Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 22:47

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Декабрь » 18 » Руская Праваслаўная Царква канфліктуе з Евангельскаю Царквою Нямеччыны з-за жанчыны
Руская Праваслаўная Царква канфліктуе з Евангельскаю Царквою Нямеччыны з-за жанчыны
08:39
Рускае праваслаўе стрымана ставіцца да далейшага актыўнага супрацоўніцтва з Евангельскаю Царквою Нямеччыны. Гэта выклікана абраннем кіраўнічкай гэтае канфесіі Маргот Кёсман (на здымку). Напрыканцы кастрычніка гэтая 51-гадовая гановерка, маці чатырох дачок, разведзеная, стала на чале рады найбуйнешай пратэстанцкай супольнасці Германіі.
Арцыбіскуп Валакаламскі Іларыён (Алфеяў), старшыня Аддзялення знешніх царкоўных сувязяў Маскоўскага Патрыярхата (на фота), выклаў пазіцыю РПЦ у лісце да Евангельскай Царквы Нямеччыны. У пісьме іерарх адзначыў, што нягледзячы на тое, што раней рускае праваслаўе не прызнавала існавання святарства ў пратэстанцкіх супольнасцях, не лічыла іх царквамі ў праваслаўным разуменні, яно вяло дыялог з некаторымі з іх. Ён адбываўся ў фармаце "царква – царква”. "Аднак цяпер сітуацыя змянілася, і жанчына стала кіраўніком Евангелічнай Царквы ў Германіі. А гэта ўжо ставіць прынцыповае пытанне аб магчымасці працягу дыялогу ў згаданым фармаце,” – напісаў Іларыён.
 
"Нягледзячы на пяцьдзесят гадоў дыялогу з Праваслаўем, іншы бок ідзе ў напрамку, які драматычна паглыбляе асноўныя розніцы паміж нашымі традыцыямі,” – гаворыцца ў лісце арцыбіскупа. Іларыён дадаў: "Мы не можам да таго ж не ўлічваць меркаванне нашых вернікаў, а для іх сустрэчы і гутаркі з царквой, кіраўніком якой абрана жанчына, з’яўляюцца абсалютна непрымальнымі”. Іерарх выказаў надзею, што адносіны з нямецкімі пратэстантамі не будуць поўнасцю сарваныя, а набудуць іншы характар.
 
Юрый Сцяпанаў паводле матэрыялаў www.radiovaticana.org/bie/index.asp і www.interfax-religion.ru
Категория: Навіны | Просмотров: 718 | Добавил: viator | Рейтинг: 0.0/0 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Декабрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
 123456
78910111213
14151617181920
21222324252627
28293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.