна асвойваць "мужчынскія прафесіі”.
Працаўніцы з гіпермаркета "Tesco” выступілі са сваімі крыўдамі. "Хопіць здзеку, – казала прадстаўніца "Tesco”. – Колькасць персаналу ў крамах гэтай сеткі кіраўніцтва штогод скарачае, яна ўжо ў тры разы меншая, чым два гады таму. І жанчыны, якія працуюць, напрыклад, на касе, маюць усё большую і большую нагрузку. Кіраўніцтва робіць з нас нявольніц, якія працуюць уначы, калі святла для эканоміі ў гандлёвым зале запальваюць менш, а ацяпленне таксама змяншаюць. Па 12 гадзін без аніякіх прэміяў”. Па дапамогу звяртаюцца таксама жанчыны, якія працуюць у сетцы "Biedronka” і "Carrefour”.
Ганаровы госць маніфестацыі – былая першая ледзі Іаланта Кваснеўска – працытавала словы Хілары Клінтан: "Няма правоў чалавека без правоў жанчын, няма правоў жанчын без правоў чалавека”. Дэманстрацыя ўпісваецца ў новы фестываль "Рэвалюцыя жанчын”, які будзе доўжыцца да 21 сакавіка. У яго праграме – дыскусіі, фартэпіянны канцэрт, спаборніцтвы па футболе.
Прыхільнікі і прыхільніцы больш спакойных мерапрыемстваў дачакаліся панядзелку. У Дзень жанчын можна было, напрыклад, прайсціся з экскурсіяй па слядах варшаўскіх русалак. У цэнтры польскай сталіцы іх больш за 40. Як падкрэсліваюць арганізатары, гэта добрая нагода, каб расказаць пра спосаб адлюстравання жанчын у архітэктуры і пра месцы, звязаныя з вядомымі варшавянкамі.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radyjo.net і www.interia.pl
Категория: Польскі досвед | Добавил: viator (10.03.2010) | Автор: Юрый Сцяпанаў
Просмотров: 900 | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.