Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Пятница, 29.03.2024, 17:19

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Польскі досвед [48]
Прэса аб праграме [78]
Антыдыскрымінацыйныя акцыі [8]
Артыкулы [0]
Гендер [25]
Каментары [9]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы

Всего материалов в каталоге: 167
Показано материалов: 41-50
Страницы: « 1 2 3 4 5 6 7 ... 16 17 »

 
 
 
Сардэчна вітаю вас, шаноўныя слухачы!
На працягу тыдня, што мінуў з апошняй "Рэдакцыйнай пошты”, на абаненцкую скрынку прыйшло каля дзесятка лістоў.
Сярод іх апынуўся допіс, які быў дастаўлены ў Віцебск яшчэ ў траўні. Яго выслаў Віталь Якаўлеў з Петрыкава, што ў Гомельскай вобласці. Аднак пісьмо трапіла па іншаму адрасу, бо нумар абаненцкай скрынкі быў памылковы. Я зусім выпадкова заўважыў ліст у суседняй паштовай ячэйцы.
У сувязі з гэтым нагадваю, што Польскае радыё для замежжа мае ў Беларусі наступныя каардынаты: а/с 45, г. Віцебск, 210015.
Прэса аб праграме | Просмотров: 634 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 26.06.2010 | Комментарии (0)

Маршал сейма Браніслаў Камароўскі, які зараз выконвае абавязкі прэзідэнта краіны, падпісаў папраўкі ў Закон "Аб супрацьдзеянні гвалту ў сям’і”. У выніку забараняюцца цялесныя пакаранні дзяцей, узмацняецца юрыдычная і медыцынская абарона ахвяр насілля і асаблівы націск кладзецца на прафілактыку.
Кіраўнік ніжняй палаты парламента спадзяецца, што новае рашэнне паспрыяе барацьбе з негатыўнымі з’явамі ў польскім грамадстве. Браніслаў Камароўскі перакананы, што праблема хатняга гвалту тычыцца 80% жанчын.
Польскі досвед | Просмотров: 840 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 19.06.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх сяброў Польскага радыё для замежжа!
Цягам чэрвеня на віцебскую скрынку прыйшлі лісты ад многіх слухачоў з самых розных рэгіёнаў Беларусі. У прыватнасці, толькі ў апошнія панядзелак і аўторак я пабачыў допісы ад Ганны Купцэвіч з Карэліч у Гарадзенскай вобласці, Сяргея Магонава з Кобрына, што на Берасцейшчыне, Эдуарда Дзенісюка з Барысава Менскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіцкага раёна Берасцейшчыны, Алега Панько з Берасця.
У карэспандэнцыі шмат месца было прысвечана конкурсам. І не дзіва! 13 чэрвеня завяршаліся ажно дзве віктарыны. На іх прыйшло многа адказаў, праўда, не ўсе верныя…
Відавочна, другі гданьскі конкурс аказаўся не вельмі лёгкім.
Прэса аб праграме | Просмотров: 701 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 19.06.2010 | Комментарии (0)

Як паведаміла Польскае радыё для замежжа, 8 чэрвеня ў Польшчы ўступіў у дзеянне закон, якія прадугледжвае суровыя пакаранні за педафілію ды інцэст (кровазмяшэнне).
Паводле новаўвядзенняў у заканадаўства, прымусовыя палавыя кантакты з асобай, якая не дасягнула пятнаццаці гадоў, лічацца злачынствам. За гэта пагражае пакаранне ад 3 да 15 гадоў вязніцы.
Таксама забараняецца здымаць на камеру сексуальныя акты і размяшчаць іх у Інтэрнеце. За гэта пагражае ад 3 месяцаў да 5 гадоў пазбаўлення волі.
За педафілію ці кровазмяшэнне злачынец аўтаматычна трапіць ва ўстанову зачыненага тыпу на абавязковае фармакалагічнае лячэнне. Суд мае права накіраваць гвалтаўніка на прымусовую тэрапію адразу ж пасля яго выхаду на волю. Калі злачынца будзе ўхіляцца ад лячэння, то яго вернуць за краты.
Польскі досвед | Просмотров: 1151 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 14.06.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добрага часу сутак для ўсіх нашых прыхільнікаў!
І адразу ж на пачатку сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошніх дзён. Яна прыйшла ад Яўгеніі Цюркінай з Магілёва, Сяргея Балбасава з Гомельшчыны, Васіля Завадскага з Меншчыны, Мікалая Волчыка з Берасцейшчыны, Андрэя Гуркоўскага з Віцебска, Дануты Крупіцы з Гарадзеншчыны.
У лістах ад слухачоў былі водгукі на нашы перадачы, рапарты аб чутнасці, заяўкі ў "Канцэрт віншаванняў”, адказы на шматлікія радыйныя конкурсы.
Дарэчы, апошніх яшчэ будзе багата. Да канца летняга вяшчальнага сезону правядзем некалькі разнастайных радыёгульняў.
Прэса аб праграме | Просмотров: 675 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 12.06.2010 | Комментарии (0)

