Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Понедельник, 06.05.2024, 19:15

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Май » 18 » Афганскага студэнта пакараюць смерцю за запампаваны файл?
Афганскага студэнта пакараюць смерцю за запампаваны файл?
19:48
23-гадовы Саед Первез Камбакш, які навучаецца ва універсітэце Балха (горада ў аднайменнай правінцыі на поўначы Афганістана) і працуе ў адной з мясцовых газет, запампаваў матэрыял, дзе крытыкаваліся звычаі некаторых мусульманскіх краін, а менавіта – жорсткае абыходжанне з жанчынамі. Сваёй знаходкай Камбакш падзяліўся з іншымі студэнтамі і выкладчыкамі ВНУ. Маладога чалавека арыштавалі і абвінавацілі ў тым, што цікаўны студэнт не толькі запампаваў злапомны файл, але і пачаў яго распаўсюджваць.
Афганскія ўлады вінавацяць яго ў блюзнерстве. Па меркаванні ісламскіх фундаменталістаў, падобнае абыходжанне з жанчынамі абапіраецца на Каран.
Шарыяцкі суд (рэлігійны орган, які карае за парушэнне законаў ісламу) вырашыў пазбавіць Саеда жыцця. ,Яго справа нават не разглядалася ў грамадзянскім працэсе. Афганскі сенат пакінуў абвінаваўчы прысуд у сіле, нягледзячы на пратэст ААН, праваабарончых арганізацый і заходніх дыпламатаў. Перагледзець рашэнне суда зараз можа толькі прэзідэнт Афганістана.
Улады ўжо папярэдзілі мясцовых журналістаў, што яны таксама будуць арыштаваныя, калі адважацца публічна бараніць свайго таварыша. Тым не менш, пратэст нарадзіўся за межамі краіны. Заходнія журналісты збіраюць подпісы ў абарону студэнта.  Газета “The Independent” арганізавала кампанію ў падтрымку Камбакша, заклікаючы чытачоў звяртацца ў міністэрства замежных спраў Вялікабрытаніі і патрабаваць у яго цвёрдых перамоў з урадам Афганістана.
Але нават калі студэнт будзе вызвалены, яму будзе цяжка жыць далей у сваёй краіне і пазбегчы пакарання з боку ісламскіх фундаменталістаў.
 
Наталля Шніпава па матэрыялах www.securitylab.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 795 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Май 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.