Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Воскресенье, 12.05.2024, 17:31

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2008 » Август » 24 » У Азіі не хапае жанчын
У Азіі не хапае жанчын
08:56
Па ўсёй Азіі ў сярэднім мужчын болей за жанчын. Асабліва гэтая тэндэнцыя бачная сярод моладзі. Недахоп жанчынаў найбольш выразны ў Кітаі, Індыі, Паўднёвай Карэі, Грузіі, Арменіі і Азербайджане, дзе на 100 дзяўчынак прыходзіцца не меней за 108 хлопчыкаў. Нармальная сітуацыя, калі суадносіны складаюць 100 да 103.
У некаторых раёнах Кітая і Індыі на 100 дзяўчынак нараджаецца больш за 120 хлопчыкаў.
А ўсё з-за традыцыйных уяўленняў, што мець дачку невыгодна: у дзяўчат трэба ўкладаць грошы, яны не прыносяць прыбытку, бо сыходзяць жыць да бацькоў мужа.
Практыка выбарачных абортаў шырока ўжывалася ў васьмідзесятыя гады. Сёння ў Індыі не забаронена рабіць аборт, але нельга загадзя высвятляць пол дзіцяці і селектыўна знішчаць зародкі жаночага полу. Але клінікі карумпаваныя, і дактары атрымоўваюць велізарныя грошы за незаконную практыку.
На гэтым дыскрымінацыя не заканчваецца. Вельмі часта дзяўчынак не даглядаюць належным чынам, таму яны часцей гінуць у дзяцінстве. Напрыклад,  іх недакормліваюць, радзей водзяць да дактароў.
“Многія лічаць, што ў грамадстве, дзе мала жанчын, іх будуць цаніць болей. Але адбываецца адваротнае: іх значна больш дыскрымінуюць. Усё часцей маюць месца гендэрны гвалт і гандаль жанчынамі”, – кажа намесніца кіраўніка Фонду насельніцтва Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пурніма Мане (на здымку).
Мужчыны, не знайшоўшы сабе пары, адкладваюць час шлюбу і працягваць час навучання і працы. З іншага боку, жанчыны вымушаныя як мага раней выходзіць замуж і нараджаць дзяцей, што абмяжоўвае іх доступ да працы. У іх меней магчымасцяў зрабіць кар’еру і не выходзіць замуж.
Акрамя таго, як вынік меншай дэмаграфічнай вагі, скарачаецца іх палітычная актыўнасць і ўдзел у прыняцці рашэнняў.
Азіяцкія гіганты робяць пэўныя захады, каб збалансаваць прапорцыі. Напрыклад, Кітай эканамічна дапамагае сем’ям, дзе ёсць дзяўчынкі.
Але гэтыя меры запозненыя. У 2030 годзе ў Кітаі і Індыі будзе не хапаць больш за 20 мільёнаў жанчын ва ўзросце ад 20 да 49 год.
 
Наталля Шніпава паводле матэрыялу www.generation.by
Категория: Навіны | Просмотров: 676 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Август 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
    123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.