Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 20:40

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Февраль » 24 » Крызіс змяняе гендэрныя ролі
Крызіс змяняе гендэрныя ролі
09:03
Па меры росту беспрацоўя ў ЗША назіраецца новая тэндэнцыя – мужчыны губляюць працу часцей, чым жанчыны.
Паводле апошніх статыстычных дадзеных, на мужчын прыпадае 82% звальненняў. Гэта тлумачыцца тым, што ў галінах, на якіх мацней за ўсё адбіўся эканамічны і фінансавы крызіс, – такіх, як будаўніцтва і прамысловая вытворчасць, – працуюць у асноўным мужчыны.
З іншага боку, жанчыны заняты галоўным чынам ў менш уражлівых сферах – напрыклад, у адукацыі і ахове здароўя, адзначае Шэрыл Касоун (на здымку), кансультантка па працаўладкаванні: “Адзіная галіна, дзе назіраецца рост колькасці працоўных месцаў – гэта ахова здароўя. У краіне па-ранейшаму не хапае медыцынскіх сёстраў”.
Кіроўца грузавіка Джоні Карнел спадзяецца, што сітуацыя палепшыцца. Ён згубіў работу два месяцы назад, і ўсе яго спробы знайсці новую завяршаюцца беспаспяхова: “Няма дня, каб я не шукаў работу, але зараз ніхто не наймае”.
Жонка Карнела Вераніка апынулася ў новым для сябе становішчы – адзінай карміцелькі ў сям’і з чатырох чалавек: “Я стараюся яго не папракаць, аднак гэтае здараецца неяк само сабой. Цяжка ігнараваць, што я зарабляю грошы, а ён – не”.
Некаторым мужчынам нялёгка змірыцца з такой пераменай роляў.
“Я нібыта гуляю ў хатнюю гаспадыню. Усё раблю ў хаце і займаюся дзецьмі”, – кажа беспрацоўны Джоні Карнел.
Паводле прагнозаў экспертаў, колькасць саюзаў, дзе грошы зарабляе жонка, будзе расці па меры паглыблення рэцэсіі. На шмат якіх сем’ях такая тэндэнцыя адаб’ецца негатыўна – паводле апошніх афіцыйных дадзеных, жанчыны па-ранейшаму зарабляюць на 20 адсоткаў менш за мужчын.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.voanews.com/russian/index.cfm
Категория: Навіны | Просмотров: 699 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Февраль 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
232425262728

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.