Злачыннасць сярод непаўналетніх – гэта праблема, з якой змагаюцца многія краіны. Паводле дадзеных паліцыі, у Польшчы непаўналетнія складаюць каля 10% усіх правапарушальнікаў.
У перадачы Польскага радыё для замежжа на прыкладзе дзейнасці прытулку і папраўчай установы для 40 дзяўчат у варшаўскім мікрараёне Фаляніца (на паўднёва-ўсходнім ускрайку горада) гаворыцца аб праблемах непаўналетніх, калі яны трапляюць у выпраўленчую калонію пасля судовага прысуду. Дырэктар цэнтра Рамуальд Садоўскі і яго супрацоўніцы распавядаюць аб сваіх 13 – 18-гадовых падапечных, пра метады працы асяродка.
Польскі досвед | Просмотров: 947 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 07.06.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Вітаю ўсіх нашых слухачоў!
І адразу ж сардэчна дзякую за карэспандэнцыю, якая дастаўлена на працягу апошняга часу. Па-ранейшаму сярод лістоў шмат допісаў на конкурсы. Напрыклад, водгукі на віктарыны і абмеркаванне прыслалі Яніна Дзямешчанка з Віцебска, Альдона Родзевіч з Гарадзеншчыны, Яўгенія Цюркіна з Магілёва, Мікалай Волчык з Берасцейшчыны. 
Сапраўды, зараз у нас вельмі многа радыёгульняў. І грэх не паспрабаваць выйграць разнастайныя ўзнагароды, у тым ліку бясплатную паездку ў Польшчу.  Для тых, хто яшчэ не ведае, як гэтае зрабіць, я агучу ўмовы конкурсаў.  Пачну з гендэрных.
Цыкл гэтых радыёгульняў будзе ўключаць віктарыну, конкурс і дыскусійнае абмеркаванне.
Прэса аб праграме | Просмотров: 566 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 05.06.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добрага часу сутак, паважаныя слухачы!
Адразу пераходжу да вашай пошты. Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці падзякаваў Польскаму радыё за атрыманне прыза. Ён выйграў яго ў конкурсе ведаў пра Гданьск. У якасці ўзнагароды наш сябра атрымаў майку з выявай герба горада. "Гэтая рэч мне вельмі спадабалася,” – піша наш прыхільнік.
Спадар Дзенісюк лічыць, што ў іншых віктарынах у якасці прызоў можна выкарыстоўваць дыскі з разнастайнай польскай музыкай ці фільмамі, фотаальбомы пра Польшчу, цікавыя польскамоўныя кнігі.
Я шчыра дзякую нашаму слухачу за падказкі. Яны абавязкова будуць улічаны пры арганізацыі цяперашніх і будучых конкурсаў.
Прэса аб праграме | Просмотров: 649 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 29.05.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Сардэчныя прывітанні ўсім прыхільнікам Польскага радыё для замежжа!
Шчыра дзякую за пошту, якая прыйшла цягам двух травеньскіх тыдняў.
Як я і абяцаў тыдзень назад, сёння інфармую пра вынікі першага конкурсу пра Гданьск. Віктарына выклікала вялікае зацікаўленне. Прыйшло шмат прац. Аднак больш за палову з іх былі няправільнымі. Тым не менш у лік пераможцаў трапілі 9 чалавек. Гэта:
Алег Панько, Берасце,
Мікалай Волчык, Пружанскі раён, Берасцейская вобласць,
Яніна Дзямешчанка, Віцебск,
Ніна Каўпак, Віцебск, 
Уладзімір Шавель, Менск,
Святлана Шавель, Менск,
Міхаіл Шавель, Менск,
Эдуард Дзенісюк, Барысаў, Менская вобласць.
Віктар Васілевіч, Салігорск, Менская вобласць.
Усім пераможцам высланы падарункі.
Прэса аб праграме | Просмотров: 683 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 22.05.2010 | Комментарии (0)

Вялікай праблемай у Польшчы з’яўляецца недахоп дзіцячых садкоў. Сёлета больш за 440 тысяч дзяцей ва ўзросце ад трох да пяці гадоў не змогуць наведваць дашкольныя ўстановы. "Праз пяць год месца хопіць амаль усім,” – абяцае ўрад.
Зараз у краіне налічваецца больш за адзін мільён малых ва ўзросце ад 3 да 5 гадоў. Аднак не ўсе бацькі змогуць цешыцца месцам для свайго дзіцяці ў садку. Польшча займае ў Еўропе адну з апошніх пазіцый па забяспечанасці дашкольнымі ўстановамі. З кожным годам сітуацыя паляпшаецца, але да сярэднееўрапейскага ўзроўню палякам яшчэ далёка. У Еўропе сярэдні паказчык наведвання дзецьмі садкоў складае каля 90%, а ў Польшчы – 60%.
Польскі досвед | Просмотров: 888 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 17.05.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.