Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 14:00

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Февраль » 2 » Першы падпісаны Абамай закон забараніў службовую дыскрымінацыю
Першы падпісаны Абамай закон забараніў службовую дыскрымінацыю
21:32
Прэзідэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які атрымаў назву “Акт Лілі Ледбетэр аб справядлівай аплаце працы”. Кіраўнік адміністрацыі сказаў, што лічыць асабліва дарэчным тое, што першы падпісаны ім заканадаўчы акт пацвярджае фундаментальны прынцып Амерыкі – “Усе людзі створаны роўнымі”.
Закон названы у гонар жанчыны (на здымку яна размаўляе з прэзідэнтам), якая, прапрацаваўшы ў адной з фірм 19 гадоў, высветліла, што ўвесь гэты час ёй плацілі менш, чым мужчынам, якія выконвалі тыя ж самыя абавязкі. Яна падала іск, які вандраваў з адной судовай інстанцыі ў іншую, пакуль у 2007 годзе не дайшоў да Вярхоўнага суда ЗША. Той адхіліў позву, спасылаючыся на дзеючы закон, паводле якога справа павінна была быць узбуджана цягам 180 дзён пасля выяўлення факта дыскрымінацыі па прыкметах узросту, полу, расы, рэлігіі ці краіны паходжання.
Новы закон павялічвае тэрмін падачы іска да 360 дзён пасля налічэння несправядлівай зарплаты. Такім чынам, у работнікаў будзе больш магчымасцей для адстойвання сваіх правоў у выпадку іх парушэння наймальнікамі. Як падкрэсліў прэзідэнт Абама, мноства жанчын у Злучаных Штатах дагэтуль атрымліваюць меншую плату за роўную працу з мужчынамі, але зараз яны змогуць выкарыстаць закон, які цалкам на іх баку.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 747 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.