Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Среда, 08.05.2024, 11:59

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Ноябрь » 2 » Беларусы не жадаюць забароны абортаў
Беларусы не жадаюць забароны абортаў
09:29
У верасні Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) апытаў 1505 грамадзян Беларусі пра іх адносіны да абортаў.
Сацыёлагі падкрэсліваюць, што ў нашай краіне праблема права на аборт “не становіцца палітычнай, вакол яе не скрыжоўваюцца дзіды, палітыкі не пазіцыянуюць сябе адносна яе, як гэта адбываецца, скажам, у Польшчы ці ЗША”.
Па дадзеных міністэрства аховы здароўя, за апошнія 15 гадоў колькасць абортаў у Беларусі скарацілася ў 5 разоў. У цяперашні час на 100 родаў прыпадае 38 перарыванняў цяжарнасці, а ў 1993 годзе колькасць абортаў амаль у два разы перавышала колькасць родаў. У дзяржаўнай сістэме аховы здароўя ў 1993 годзе было зроблена 218 тысячы штучных перарыванняў цяжарнасці, а пазалетась – 46285.
Чыноўнікі на розных узроўнях неаднаразова заяўлялі аб тым, што ў Беларусі не плануецца забараняць аборты ці абмяжоўваць такія аперацыі якімі-небудзь захадамі. Медыкі звязваюць гэта, перш за ўсё, з тым, што забарона штучных перарыванняў цяжарнасці можа прывесці да негатыўных наступстваў, напрыклад, да павелічэння колькасці крымінальных абортаў.
Апытанне Незалежнага інстытута сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў пацвярджае, што большасць беларусаў лічаць, што жанчына павінна мець права вырашаць, рабіць ёй аборт або не.
Эксперты НІСЭПД канстатуюць, што “пры пераходзе да групаў маладых і больш адукаваных рэспандэнтаў доля прыхільнікаў права на аборт ўзрастае”. Ва ўзросце да 50 гадоў і сярод людзей з адукацыяй вышэй за няпоўную сярэднюю доля прыхільнікаў перарывання цяжарнасці перавышае 50%.
Цікава, што электарат, лаяльны да прэзідэнта, дэманструе відавочнае незадавальненне правам на аборт. Тымчасам праціўнікі дзеючага кіраўніка Беларусі выяўляюць яшчэ большую падтрымку перарывання цяжарнасці.
Даследчыкі пішуць на гэты конт: “Відаць, гэта можна растлумачыць ўскосным уплывам сацыяльна-дэмаграфічных характарыстык: сярод прыхільнікаў прэзідэнта долі асоб сталага ўзросту, якія жывуць у вёсцы, з нізкай адукацыяй значна вышэй, чым у цэлым па краіне. А менавіта гэтыя катэгорыі беларусаў найменш схільныя                         ўхваляць права на аборт”.
Калі ідзе гаворка пра штучнае перарыванне цяжарнасці, матыў пагрозы здароўю жанчыны з’яўляецца галоўным для абодвух полаў. Звяртае на сябе ўвагу і большае значэнне, якое жанчыны надаюць рэлігійным меркаванням. А вось аргумент пра ўзаконенае дзетазабойства робіць вялікае ўражанне на мужчын.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.iiseps.org
Категория: Навіны | Просмотров: 766 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Ноябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.