Крок да роўнасці | Krok ku równości
Шаг к равенству | Step towards equality

Четверг, 09.05.2024, 13:39

Вітаю Вас Гость | RSS
Галоўная | Рэгістрацыя | Уваход
Меню сайта

Раздзелы навінаў
Навіны [328]
Падзеі
Новости [132]
События

Наша апытанне
Выкладанне асноў гендэралогіі ў беларускіх школах…
Усяго адказаў: 57

Галоўная » 2009 » Октябрь » 4 » Секс-меншасці заклікалі беларускае кіраўніцтва змагацца з гамафобіяй
Секс-меншасці заклікалі беларускае кіраўніцтва змагацца з гамафобіяй
09:31
26 верасня ў Менску прайшла Пятая міжнародная канферэнцыя сексуальных меншасцяў. Яна была прысвечана супрацоўніцтву беларускага руху лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў (ЛГБТ) з няўрадавымі арганізацыямі ды пераадоленню гамафобіі ў беларускім грамадстве.
Мерапрыемства пачалося ў амаль канспіратыўных умовах. Большасць удзельнікаў да пачатку канферэнцыі не ведалі, дзе яна павінна адбыцца. Арганізатары баяліся, што гамафобы перашкодзяць імпрэзе. Форум лесбіянак, геяў, бісексуалістаў і трансгендэраў адбыўся ў прэстыжным гатэлі “Crowne Plaza”.
Мерапрыемства прывітаў кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскай камісіі ў Беларусі Жан-Эрык Гольцапфель, які адзначыў, што для ЕС важная сітуацыя з правамі чалавека ў РБ, у тым ліку становішча ЛГБТ-грамадзян.
Тымчасам выступоўцы канстатавалі, што гома-, бі- і транссексуалы адчуваюць пастаянную дыскрымінацыю з боку большасці грамадства. Сваю немалую лепту ўносіць і беларуская дзяржава.
Не лепшае становішча ў іншых посткамуністычных краінах. Шматлікія прыклады дыскрымінацыі прывёў расійскі гей-актывіст Мікалай Баеў. На ягоную думку, складаная сітуацыя ўзнікла ў Летуве. А ў Расіі палітычная воля кіруючых эліт “поўнасцю гамафобная”.
Па меркаванні Алега Яроміна з моладзевай арганізацыі “Сустрэча”, апроч вонкавых перашкод, беларуская ЛГБТ-супольнасць мае вялікія ўласныя праблемы, якія варта асэнсаваць і пераадолець.
Удзельнікі мерапрыемства прынялі рэзалюцыю аб правах секс-мяншыняў. У ёй яны заклікалі беларускія ўлады актыўна змагацца з гамафобіяй. У прыватнасці, прапанавана ўнесці ў заканадаўства папраўкі, якія б забаранілі распальванне нянавісці і варожасці па прыкмеце сексуальнай арыентацыі і гендэрнай ідэнтычнасці.
 
Юрый Сцяпанаў
Категория: Навіны | Просмотров: 805 | Добавил: viator | Рейтинг: 5.0/1 |
Всего комментариев: 0
Имя *:
Email *:
Код *:
Форма Уваходу


Каляндар навінаў
«  Октябрь 2009  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
   1234
567891011
12131415161718
19202122232425
262728293031

Пошук

Сябры сайта
Адукацыйныя і асветніцкія сайты [6]
Гендэрныя веды [2]
Гендэрныя грамадскія арганізацыі, праекты і праграмы [11]
Сайты сексуальных меншасцяў [5]
Сацыяльныя сайты [3]
Спонсарскія структуры [9]
Радыё [20]
Прэса [9]
Інфармацыйныя агенцтвы [4]
Іншыя рэсурсы [1]

Статыстыка


Гэты рэсурс дафінансоўваецца Міністэрствам замежных справаў Рэспублікі Польшча ў межах праграмы “Polska Pomoc”.
Сайт выказвае выключна меркаванні сваіх аўтараў і не мае ніякага дачынення да афіцыйнай пазіцыі польскага МЗС.
Copyright © 2008-2024 by gender.do.am. Designed by viator 2008 © all rights reserved.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў у Інтэрнеце просім даваць прамую гіперспасылку на gender.do.am.
Ідэя сайта распрацавана Юрыем Сцяпанавым.