У Варшаве адбылася прэзентацыя фотаальбома "Беларускі. Жанчыны Еўропы” менскай фотамастачкі Алены Адамчык. Мерапрыемства прайшло ў Культурным цэнтры Беларусі. У імпрэзе ўдзельнічалі дыпламаты, акрэдытаваныя ў польскай сталіцы, прадстаўнікі грамадскасці, а таксама адна з гераінь фотаальбома – алімпійская чэмпіёнка па мастацкай гімнастыцы Марына Лобач.
Намесніца Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека Гюн Ва Кан заклікала да ўмацавання сістэмы абароны гаіцянскіх дзяцей. Непаўналетніх прадаюць. Юныя гаіцянкі падвяргаюцца сексуальнаму гвалту. Супрацоўніца ААН паведаміла, што гандаль дзецьмі на мяжы з Дамініканскай рэспублікай адбываецца цалкам беспакарана. Гюн Ва Кан адзначыла, што неабходна тэрмінова вылучыць больш рэсурсаў для ўстаноў па абароне непаўналетн... Чытаць далей »
Акадэмія Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі выдзяліла толькі 5% месцаў для дзяўчат, пры гэтым толькі на следча-экспертным факультэце. Паведаміў аб гэтым кіраўнік згаданай ВНУ Уладзімір Бачыла. Усяго на факультэце будзе вучыцца 135 чалавек. Летась для дзяўчат было выдзелена каля 10% усіх месцаў у Акадэміі МУС. Начальнік Акадэміі МУС растлумачыў, што набор дзяўчат скарочаны ў сувязі са складанасцю прафесіі і навучання ў акадэміі. Паводле яго слоў, супрацоўнік МУС павінен валодаць пэўнымі псіхалагічнымі асаблівасцямі і маральнымі якасцямі, мець сур’ёзную фізічную падрыхтоўку, бы... Чытаць далей »
Міжнародны валютны фонд заявіў, што міністарка эканомікі, фінансаў і прамысловасці Францыі Крысцін Лагард абрана дырэктаркай-распарадчыцай МВФ. Тэрмін паўнамоцтваў новай кіраўнічкі – пяць гадоў. Гадавая зарплата складзе 467940 долараў ЗША. Крысцін Лагард з’яўляецца 11 старшынём МВФ. Яна стала першай жанчынай, абранай на пасаду дырэктара-распарадчыка гэтай фінансавай арганізацыі. Міжнародны валютны фонд існуе з 1944 года. У яго ўваходзяць 187 краін, у тым ліку Беларусь.
Удзел жанчын у жыцці дзяржавы – неабходная ўмова поспеху дэмакратыі і росквіту грамадства. Аб гэтым кіраўнік Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Мун нагадаў у пасланні да ўдзельнікаў форуму ў Вільні, прысвечанага ролі жанчын у пабудове дэмакратыі. Паводле яго слоў, усё больш жанчын ўдзельнічаюць у органах улады. Аднак сярод кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў яны складаюць толькі 10%. Менш за трыццаць краін дамагліся 30-працэнтнага прадстаўніцтва жанчын у парламенце. Пан Гі Мун падкрэсліў, што праца па дасягненні гендэрнай роўнасці павінна пачынацца значна раней: з таго, каб дзяўчынкі маглі... Чытаць далей »
Цэнтральнаамерыканская краіна Гватэмала мае рэпутацыю адной іх самых небяспечных дзяржаў у свеце. Тут квітнее гвалт: забойствы, вымагальніцтвы, гандаль людзьмі, бандытызм. Часта ахвярамі гвалту становяцца жанчыны: за апошнія 10 гадоў у Гватэмале загінула 5 тысяч жанчын і дзяўчат. Тут нават з’явіўся тэрмін – феміцыд, які азначае мэтанакіраванае забойства прадстаўніц жаночага полу. Практычна ўсе напады і забойствы застаюцца беспакаранымі.
Супрацоўнікі ўпраўлення па наркакантролю і супрацьдзеянні гандлю людзьмі упраўлення ўнутраных спраў Менаблвыканкама затрымалі 35-гадовага грамадзяніна Бахрэйна. У дачыненні да яго распачатыя крымінальныя справы па выкарыстанні занятку прастытуцыяй або стварэнні ўмоў для занятку прастытуцыяй. Іншаземец прыехаў у Беларусь некалькі гадоў таму і зарэгістраваў будаўнічую фірму, якую выкарыстаў для прыкрыцця злачыннай дзейнасці. Замест будаўніцтва іншаземец заняўся сутэнёрствам, прычым у вельмі буйным маштабе. Для гэтага ён наймаў пад Менскам два надзвычай дарагія катэджы, дзе кліентам ак... Чытаць далей »
З 24 студзеня па 7 лютага спецдакладчыца ААН па пытанні гвалту ў адносінах да жанчын Рашыда Манжу наведае ЗША па запрашэнні ўраду краіны. Спецыяльная дакладчыца пабывае ў акрузе Калумбія, у штатах Паўночная Караліна, Фларыда, Каліфорнія, Мінесота і Нью-Ёрк. Манжу правядзе сустрэчы з прадстаўнікамі федэральнай улады, рэгіянальных праваахоўных органаў, мясцовай грамадзянскай супольнасці. Экспертка ААН наведае прытулкі і цэнтры ўтрымання пад вартай, а таксама сустрэнецца з ахвярамі гвалту. Свой даклад аб выніках візіту Рашыда Манжу прадставіць на бліжэйшай сесіі Рады ААН па правах чалавека.
Мексіканскі ўрад пацвердзіў свае абавязацельствы ў справе абароны правоў жанчын.
У адказ на ліст, накіраваны шасцю мексіканскімі лаўрэаткамі Нобелеўскай прэміі, Міністэрства замежных спраў краіны выказала сваё рашучае асуджэнне забойства грамадскай актывісткі Марыселы Эскабеда ў С'юдад-Хуарэсе (штат Чыуауа). У заяве МЗС Мексікі таксама прызнаецца, што краіна сутыкаецца са шматлікімі праблемамі, у сувязі з дыскрымінацыяй і гвалтам у адносінах да жанчын, але "дзяржаўныя ўстановы і арганізацыі грамадзянскай супольнасці займаюцца пытаннямі забеспячэння эфектыўнага ажыццяўлення іх правоў”. ... Чытаць далей »