Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Вторник, 19.03.2024, 06:38

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Гендэрная бібліятэчка | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Катэгорыі каталога
Прэса аб праграме [78]

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » Артыкулы » Прэса аб праграме » Прэса аб праграме

В категории материалов: 78
Показано материалов: 1-10
Страницы: 1 2 3 ... 7 8 »

Сортировать по: Дате · Названию · Рейтингу · Комментариям · Просмотрам
 
 
 
Шчыра вітаю ўсіх слухачоў нашага радыё!
Сёння я буду шмат гаварыць пра конкурс рапартаў, які завяршыўся ў леташнім снежні. Апроч таго, паўтару ўмовы чарговага кашубскага конкурсу. А найперш хачу падзякаваць за лісты, якія прыйшлі з пачатку года на віцебскую скрынку.
У прыватнасці, атрымана пошта ад Леанарда Аукштэля з Пінска Берасцейскай вобласці, Алеся Шустоўскага з Барысава Менскай вобласці, Дануты Крупіцы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Міхаіла Кобрына з Баранавіч Берасцейскай вобласці, Бярнарда Пакульніцкага з Гарадзеі Менскай вобласці, Аляксандра Ендзы з Ліды Гарадзенскай вобласці, Віктара Кавалёва з Магілёва і Міхаіла Маліноўскага з Баранавіч Берасцейскай вобласці.
Прэса аб праграме | Просмотров: 894 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 15.01.2011 | Комментарии (0)

 
 
 
Як добра ведаюць нашы пастаянныя слухачы, цягам мінаючага года ў нашым эфіры праходзілі шматлікія гендэрныя конкурсы. Яны ладзіліся ў рамках міжнароднага праекта "Крок да роўнасці: гендэрная асвета як важны элемент у працэсе стварэння грамадзянскай супольнасці ў Беларусі”, спонсарам якой з’яўляецца праграма праграма "Polska Pomoc” МЗС Польшчы.
Удзельнікі серыі конкурсаў маглі змагацца за галоўную ўзнагароду – паездку ў Польшчу. Гран-пры атрымалі Сяргей Магонаў з Кобрына ды Міхаіл Шавель з Менска. І вось на днях нашы слухачы, вяртаючыся з Гданьска разам з каардынатарам праекта і арганізатарам конкурсаў Юрыем Сцяпанавым, завіталі на радыё. Тут адбылася дыскусія пра гендэрныя парытэты ў палітыцы.
Матэрыял падрыхтавала Наталля Грышкевіч.
 
 

Слухайце аўдыёфайл - 6,1 MB
Прэса аб праграме | Просмотров: 749 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 27.12.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Добры дзень, шматпаважаныя слухачы!
Напярэдадні Новага года нашы кантакты вельмі актыўныя: вы часта прысылаеце свае допісы, а я – у сваю чаргу – штодня рассылаю разнастайныя матэрыялы.
Ужо адпраўлены прызы за ўдзел у апошнім гданьскім конкурсе. Напрыклад, 21 снежня высланы аднатыпныя падарункі Андрэю Гуркоўскаму з Віцебска, Уладзіміру Шавелю з Менска і Сяргею Магонаву з Кобрына Берасцейскай вобласці.
Дарэчы,  два апошнія слухачы перамаглі ў серыі гендэрных конкурсаў і сталі атрымальнікамі гран-пры – паездкі на поўнач Польшчы. Я спадзяюся, што Уладзімір Шавель і Сяргей Магонаў напішуць водгукі пра свой візіт.
Прэса аб праграме | Просмотров: 4518 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 25.12.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Як добра ведаюць нашыя пастаянныя слухачы, на працягу мінаючага года ў эфіры Беларускай службы Польскага радыё для замежжа праходзілі шматлікія конкурсы. Іх фундавалі органы дзяржаўнага кіравання Польшчы (у тым ліку праграма "Polska Pomoc”). Былі, між іншым, віктарына пра Кашубскі край, тэставанні пра Гданьск, конкурсы на гендэрныя тэмы.
Удзельнікі апошніх радыёспаборніцтваў маглі змагацца за галоўную ўзнагароду – паездку ў Польшчу. Гран-пры атрымалі Сяргей Магонаў з Кобрына ды Міхаіл Шавель з Менска. І вось на днях нашы слухачы, вяртаючыся з Гданьска разам з арганізатарам конкурсаў і паездкі Юрасём Сцяпанавым, завіталі на радыё.
Матэрыял зрабіла Наталля Грышкевіч.
 
 

