Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 12:20

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Февраль » 2 » Лаўрэатам прэміі імя Улафа Пальме стаў лекар, якія выратоўвае згвалтаваных
Лаўрэатам прэміі імя Улафа Пальме стаў лекар, якія выратоўвае згвалтаваных
21:31
30 студзеня падчас ўрачыстай цырымоніі ў шведскім парламенце лекар з Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (ДРК) Дэніс Муквеге атрымаў прэмію імя Улафа Пальме. Ён з’яўляецца стваральнікам і кіраўніком бальніцы для жанчын, якія сталі ахвярамі згвалтаванняў. Сексуальнае насілле шырока распаўсюджана ў ДРК, дзе шмат гадоў працягваецца грамадзянская вайна.
Доктар Муквеге сказаў у інтэрв’ю радыё “Швецыя”: “Я веру ў перамены. Трэба проста разумець, што адбываецца ў гэтай частцы свету. І я думаю, што калі міжнародная супольнасць усвядоміць, што насамрэч адбываецца, дык і перамены будуць і бойня скончыцца. Бо найвялікшая праблема – гэта вайна, якой карыстаюцца ў эканамічных інтарэсах. І я спадзяюся, што калі яна закончыцца, сітуацыя адразу зменіцца”.
Прэмія імя Улафа Пальме была заснаваная ў 1987 годзе ў гонар былога прэм’ер-міністра Швецыі, які быў забіты годам раней. Калі магчыма, яна ўручаецца ў дзень нараджэння палітыка – 30 студзеня. Сума прэміі складае 75 тысяч амерыканскіх долараў.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radiobelarus.se
Категория: Навіны | Просмотров: 755 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.