Слухайце аўдыёфайл - 7,0 MB
Прэса аб праграме | Просмотров: 772 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.12.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Вітаю вас, паважаныя радыёслухачы!
Як звычайна, на пачатку перадаю словы сардэчнай удзячнасці за шматлікія лісты і паштоўкі, якія цягам апошніх дзён прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку.
Апроч гэтай пошты, у мяне ёсць яшчэ нямала ранейшых допісаў. Сёння я разгледжу і нядаўнюю, і больш старую карэспандэнцыю. Але гэта будуць не ўсе лісты. Частка з допісаў прагучыць у "Рэдакцыйнай дыскусіі” ў наступным годзе.
Пераходжу да пошты.
У сваім лісце Міхаіл Кобрын, жыхар Баранавіч Берасцейскай вобласці, падзякаваў за два нумары штомесячніка "Czasopis”. Гэтае выданне беларусаў Беласточчыны я адпраўляў некаторым нашым слухачам.
Прэса аб праграме | Просмотров: 823 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 18.12.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, шаноўныя радыёслухачы!
Выказваю сардэчную падзяку за шматлікія лісты, якія апошнім часам дастаўлены на абаненцкую скрынку ў Віцебску. Я таксама ўдзячны за званкі ды электронныя допісы.
Нейкі час таму прыйшлі лісты ад барысаўчаніна Эдуарда Дзенісюка. Яны тычыцца розных тэм, звязаных з Польскім радыё для замежжа.
Адна з іх – наша Інтэрнет-старонка. У слухача ёсць некалькі заўваг наконт сайта. Сёньня я адкажу на адно пытанне пра web-старонку. Рэагаванне на іншыя запыты нашага прыхільніка вы пачуеце 4 снежня.
Прэса аб праграме | Просмотров: 777 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 20.11.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Вітаю вас, шаноўныя прыхільнікі польскага замежнага вяшчання!
Я шчыра ўдзячны за допісы, якія на працягу тыдня дастаўлены на віцебскую абаненцкую скрынку. 
За першыя 20 дзён месяца разнастайную карэспандэнцыю прыслалі: Уладзімір Шавель (Менск), Міхась Маліноўскі (Баранавічы Берасцейскай вобласці), Марыя Палынская (Віцебск), Алесь Шустоўскі (Барысаў Менскай вобласці), Яніна Дзямешчанка (Віцебск), Віктар Васілевіч (Салігорск Менскай вобласці), Альдона Родзевіч (Шчучынскі раён Гарадзеншчыны), Міхаіл Кобрын (Баранавічы Берасцейскай вобласці), Эдуард Дзенісюк (Барысаў Менскай вобласці), Сяргей Балбасаў (Буда-Кашалёўскі раён Гомельшчыны), Яўгенія Цюркіна (Магілёў), Іван Раткевіч (Горадня), Міхаіл Шавель (Менск), Мікалай Волчык (Пружанскі раён Берасцейская вобласць).
Прэса аб праграме | Просмотров: 758 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 23.10.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, шаноўныя сябры!
Шчыра вітаю ўсіх нашых прыхільнікаў!
Пошта цешыць вялікай колькасцю карэспандэнцыі ад вас. Струмень допісаў рэзка вырас у апошнія дні. Сярод лістоў дамінавалі адказы на конкурсы. Яно й не дзіва! На гэтым тыдні завяршыліся гендэрныя конкурсы. А напрыканцы радыёгульняў слухачы заўсёды актывізуюцца.  
Свае працы на розныя гендэрныя конкурсы прыслалі: гарадзенец Валяр’ян Здановіч, Віктар Васілевіч з Салігорска Менскай вобласці, берасцеец Алег Панько, Аляксандр Ганчароў з Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці, Святлана Шавель ды Міхаіл Шавель з беларускай сталіцы, Эдуард Дзенісюк з Барысава Менскай вобласці.
Прэса аб праграме | Просмотров: 792 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 02.10.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Выдатнага часу сутак, шаноўныя сябры!
Нашы слухачы працягваюць цікавяцца радыёгульнямі.
Віцяблянка Марыя Палынская напісала пра з’явы дыскрымінацыі па полавай прыкмеце. Уладзімір Шавель з Менска прыслаў адказы на гданьскую віктарыну. Ён жа падрыхтаваў матэрыялы на два апошнія гендэрныя конкурсы. У прыватнасці, Уладзімір Шавель прыслаў раздрукоўкі пра полавую дыскрымінацыю. У сувязі з гэтым хачу падкрэсліць: матэрыялы, узятыя з Інтэрнета, ці выразкі з прэсы не могуць быць залічаны як праца ўдзельніка творчага конкурсу.
Напамінаю, што адна з радыёгульняў тычыцца пытання гендэрных парытэтаў у палітыцы.
Прэса аб праграме | Просмотров: 769 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 25.09.2010 | Комментарии (0)

 
 
 
Шчыра вітаю, паважаныя радыёслухачы!
Я сардэчна дзякую за ўсе лісты, якія ў апошнія дні прыйшлі на віцебскую абаненцкую скрынку. Агульная рыса ўсіх гэтых допісаў у тым, што нашы прыхільнікі выказваюць падзяку за атрыманне ўзнагародаў: нехта выйграў чарговы гданьскі конкурс, камусьці прыйшоў доўгачаканы прыз за ўдзел у віктарыне пра Кашубскі край, хтосьці адгукнуўся на дастаўку падарунка за гендэрную радыёгульню.
Але, натуральна, не толькі пра прэзенты пішуць нашы сябры. Вось, напрыклад, ліст Міхаіла Кобрына з Баранавіцкага раёна Берасцейскай вобласці. Наш даўні сябра напісаў, што жадае, каб у "Рэдакцыйнай пошце” аднавілася гістарычная міні-рубрыка. Ідучы насустрач просьбе нашага пастаяннага слухача, я раз-пораз буду ставіць пэўныя матэрыялы на гэтую тэму. Верагодна, гістарычны раздзел загучыць са снежня, пасля правядзення шэрагу конкурсаў, у першую чаргу – цыкла пра Гданьск.
Прэса аб праграме | Просмотров: 840 | Author: Юрый Сцяпанаў | Добавил: viator | Дата: 18.09.2010 | Комментарии (0)

Форма Уваходу


Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.